35 episódios

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

TOK | TALK Беларус‪ь‬ Наша Ніва

    • Notícias

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

    Коля – праект усяго жыцця Лукашэнкі | ТОК з аналітыкам Фрыдманам

    Коля – праект усяго жыцця Лукашэнкі | ТОК з аналітыкам Фрыдманам

    У новым выпуску ТОК гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман аналізуе лукашызм і параўноўвае яго з дыктатурамі ў Партугаліі, Іспаніі, Грэцыі і Казахстане. Фрыдман тлумачыць, які сцэнар транзіту ўлады самы імаверны ў Беларусі, а таксама чаму Мікалай – адзіная магчымасць для Лукашэнкі.

    Аляксандр кажа пра стратэгію Зянона Пазняка і тое, чаму Лукашэнка баіцца Сяргея Ціханоўскага. Тлумачыць матывы Масквы, ацэньвае імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    01:27 – што такое лукашызм
    03:30 – лукашызм = фашызм?
    05:29 – пра культ Лукашэнкі
    09:16 – навошта Лукашэнку шпіц
    11:18 – пра Колю
    13:31 – пра жанчын у атачэнні
    15:29 – ідэалогія рэжыму
    17:13 – ці блізкая дыктатура беларусам
    21:08 – чаму ніхто не прадказаў 2020 год
    22:04 – памылка Марзалюка
    24:27 – чаму беларусы цярпелі дыктатуру так доўга
    26:41 – наколькі стабільны рэжым
    29:43 – чаго баяцца дыктатары
    32:05 – чаму дагэтуль некаторыя падтрымліваюць Лукашэнку
    37:34 – гісторыя партугальскага дыктатара Салазара
    39:06 – дыктатура чорных палкоўнікаў у Грэцыі
    39:59 – дыктатура непазбежна прыводзіць да вайны?
    44:34 – як вырвацца з лап Расіі
    49:48 – ці зможа Лукашэнка як Назарбаеў?
    54:12 – «Мікалай – улюбёны праект»
    1:01:40 – што будзе сігналам пачатку транзіту
    1:03:53 – круглы стол па сцэнары польскай «Салідарнасці»
    1:06:12 – пра іспанскага дыктатара Франка
    1:09:46 – БЛІЦ: самы выбітны палітык, найлепшы кіраўнік Беларусі
    1:16:45 – хто ў апазіцыі роўны Лукашэнку праціўнік
    1:18:26 – пра Пазняка
    1:20:54 – пра Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку
    1:22:36 – хто пераможа Лукашэнку
    1:24:39 – ацэнка дзейнасці Ціханоўскай
    1:27:45 – ці будзе змаганне Латушкі і Ціханоўскай
    1:29:20 – памкненні Бабарыкі
    1:31:50 – ці можа Масква замяніць Лукашэнку
    1:36:51 – як развіваецца сітуацыя ва Украіне
    1:38:02 – імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару
    1:47:07 – ці пачнецца грамадзянская вайна ў Расіі
    1:56:07 – што будзе з Арменіяй, Грузіяй і Малдовай
    1:59:13 – што будзе, калі ў ЗША да ўлады прыйдзе Трамп
    2:00:46 – ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі?
    2:04:21 – калі ў Беларусі будзе дэмакратыя
    2:05:22 – што мае сэнс рабіць апазіцыі і грамадству

    • 2 h 8 min
    Сыход Лукашэнкі і наступны прэзідэнт Беларусі: ТОК з Дракахрустам

    Сыход Лукашэнкі і наступны прэзідэнт Беларусі: ТОК з Дракахрустам

    У новай гутарцы ТОК з палітолагам Юрыем Дракахрустам мы размаўляем пра стратэгію і тактыку Лукашэнкі. Дракахруст тлумачыць, чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м, і чаму дагэтуль не адпусціў палітвязняў. Навошта так доўга трымае побач прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант і разважае, хто мае большую вагу: Эйсмант ці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Кажа, якім будзе канец Лукашэнкі і хто будзе беларускім Хрушчовым.

