34 episodes

New music on Euroradio — Free Belarus Radio since 2006.

Такога вы не чулі Euroradio

    • Music
    • 5.0, 2 Ratings

New music on Euroradio — Free Belarus Radio since 2006.

    Parade of Planets з моднай франкамоўнай музыкай

    Parade of Planets з моднай франкамоўнай музыкай

    Часам здараецца, што заядлыя рок-н-рольшчыкі сталеюць і пачынаюць новы адлік пад электронны біт. Так сталася з удзельнікамі гурта Parade of Planets. Напрыклад, вакалістка каманды Юлія Багаслаўская раней выступала з гуртом U.G.OSLAVIA і збіралася аднойчы сабраць "Мінск-Арэну". Але ідэі змяняюцца. Цяпер Юля з сябрамі робіць модную франкамоўную (!) музыку. Сёння ў музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" гучыць кампазіцыя гурта "Où est ton amour?".

    • 17 min
    "Такога вы не чулі": гурт Vuraj з новым ЕР "Калына"

    "Такога вы не чулі": гурт Vuraj з новым ЕР "Калына"

    У першай палове 2020 года ў гурта Vuraj выйшаў незвычайны ЕР: у яго ўвайшло дзве палескія песні, здабытыя ў мінулагодняй веснавой экспедыцыі гурта. На кружэлцы гэтыя песні гучаць як у выкананні Vuraj, так і ў арыгінальным выкананні носьбітаў беларускага фальклору. У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" ўдзельнікі гурта прадставілі трэк "Юр'я" і распавялі апошнія навіны.

    • 16 min
    "Такога вы не чулі": гурт Haina з альбомам "Фэйкі"

    "Такога вы не чулі": гурт Haina з альбомам "Фэйкі"

    Напрыканцы сакавіка мінскае трыа Haina выпусціла свой другі па ліку альбом "Фэйкі". Музыкі кажуць, што працягваюць рухацца ў некалі абраным кірунку, працуючы ў адметным саўндзе, якому няма аналагаў. Больш падрабязна пра новы LP каманда распавядае ў музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі". А яшчэ выконвае песню "Бэйба" — другую на лонгплэі.

    • 17 min
    "Такога вы не чулі": рэпер СіРОП з дэбютным альбомам "Страшила"

    "Такога вы не чулі": рэпер СіРОП з дэбютным альбомам "Страшила"

    Два месяцы таму рэпер Аляксей СіРОП Загорын выпусціў дэбютны альбом "Страшила". У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" СіРОП грае трэк з лонгплэя, распавядае пра яго асаблівасці, калабарацыю з AL(OH)3 і музыку ў часы каранавіруса.

    • 17 min
    "Такога вы не чулі": гурт NGe з кампазіцыяй "Сияние"

    "Такога вы не чулі": гурт NGe з кампазіцыяй "Сияние"

    NGe — беларускі гурт, які грае з 2008 года. На рахунку — некалькі ЕР, удзел у шматлікіх фестывалях і канцэрты ў розных краінах. У сакавіку 2020 года каманда выпусціла новы ЕР — "Сюжет".

    У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" музыкі прадстаўляюць трэк "Сияние", а вакалістка гурта Вольга Баразна распавядае пра асаблівасці міні-альбома, новае гучанне гурта і спевы на трох мовах.

    • 17 min
    "What a Day" (Ambient Live) ад JJ.OK

    "What a Day" (Ambient Live) ад JJ.OK

    Музычная рубрыка "Такога вы не чулі" прадстаўляе "What a Day" (Ambient Live) ад мінскага праекта JJ.OK. Хто не ведае — гэты эмбіент-праект стварыў гітарыст гурта Glitch Яўген Зыковіч. Нядаўна да яго далучыліся музыка Альберт Літвін і віджэй Андрэй Мамай. І цяпер у арсенале праекта стала больш розных прымочак, новых гукаў і вобразаў.

    • 16 min

Customer Reviews

5.0 out of 5
2 Ratings

2 Ratings

Top Podcasts In Music