26 episodes

вітаю!
Я Наста, а гэта - падкаст «Падзівіся!».
Тут я дзялюся тым, што сама лічу цікавым: праца нашага мозгу й арганізму, досьледы ды асобы сусьвету нейрабіялёгіі ды псіхалёгіі, агляды кніг на сходныя тэмы. Карацей, падкаст пра тое, чаму нашае жыцьцё - гэта «ваў».
Мэта праекта - рабіць прыгожы, якасны й цікавы навук-поп кантэнт. А атрымацца гэта, паважаныя слухачкі ды слухачы, можа толькі з Вашым удзелам: каментары, «зорачкі», рэпосты ды эмоцыі ад праслухоўваньня, якімі Вы вырашылі падзяліцца - ўсё гэта дапамагае падкасту рухацца наперад.
тгк падкаста тут: https://t.me/padzivisja
пачуемся!

падзівіся‪!‬ Анастасія Сушнёва

    • Science
    • 5.0 • 1 Rating

вітаю!
Я Наста, а гэта - падкаст «Падзівіся!».
Тут я дзялюся тым, што сама лічу цікавым: праца нашага мозгу й арганізму, досьледы ды асобы сусьвету нейрабіялёгіі ды псіхалёгіі, агляды кніг на сходныя тэмы. Карацей, падкаст пра тое, чаму нашае жыцьцё - гэта «ваў».
Мэта праекта - рабіць прыгожы, якасны й цікавы навук-поп кантэнт. А атрымацца гэта, паважаныя слухачкі ды слухачы, можа толькі з Вашым удзелам: каментары, «зорачкі», рэпосты ды эмоцыі ад праслухоўваньня, якімі Вы вырашылі падзяліцца - ўсё гэта дапамагае падкасту рухацца наперад.
тгк падкаста тут: https://t.me/padzivisja
пачуемся!

    CRISP-Cas9 - «камень, нажніцы, папера» па-генетычнаму

    CRISP-Cas9 - «камень, нажніцы, папера» па-генетычнаму

    а ці чулі вы калісьці пра сыстэму CRISPR-Cas9? Калі не, то (спойлер) гэтая неверагодная рэч тры гады таму прагрымела ў галіне генэтыкі, ды й так моцна, што гукавая хваля ад гэтага грому перакуліла звычайнае ўспрыманьне геннага рэдагаваньня (эммм…тобок усё) наўпрост дагары нагамі. І водгукі гэтага грому яшчэ толькі пачынаюць рабіць свой унёсак у наша жыцьцё, бо… ёсьць усе правы меркаваць, што менавіта дзякуючы гэтаму адкрыцьцю нас чакаюць дзівосныя навіны з галін мэдыцыны, селячай гаспадаркі, біятэхналёгіі, ды й ня толькі.
    І гэты выпуск прысьвечаны менавіта сістэме CRISPR-Cas9. Не абяцаю біялягічнай дасканаласьці ў тлумачэньні ўсіх працэсаў і стабільнага стаяньня на адной тэме, але ж абяцаю, што будзе цікава. Прыемнага праслухоўваньня!

    п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска:
    - https://www.annualreviews.org/doi/abs/10.1146/annurev-biophys-062215-010822 - артыкул «CRISPR-Cas9 Structures and Mechanisms»
    - https://youtu.be/HANo__Z8K6s?si=BmcmHweyJieJsL0Y ТЭД - ток ад Джэніфер Даўдна «CRISPR’s Next Advance is Bigger Than You Think»
    - https://youtu.be/avM1Yg5oEu0?si=qw172GglwBnuEv0z таксама спіч ад Джэніфер Даўдна на тэму «CRISPR-Cas9 Editing and How it Works»
    - https://youtu.be/XtmbasGIhPw?si=igrdwjBhuCYGjFK1 лекцыя Максіма Франк-Камянецкага «Тэхналёгія рэдагаваньня генома CRISPR-Cas9»
    - https://cyberleninka.ru/article/n/rozalind-franklin-ledi-dnk/viewer - артыкул пра жыцьцё Разалінд Франклін