    Дракахруст таксама дае ацэнкі вядомым апазіцыйным дзеячам: Святлане Ціханоўскай, Франаку Вячорку, Міколу Статкевічу і Паўлу Севярынцу. Называе галоўную памылку Зянона Пазняка і кажа, у чым палягаюць прынцыповыя разыходжанні з Андрэем Саннікавым. Палітолаг тлумачыць беларускую апантанасць Расіяй і называе трывожныя прыкметы, якія сведчаць пра тое, што «Расія – унутры нас».

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:54 – самы траўматычны момант для Лукашэнкі
    03:23 – хто павінен сказаць «сыходзь», каб Лукашэнка сышоў
    07:10 – макееўская лібералізацыя была ўяўнай?
    11:15 – чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м
    14:35 – наколькі доўгая рука Масквы
    18:08 – калі Лукашэнка абвесціць народнае перамір’е
    24:11 – чаму Лукашэнка не мяняе Эйсмант
    25:41 – Эйсмант ці Качанава – хто бліжэйшы да Лукашэнкі?
    26:10 – хто найбольш уплывае на Лукашэнку
    27:46 – якім будзе канец Лукашэнкі
    28:12 – планы Фядуты на Лукашэнку ў 1994-м
    30:25 – ці таленавіты дыктатар Лукашэнка
    37:19 – хто самы моцны праціўнік Лукашэнкі
    41:17 – хто будзе беларускім Хрушчовым
    43:30 – паралелі з дыктатарам Франка
    44:45 – якія шанцы на ўладу ў Віктара Лукашэнкі
    46:01 – Віктар ці Коля Лукашэнка?
    47:04 – хто мог перамагчы Лукашэнку: Пазняк, Карпенка, Домаш, Ганчарык, Ціханоўская?
    50:07 – спрэчкі з Саннікавым
    55:21 – у Ціханоўскай ёсць народнасць, якая была ў Лукашэнкі
    59:16 – пра зайздрасць да Франака Вячоркі
    1:01:25 – Ціханоўскі нагадваў і Навальнага, і Лукашэнку
    1:02:58 – Бабарыка не грэбаваў народам
    1:05:09 – «Статкевіч – сапраўдны герой»
    1:05:47 – Севярынец умее граць у палітычныя гульні
    1:06:17 – выйгрышная стратэгія для дэмсіл
    1:08:00 – што з сябе ўяўляюць прапагандысты Пятроўскі, Шпакоўскі, Дзермант
    1:09:58 – Гігін інтэлектуал?
    1:11:40 – чаму Мельянцоў пераабуўся?
    1:15:53 – чаму ў Беларусі пачалі шчаміць прарас

    • 2 h
    КНЫРОВІЧ: пра Алексіна і Шакуціна, Машэнскага і Пракапеню і каго мусіць зліць Церцель | ТОК

    КНЫРОВІЧ: пра Алексіна і Шакуціна, Машэнскага і Пракапеню і каго мусіць зліць Церцель | ТОК

    Герой новага выпуску ТОК — вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч. Калісьці ён быў паспяховым прадпрымальнікам, кіраваў будаўнічым холдынгам «Сармат» і варочаў мільёнамі. Але ў 2017-м дзяржава забрала ў яго ўсё і кінула за краты гніць.

