19 episodes

Вітаю, мяне завуць Уладзь і я люблю расказваць дзіўныя ды захапляльныя гісторыі, пра якія я прачытаў у сеціве. У гэтым падкасьце я гавару з сваімі сябрамі пра ўсё крутое, што мы знайшлі (ды праверылі) ў інтэрнэце. Ад рэлігійных напрамкаў да эканамічный войнаў, ад канфліктаў у Афрыцы да беларускіх партыйных дзеячоў часоў БССР. Сьмяемся, хвалюемся, спачуваем і пазнаём новае

Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: https://linktr.ee/zabiziapu
Падтрымаць праэкт: patreon.com/zabiziapu

Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей

Вось, што я знайшоў у Вікіпэды‪і‬ Забі зяпу

    • History
    • 5.0 • 7 Ratings

Вітаю, мяне завуць Уладзь і я люблю расказваць дзіўныя ды захапляльныя гісторыі, пра якія я прачытаў у сеціве. У гэтым падкасьце я гавару з сваімі сябрамі пра ўсё крутое, што мы знайшлі (ды праверылі) ў інтэрнэце. Ад рэлігійных напрамкаў да эканамічный войнаў, ад канфліктаў у Афрыцы да беларускіх партыйных дзеячоў часоў БССР. Сьмяемся, хвалюемся, спачуваем і пазнаём новае

Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: https://linktr.ee/zabiziapu
Падтрымаць праэкт: patreon.com/zabiziapu

Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей

    Дзед Талаш | Колас, балоты ды містыфікацыі

    Дзед Талаш | Колас, балоты ды містыфікацыі

    Дзед Талаш даўно стаў адным з самых вядомых вобразаў у беларускай літаратуры, помнік у гонар яго стаіць на плошчы Якуба Коласа ў Менску, а твор пра ягонае жыцьцё быў напісаны яшчэ падчас ягонага жыцьця. Але ён складаная фігура. Мы анічога ня ведаем пра маладыя гады Талаша, а шмат з той інфармацыі пра ягонае жыцьцё мы атрымалі проста празь асабістыя ўспаміны (якія часам гучаць вельмі дзіўна). У новым выпуску Ільля Шынкарэнка, сьпявак ды тыктокер, расказвае пра ўсе выкруты жыцьця архітыпічнага дзеда Беларусі

    Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziapu

    Тэлеграм-канал падкасту: t.me/vikipedyja

    Падкаст Праз космас: pc.st/1651930015

    Інстаграм Ільлі: instagram.com/shynkarenkaa

    • 34 min
    Вялікі габрэйскі пісьменьнік зь Беларусі | Мойшэ Кульбак

    Вялікі габрэйскі пісьменьнік зь Беларусі | Мойшэ Кульбак

    З 29 на 30 кастрычніка беларусы адзначалі сумны дзень — так званую Чорную ноч, альбо Ноч расстраляных паэтаў. У гэтым выпуску гаворым пра аднаго зь іх — Моэйшэ (Майсея) Кульбака. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, выкладаў у Вільні, працаваў у тэатры ў Бэрліне, выдаваўся ў ЗША, а потым нечакана павярнуўся ў Менск і напісаў свой гэніяльны раман «Зельманцы» пра жыцьцё адной вялікай габрэйскай сям'і падчас хутказьмяняльных часоў. Разам зь сьпеваком ды тыктокерам Ільлёй Шынкарэнкам абмяркоўваем жыцьцё й творчасьць Кульбака й тое, ці можна зваць яго беларускім пісьменьнікам
    Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziapu
    Тэлеграм-канал падкасту: t.me/vikipedyja
    Падкаст Праз космас: pc.st/1651930015
    Інстаграм Ільлі: instagram.com/shynkarenkaa

    • 39 min
    Будызм, Мікалай ІІ і Савецкая ўлада | Агбаан Даржын

    Будызм, Мікалай ІІ і Савецкая ўлада | Агбаан Даржын

    Агбаан Даржын альбо Агван Даржыеў — вядомы буддысцкі дзеяч пачатку ХХ стагодзьдзя. Мікіта Вяшчанка расказвае пра яго яскравую гісторыю: з адкрыцьцём першага буддысцкага храму ў гісторыі, філёзофскімі трактатамі й ідэяю тыбэцкай аўтаноміі

    Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziapu

    Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu

    Тэлеграм-канал Вікці: t.me/parressia

    Тэлеграм-канал Мікіты: t.me/frutteh

    • 52 min
    Галоўная фэміністка Сярэднявечча | «Спор пра жанчын» Хрысьціны Пізанскай

    Галоўная фэміністка Сярэднявечча | «Спор пра жанчын» Хрысьціны Пізанскай

    У гэтым выпуску гаворым пра тое, як у Сярэднявеччы праз жанчынаў-аўтаркаў пачалася дыскусія пра становішча й уяўленьне жанчынаў. Як Хрысьціна Пізанская спрачалася з галоўнымі аўтарытэтамі свайго часу? Чаму яе пошукі праўды ўскалыхнулі ўсю Эўропу ды пачалі доўгія спрэчкі, якія доўжыліся да ХІХ стагодзьдзя?
    Пра гэтае ўсё расказвае паэтка, дасьледчыца літаратуры ды сяброўка Ўладзя Вікця Ўдовіна. Таксама на запіс завітаў Мікіта, які будзе расказваць пра сваю тэму ўжо на наступным тыдні.
    Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziap u
    Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu
    Тэлеграм-канал Вікці: t.me/parressia
    Тэлеграм-канал Никиты: t.me/frutteh

    • 43 min
    Гістарычныя раёны Менску | Афрыка, Ляхаўка ды Людамонт

    Гістарычныя раёны Менску | Афрыка, Ляхаўка ды Людамонт

    Часам на анлайн-мапах можна заўважыць невялічкія надпісы: часам каля цяперашняй вуліцы Кастрычніцкай вылазіць нечаканая Ляхаўка, а каля Музэя Вялікай Айчынай Вайны з'яўляецца надпіс пра Замчышча. У гэтым выпуску Еша расказвае пра гісторыю з'яўленьня гэтых гістарычных назоў. Чаму, як і дзе? А яшчэ чытае рэп, пакуль Уладзь задае самыя дзіўныя й недарэчныя пытаньні
    Тэлеграм падкасту: t.me/vikipedyja
    Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu
    Падтрымаць праект: patreon.com/zabiziapu

    • 48 min
    МММ | Маўродзі, махлярства, містыфікацыі

    МММ | Маўродзі, махлярства, містыфікацыі

    Абмяркоўваем самую дзіўную й самую папулярную фінансавую піраміду свайго часу. МММ ува Ўкраіне звалася «Ми Маємо Мету» й нават была зарэгістраванаю як партыя. І Сяргей Маўродзі, яе стваральнік, сапраўды сваю мэту меў. Чалавек, ад якога пацярпелі Беларусь, Украіна, Расея, Нігерыя, Паўднёвая Афрыка ды Зымбабвэ, запэўніваў, што ствараў свае піраміды, каб учыніць фінансавы апакаліпсіс. Празь яго былі павінныя пераразьмеркавацца грошы сярод бедных ды багатых, загінуць даляр і пачацца новы цудоўны сьвет. Чаму гэтага не адбылося? І як МММ прасоўвалася ў 90-х ды 2010-х гадах? І чаму вам мусіць паглядзець фільм «ПіраМММіда»?
    Тэлеграм падкасту: t.me/vikipedyja
    Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: linktr.ee/zabiziapu
    Падтрымаць праект: patreon.com/zabiziapu

    • 51 min

Customer Reviews

5.0 out of 5
7 Ratings

7 Ratings

mar.mite ,

Слухаю падчас шпацыру

Падкаст ідэальна падыходзіць да прагулак: сьмешна, што падымае настрой, цікава, што трымае ва ўвазе, і карыстна, каб потым сыпаць факцікамі сябрам

Дзякуй за кантэнт!

Top Podcasts In History

Закат империи
libo/libo
Время и деньги
libo/libo
Прошедшее время
Медуза / Meduza
Ключевой поворот
Галина Малашкова
Desenterrando el pasado
National Geographic España
Шпион, выйди вон!
Романа Решетило