    п.п.с.: спасылачка на тгк падкаста https://t.me/padzivisja

    • 16 min
    ПЯКЗ#4 - «Ахова ад цёмных мастацтваў» - А. Панчын

    ПЯКЗ#4 - «Ахова ад цёмных мастацтваў» - А. Панчын

    А ці ведалі вы, што зданяў, тагасьветныя сілы, калясьмяротны вопыт, папулярнасьць гамэапатыі, астралёгіі, таро, выявы твараў там, дзе іх няма і ўвогуле ўсё, што падаецца нам магіяй, магчыма патлумачыць навукай? Дый да таго ж, без перабольшваньня, у ста адсодках выпадкаў.
    У Амэрыцы існуе фонд Джэймса Рэндзі, а ў Расіі – прэмія Гарры Гуддзіні і займаюцца яны тым, што выдаюць мільён даляраў альбо мільён рублёў кожнаму, хто, прайдучы праз разнастайныя праверкі, спраўдзіць свае магічныя здольнасьці. Вось толькі справа ў тым, што гэтых грошай да сёньня так яшчэ ніхто і не атрымаў. Бо ўсі магічныя здольнасьці пасьля ўважлівага назіраньня аказваліся не такімі ўжо і магічнымі.

    Гэты выпуск прысьвечаны кнізе Аляксандра Панчына «Ахова ад цёмных мастацтваў». Я паспрабавала распавясьці пра кнігу такім чынам, каб перадаць яе настрой і агульныя матывы. І яшчэ, безумоўна, так, каб выпуск было цікава слухаць як самастойны аповед. Прыемнага праслухоўваньня!

    п.с.: буду вельмі ўдзячная зваротнай сувязі!!
    п.п.с.: тг-канал падкаста тут - https://t.me/padzivisja

    • 8 min
    чалавечыя інстынкты, а дакладней іх адсутнасьць

    чалавечыя інстынкты, а дакладней іх адсутнасьць

    Гэты выпуск прысьвечаны тэме інстынктаў.
    Калі ўжо-такі заплюшчыць вочы на тое, што тэрмін «інстынкт» сам па сабе не тое каб і выкарыстоўваецца ў сучаснай навуцы ў датычэньні да хрыбтовых жывёлаў, то застаецца невырашанае пытаньне - ці ёсьць у людзей інстынкты? Спойлер: няма, акрамя аднаго. А якога? Слухайце ў гэтым выпуске

    п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня выпуска:
    - http://ethology.ru/other/?id=17 - артыкул «Інстынкты. Яны ёсьць у чалавека альбо іх няма?»
    - Этология.Ру: Инстинкты (и почему их нет у человека) (Библиотека) - артыкул У. С. Фрыдмана
    - https://youtu.be/BtAGeVaSapY?si=52dCTWOHafGioEMd - відэа ад «Усё, як у зьвярэй» - Як так у чалавека няма інстынктаў?
    п. п. с.: спасылка на тг канал падкаста: https://t.me/padzivisja

    • 10 min
    што такое апафенія і чаму мы верым у дзіўныя рэчы

    што такое апафенія і чаму мы верым у дзіўныя рэчы

    Гэты выпуск прысьвечаны апафеніі - нашай здольнасьці ствараць штучныя сувязі паміж аніяк не зьвязанымі рачыма. Вельмі спадзяюся, што ў мяне атрымалася зрабіць яго цікавым
    п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска:
    - кніга Аляксандра Панчына “Абарона ад цёмных мастацтваў”
    - кніга Аляксандры Архіпавай і Ганны Кірзюк “Небясьпечныя савецкія рэчы. Гарадскія легенды і жахі ў СССР”
    - https://onlinelibrary.wiley.com/doi/abs/10.1002/acp.2874 - артыкул на тэму таго, што вернікі і прыхільнікі паранармальнага часьцей за нявернікаў і ськептыкаў знаходзяць твары там, дзе йіх няма
    - https://www.asatonline.org/wp-content/uploads/NewsletterIssues/spring2003.pdf - артыкул пра тое, чаму разумныя людзі вераць у дзіўныя рэчы
    - http://news.bbc.co.uk/2/hi/4034787.stm - навіна пра сэндвіч з тварам Дзевы Марыі
    - https://youtu.be/sHCHEykUxP4?si=pOR_Jt8F-HydVMff - ролік пра тое, чаму таемныя супадзеньні не такія і таемныя
    - https://youtu.be/cx2ZWnaTVWQ?si=82p7zYj1IHnA-A4M - ролік пра магічнае мысьленьне
    п.п.с.: мне заўсёды вельмі-вельмі цікава бачыць зваротную сувязь! Таму, калі ў вас з’явіцца жаданьне падзяліцца са мной сваімі эмоцыямі пасьля праслухоўваньня - памятайце, што я толькі за. Зрабіць гэта магчыма, напрыклад, у тгк падкаста https://t.me/padzivisja , альбо напісаць мне асабіста (спасылка ў апісаньні да тгк падкаста)
    ну й, пачуемся!