    У нашай вялікай размове Аляксандр распавядае пра заможныя часы і раскулачванне, галоўную хлусню Лукашэнкі і яго адзіную заслугу, беларускіх алігархаў Алексіна і Шакуціна і чаму побач з імі нельга ставіць Машэнскага. Тлумачыць, чаму не зайзросціць Пракапеню, кажа пра данос на сябе, які знайшоў у злітай базе КДБ, і чаму Карпянкоў мусіў узрадавацца зліву. Згадвае знаёмства з Пракоп’евым, а таксама даводзіць, чаму паміж бізнэсам і палітыкай ён абірае палітыку.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:24 – ці быў даляравым мільянерам
    03:09 – мог купіць любую машыну, але абраў «Вольва»
    04:32 – чым адрозніваецца мысленне заможнага чалавека
    07:20 – як атрымаў кампанію «Сармат»
    09:23 – чым цяпер зарабляе
    10:19 – пра досвед бізнэс-анёла
    12:39 – ці праўда, што беларусы жывуць зараз найлепш за ўсе часы?
    15:43 – галоўная хлусня Лукашэнкі
    19:50 – у чым заслуга Лукашэнкі
    26:16 – чым адрозніваецца вытворчасць хлеба ад вытворчасці танка
    27:32 – «Рынак у Расіі адкрыўся не для МАЗа»
    29:20 – «Узяцце Аўдзееўкі замяняе ўзяццё Берліна»
    30:31 – пра данос на сябе
    33:06 – што не так з даносамі, альбо «пчолы супраць мёду»
    35:44 – пра інстытут рэпутацыі і савецкага чалавека
    39:01 – наколькі беларусы законапаслухмяныя
    40:23 – ці паляцяць галовы за зліў базы КДБ
    41:59 – найлепшы беларускі бізнэс
    43:05 – чаму натхняецца вытворцам «Анегі»
    44:11 – ці ёсць паспяховыя дзяржаўныя прадпрыемствы
    47:52 – прыход «Вайлдберыз» і «Азона» – гэта добра?
    51:15 – пра Алексіна і цыгарэтную вайну
    52:04 – пра Шакуціна і Дзерыпаску
    54:46 – стаўленне да Машэнскага
    56:06 – ці зайздросціць Пракапеню
    1:03:08 – самыя таленавітыя ў эканамічным блоку Лукашэнкі: Руды, Румас, Калаўр
    1:06:14 – знаёмства з Пракоп’евым
    1:10:19 – «Латушка – аўтакрат»
    1:11:45 – пра Ціханоўскую
    1:13:02 – навошта ідзе ў КР, і пры чым тут смута ў Расіі
    1:18:41 – памылкі Цапкалы
    1:20:09 – памылкі Бабарыкі
    1:22:19 – ці былі памылкі ў Лукашэнкі
    1:24:19 – каму Лукашэнка можа даверыць уладу
    1:25:14 – беларуская эліта
    1:27:32 – пра крыміналку 2008 года, і як удалося адкупіцца
    1:29:04 – чаму рэжым Лукашэнкі не

    • 2 h 10 min
    КАРЧМА 1863 – госці з КДБ і мафія, Каліноўскі і чый Давыдзька | Ясінскі

    КАРЧМА 1863 – госці з КДБ і мафія, Каліноўскі і чый Давыдзька | Ясінскі

    Новы выпуск ТОК пра адно з самых беларускіх месцаў Вільні – Карчму 1863, што знаходзіцца ў сэрцы старога горада па адрасе Бокшта, 2. Пра суседзяў, даносы і моўныя інспекцыі, шкодніцтва сваіх і агентуру, гасцей-ватнікаў і КДБ распавядае суўласнік карчмы, колішні акцёр РТБД, а сёння выкладчык прыватнай школы Стэмбрыдж Ілля Ясінскі.

    У выпуску таксама пра Стэмбрыдж, як арганізаванае навучанне дзяцей у прыватнай школе і як праходзілі выбары прэзідэнта школы. Распавядае Ілля і пра акцёрскае мінулае ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў, зорку тэатра Ігара Сігова і рэжысёра Мікалая Халезіна. Кажа пра людзей сістэмы, якія выйшлі з тэатральных асяродкаў: экс-дэпутата, тэлевядоўцу Генадзя Давыдзьку і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:35 – месца, дзе планавалася паўстанне Каліноўскага
    03:36 – пра повара і топ-стравы
    05:49 – пра гасцей з КДБ і ватных маргіналаў
    08:07 – траблы з суседзямі і даносы
    12:40 – пра ліцвінізм
    13:16 – пра агентуру і колькі каштуе адкрыць рэстаран
    15:58 – пра бюракратыю, санстанцыю і моўную камісію
    19:24 – «Удалося выйсці ў яшчэ большы мінус»
    20:30 – крытыка: малыя порцыі, доўгае абслугоўванне
    25:33 – пра Каліноўскага
    27:54 – унікальны валун у карчме
    29:35 – аб працы ў прыватнай школе Стэмбрыдж
    31:41 – чым адрозніваецца навучанне ў прыватнай школе
    35:15 – пра выбары прэзідэнта ў школе
    37:27 – пра сістэму ацэнкі навучання
    38:50 – як кормяць дзяцей у прыватнай школе
    42:04 – колькі каштуе навучанне і як клапоцяцца пра настаўнікаў
    44:53 – лісты каліноўцам
    54:21 – у чым асаблівасць працы з дзецьмі эмігрантаў
    58:42 – БЛІЦ: Карпянкоў, Лукашэнка ці Ярмошына; Ціханоўская, Латушка ці Пракоп’еў
    1:04:18 – канкурэнцыя паміж РТБД і Купалаўскім тэатрам
    1:06:30 – пра Ігара Сігова
    1:07:45 – пра Няфёдаву і Купалаўскі
    1:08:35 – пра акцёра – новаспечанага дэпутата Чарнецкага
    1:09:53 – заслугі Веры Паляковай-Макей
    1:11:21 – як 2020-ы адбіўся на РТБД
    1:12:18 – пра цэнзуру ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў
    1:16:21 – чаму забаранілі пастаноўку па «Чарнобыльскай малітве»
    1:17:52 – байка пра Генадзя Давыдзьку
    1:18:23 – пра Наталлю Эйсмант
    1:19:03 – пра Халезіна і «Свабодны тэатр»
    1:19:45 – пра заробкі акцёраў
    1:24:07 – пра спектакль па Горваце і вёску
    1:29:34 – пра «Ціхароў» Філіпенкі
    1:33:33 – гісторыя пра пераламаны хрыбетнік

    • 1h 41 min
    ДАНЕЙКА: пра Еўраопт і Мілавіцу, працу ў Белгазпрамбанку, Бабарыку і Тапузідзіса | ТОК

    ДАНЕЙКА: пра Еўраопт і Мілавіцу, працу ў Белгазпрамбанку, Бабарыку і Тапузідзіса | ТОК

    Госць новага выпуску ТОК – Павел Данейка, вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, а раней сузаснавальнік бізнэс-школы ІПМ. Раней уваходзіў у назіральныя рады кампаній «Мілавіца», «Фармлэнд», «Гомсельмаш». Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне быў у Радзе дырэктараў Белгазпрамбанка.

    У вялікай размове Данейка тлумачыць, чым адрозніваецца падыход беларусаў у бізнэсе, навошта Лукашэнку «Еўраопт», у чым сакрэт поспеху Паўла Тапузідзіса і як удалося зрабіць паспяховай «Мілавіцу». Хваліць сацыяльную палітыку Лукашэнкі і аналізуе ўплыў Расіі. Тлумачыць філасофію масонства і разважае пра будучыню Кітая.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:34 – як «Мілавіца» стала паспяховай
    02:53 – праца ў Белгазпрамбанку і Бабарыка
    07:18 – ці зашмат у Беларусі банкаў, як сцвярджае Лукашэнка
    09:17 – чаму Лукашэнка баіцца прыватнага бізнэсу
    12:03 – «Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю»
    13:52 – ці праўда, што ў Беларусі ўсё скупляюць расіяне
    15:30 – ці можа Беларусь выйсці з-пад эканамічнага ўплыву Расіі
    17:28 – не будзе Лукашэнкі, Беларусь будзе часткай Расіі?
    19:04 – у чым сакрэт поспеху Тапузідзіса
    20:41 – навошта Лукашэнку «Еўраопт»
    22:14 – каго з чыноўнікаў можна пахваліць
    24:04 – пра розніцу ў заробках у 100 разоў
    26:07 – пра сустрэчу з мільярдэрам Джорджам Сорасам
    29:22 – пра гадзіннік, машыну і кватэру
    32:04 – пра бізнэсоўцаў у Беларусі, Расіі і Украіне
    37:37 – чаму беларусы навучыліся рабіць толькі трактары
    40:34 – 2020 год адкінуў Беларусь назад ці прасунуў наперад
    42:07 – беларусы вельмі наіўныя ў бізнэсе
    50:07 – што будзе з Кітаем
    52:52 – хто пераможа: Кітай ці Амерыка
    53:54 – што будзе з Расіяй, Украінай і чым скончыцца вайна
    58:07 – пра масонства ў Беларусі
    01:00:44 – дзве кнігі, якія найбольш паўплывалі
    01:01:50 – Сіліцкі ці Шрайбман
    01:03:08 – калі быў шанец на змены ў Беларусі
    01:05:34 – як вывесіў бчб-сцяг з акна Дома ўраду
    01:09:54 – што зараз могуць рабіць дэмсілы
    01:11:49 – пра новы факультэт у ЕГУ, штучны інтэлект і іншы падыход да навучання
    01:17:33 – пра шляхецкія карані і чым могуць ганарыцца беларусы