    • 14 min
    ПЯКЗ#3 - Свабоды волі не існуе? - Р. Сапольскі «Біялёгія дабра й зла»

    ПЯКЗ#3 - Свабоды волі не існуе? - Р. Сапольскі «Біялёгія дабра й зла»

    Гэты выпуск з рубрыцы ПЯКЗ (Падзівіся, Якую Кнігу Знайшла). У ёй я распавядаю пра навукпоп літаратуру такім чынам, каб максімальна дакладна передаць (окей, наўпрост спрабую зрабіць гэта больш-менш дакладна) вайб нейкай кнігі.
    Так вось, што вы думаеце наконт свабоды волі? Тыпу, як вам падаецца, якое месца яна займае ў вашым жыцьці? Наколькі сьвядома тое, што вы робіце?
    Роберт Сапольскі вось, напрыклад, ліча, што свабоды волі не існуе. Што ўвогуле няма такой рэчы. І што «нашасьці» ў нашых дзеяньнях далёк ня так шмат, як мы звыклі лічыць.
    Эмммм, гучыць даволі нязручна, так?
    Не бяруся гаворыць, што пасьля праслуху гэтага выпуску вы будзеце мець нейкае больш-менш уразумелае меркаваньне на тэму таго, ці ёсьць свабода волі, ці яе няма, альбо што ўвогуле колькасьць вашых пытаньняў да гэтай тэмы хоць крыху зьменьшыцца (адназначны спойлер: іх зробіцца толькі больш), але ж бяз разважаньняў вы сто адсодкаў не застанецеся.
    Зацікавіла?) Тады націскайце на кнопку «плэй» і слухайце з задавальненнем!

    п.с.: тгк падкаста тут: https://t.me/padzivisja

    п.п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска:
    - «Біялёгія дабра й зла» Р. Сапольскі
    - https://youtu.be/nhvAAvwS-UA?si=yNYyCQTgHDc8yZOE - інтэрв’ю Верт Дайдэр з Сапольскі: Justice and morality in the absence of a free will

    • 13 min
    Мы і Яны - чаму ў талерантнасьці да нас шмат пытаньняў?

    Мы і Яны - чаму ў талерантнасьці да нас шмат пытаньняў?

    гэты выпуск прысьвечаны тэме «Мы» і «Яны», «Свае» і «Чужыя». Насамрэч, атрымалася крыху дэпрэсіўненька, але ж…
    Я паспрабавала (наколькі гэта ўвогуле магчыма за трынаццаць хьвілін) растлумачыць пра што ўвогуле гэтая тэма і як гэтыя дзьве суполкі: суполка «Мы» й суполка «Яны» ўспрымаюцца нашым мозгам.

    прыемнага праслухоўваньня!

    п.с.: падчас стварэньня гэтага выпуска я карысталася:
    * Their pain is not our pain: Brain and autonomic correlates of empathic resonance with the pain of same and different race individuals - артыкул наконт успрыяцьця болю йіншага чалавека (эксперымент з макетамі рук рознага колеру скуры)
    * Putting race in context: social class modulates processing of race in the ventromedial prefrontal cortex and amygdala - PMC - артыкул з амігдалай і вентрамедыяльным прэфрантальным кортэксам у галоўных ролях
    * кніга Роберта Сапольскі «Біялёгія дабра і зла»
    * https://youtu.be/7q9eVyQzSqA?si=-1iAPLjwwBsvC7Uo - інтэрв’ю Ірыны Шыхман на тэму Руанды
    * https://dash.harvard.edu/bitstream/handle/1/37366279/257.pdf?sequence=1&isAllowed=y - Propaganda and Conflict: Theory and Evidence from the Rwandan Genocide - артыкул на тэму прапаганды ў кантэксьце Руанды
    п.п.с.: спасылачка на тгк падкаста: https://t.me/padzivisja

    • 13 min

Customer Reviews

5.0 out of 5
1 Rating

1 Rating

Top Podcasts In Science

Zjisti víc
Jakub Straka, David Klouda
Meteor
Český rozhlas
Český rozhlas - Věda
Český rozhlas
Jak se dělá...
Jak se dělá...
Podhoubí
Český rozhlas
Loono
Loono