    • 1h 21 min
    ПРАЎДА ПРА ТУРМУ ў Беларусі: крымінальныя аўтарытэты і блатныя, нізкі статус, оргіі і адзіночка ТОК

    ПРАЎДА ПРА ТУРМУ ў Беларусі: крымінальныя аўтарытэты і блатныя, нізкі статус, оргіі і адзіночка ТОК

    Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі.

    Наша вялікая размова – гэта гід па беларускіх турмах. Чаму Горкі – гэта пекла для зняволенага, а якая калонія самая чалавечная? Ці ёсць яшчэ крымінальныя аўтарытэты і якія прывілеі яны маюць? Што такое «нізкі статус» і каму яго вешаюць? Як працуе каставая сістэма і чаму парадкі «вароў у законе» лепшыя за дыктатуру адміністрацыі? У гэтай размове безліч гісторый, вартых серыяла: бойка са сматрачым, патасоўка з адміністрацыяй, спробы ўцёкаў і галадоўка ўсёй наваполацкай калоніяй.

    00:00 – вырвана з кантэксту
    00:58 – пра два гады ў адзіночцы
    03:25 – як у калоніі «апусцілі» сматрачага Ліса
    07:39 – як камунікуюць зняволеныя ў адзіночцы
    14:30 – «дактары – АМАП у белых халатах»
    17:35 – як спрабавалі атруціць у камеры ў Горках
    21:12 – што такое «нізкі статус»
    23:02 – пра оргію ў суседняй камеры
    24:49 – аўтарытэты сыходзілі добраахвотна ў «нізкі статус»
    25:34 – якія правакацыі ладзяць палітычным
    26:41 – хто вырашае перавесці чалавека ў «нізкі статус»
    30:59 – чаму крымінальнікі падтрымліваюць каставую сістэму
    32:19 – бунт у калоніі, дзе трымаюць Бабарыку
    33:36 – як асуджаны перамог у бойцы з адміністрацыяй
    37:06 – пра падставу ў калоніі «Віцьба»
    38:56 – пра «вароў у законе» і каставую сістэму
    44:27 – басякі, блатныя і сматрачыя
    46:03 – пра крымінальных аўтарытэтаў
    48:05 – прывілеі аўтарытэтаў
    52:22 – супрацоўнікі адміністрацыі сумкамі выносілі тушонку
    54:41 – што здзівіла на волі
    56:15 – пра новы пераслед і выезд у Літву
    58:01 – якую пенсію плацілі ў Беларусі
    1:02:50 – хто ідзе працаваць у калоніі
    1:04:45 – як у зняволенні ставяцца да стукачоў
    1:06:05 – як у турме ставяцца да Лукашэнкі і Пуціна
    1:07:32 – як трапіў за краты першы раз
    1:08:45 – як КДБ спрабавала вербаваць
    1:12:55 – за што пасадзілі другі раз
    1:19:53 – як вызваліў з турмы галоўнага інжынера нафтабазы
    1:23:01 – пра гэбістку ў праваабарончай арганізацыі «Платформа»
    1:27:01 – гід па месцах зняволення: Горкі,

    • 1h 42 min

Top podcasts em Notícias

O Assunto
G1
Petit Journal
Petit Journal
Medo e Delírio em Brasília
Central 3 Podcasts
the news ☕️
waffle 🧇
Foro de Teresina
piauí
Xadrez Verbal
Central 3 Podcasts

Você Também Pode Gostar de

Что случилось
Медуза / Meduza
Что это было?
BBC Russian Radio
euroradiofm
Euroradio
ПіК Свабоды
Радыё Свабода
Так склалася гістарычна
Ганна Дзягель
Bellit
Bellit