52 episodios

Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.

Якім мае быць грамадскі транспарт?
Адкуль узяліся панэлькі?
Чаму да рэстаўраваных будынкаў так шмат пытанняў?
Калі ў кожнай сям'і ёсць аўтамабіль - гэта дрэнна?
Што рабіць з бяздомнымі сабакамі?
Ці варта сартаваць смецце, калі твае суседзі гэтага не робяць?
Як перасесці на ровар, калі ў нас 6 месяцаў зімы?
Хто адказвае за рамонт дзіцячых пляцовак?
Чаму мы марым аб уласнай дачы?

Аб гэтым і не толькі размаўляем з актывістамі і навукоўцамі, каб у выніку пабудаваць утульны горад.

Утульны гора‪д‬ Даша

    • Gobierno

Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.

Якім мае быць грамадскі транспарт?
Адкуль узяліся панэлькі?
Чаму да рэстаўраваных будынкаў так шмат пытанняў?
Калі ў кожнай сям'і ёсць аўтамабіль - гэта дрэнна?
Што рабіць з бяздомнымі сабакамі?
Ці варта сартаваць смецце, калі твае суседзі гэтага не робяць?
Як перасесці на ровар, калі ў нас 6 месяцаў зімы?
Хто адказвае за рамонт дзіцячых пляцовак?
Чаму мы марым аб уласнай дачы?

Аб гэтым і не толькі размаўляем з актывістамі і навукоўцамі, каб у выніку пабудаваць утульны горад.

    (Бяз)выбары: як беларускія гарады змяняюцца праз электаральныя кампаніі

    (Бяз)выбары: як беларускія гарады змяняюцца праз электаральныя кампаніі

    Перад чарговай электаральнай кампаніяй, якія беларускія ўлады называюць выбарамі, гарады моцна змяняюцца. Па ўсім горадзе мы бачым плакаты і банэры, дзе на фоне чырвона-зялёнага сцяга вялізнымі лічбамі напісана дата бліжэйшых «выбараў». Кіраўніцтва дзяржаўных устаноў збірае супрацоўнікаў і супрацоўніц, каб нагадаць, як важна аддаць свой «грамадзянскі доўг» і прагаласаваць на выбарах. Пажадана – датэрмінова. Школы, каледжы, цэнтры культуры і некаторыя іншыя ўстановы ператвараюцца ў выбарчыя ўчасткі, а іх супрацоўнікі і супрацоўніцы – у сябраў выбарчай камісіі. Пра тое, што цікавае адбываецца ў беларускіх гарадах з нагоды бліжэйшага электаральнага мерапрыемства, пагаварылі з дзейнай дэпутаткай Мінгарсавета Вольгай Цесаковай.

    Як змяняюцца беларускія гарады перад чарговай электаральнай кампаніяй?

    Якая карысць можа быць ад людзей, якія стаяць на вуліцах з пікетамі?

    Чаму варта галасаваць на выбараз мясцовых Саветаў, калі не верыць у іх шчырасць?

    Ці магчыма гарадскім актывістам і актывісткам стаць дэпутатамі і дэпутаткамі?

    Што добрага для горада могуць зрабіць дэпутаты і дэпутаткі, калі ў іх вельмі сціплыя паўнамоцтвы?

    • 36 min
    Чацвёртая ўлада: як лакальныя медыі ўплываюць на гарадское жыццё

    Чацвёртая ўлада: як лакальныя медыі ўплываюць на гарадское жыццё

    Можа падавацца, што незалежных СМІ ў Беларусі амаль не засталося. Гэта не зусім так. Шэраг недзяржаўных выданняў усё яшчэ працуе ў краіне, а тыя рэдакцыі, што былі вымушаныя з’ехаць, прыкладаюць усе магчымыя намаганні, каб заставацца ў кантакце са сваёй аўдыторыяй і актуальнай павесткай. Як бы гэта самая аўдыторыя не была стомленая ад навінаў, людзей усё адно цікавіць, што адбываецца ў месцы, дзе яны жывуць. Прынамсі, у іх уласным горадзе. Таму рэгіянальныя медыі застаюцца моцным фактарам, які ўплывае на гарадское жыццё. Пра тое, як менавіта працуе ўплыў медыя на горад і гараджан з гараджанкамі, пагаварылі з галоўным рэдактарам Hrodna.life Аляксеем Шотам.

    Як узнікалі рэгіянальныя медыі?

    Ці можа артыкул нешта змяніць у горадзе?

    Што не так з “Гродзенскай праўдай”?

    Наколькі бяспечна выкрываць людзей, якія жывуць зусім побач?

    Як працуюць рэгіянальныя медыі ў выгнанні?

    Ці магчыма падтрымліваць сувязь з аўдыторыяй на адлегласці?

    Чаму вялікім выданням так важны рэгіянальныя?

    • 36 min
    Археалагічныя раскопкі: навошта капаць у цэнтры сучаснага горада і як гэта трэба рабіць?

    Археалагічныя раскопкі: навошта капаць у цэнтры сучаснага горада і як гэта трэба рабіць?

    Перыядычна ў Гродне ўспыхваюць «археалагічныя скандалы». Грамадскасць і частка спецыялістаў і спецыялістак па гісторыі абураюцца тым, як іншыя спецыялісты і спецыялісткі праводзяць (або не) раскопкі ў пэўных месцах. Апошні гучны скандал адбыўся ў 2022 годзе пры будаўніцтве гандлёвага цэнтра на плошчы Савецкай. Але навошта ўвогуле праводзіць у горадзе нейкія раскопкі, перш чым нешта пабудаваць? Разбіраемся са спецыялісткай па археалогіі і суаўтаркай праекта «Крывіцкі край» Вікторыяй Тарасевіч.

    Чаму ў Гродне ўвесь час адбываюцца нейкія «археалагічныя скандалы»?

    Навошта ўвогуле «капаць» гарады?

    Што такога шкоднага робяць «чорныя капальнікі»?

    Чым адрозніваюцца раскопкі ад археалагічнага нагляду?

    Дзе абавязкова праводзіць раскопкі, а дзе – не?

    Як зрабіць так, каб праклён скарбу не спрацаваў?

    Чаму ў Беларусі амаль не праводзяць раскопкі месцаў масавага пахавання часоў Другой сусветнай вайны?

    Больш пра археалагічны скандал 2022 года ў Гродне: https://hrodna.life/articles/siamashka-budoulia-2/
    Як можна вырашыць праблему з раскопкамі ў цэнтры Гродна: https://hrodna.life/articles/ne-doraga-ale-velmi-prestyizhna-chamu-grodna-patrebna-ulasnaya-arhealagichnaya-ekspedyitsyiya/
    Археалагічны праект «Крывіцкі край»: https://www.instagram.com/kryvicki.kraj
    Археалагічны падкаст «Байкі ля вогнішча»:

    https://kryvickikraj.mave.digital/

    • 36 min
    “Снег напаў, пастух прапаў”. Як гарады адаптуюцца да змены пор года?

    “Снег напаў, пастух прапаў”. Як гарады адаптуюцца да змены пор года?

    Апошнія гады зіма ў нашых гарадах больш нагадвае познюю восень ці раннюю вясну: тэмпература каля нуля, снег выпадае і тае ў тую ж ноч, слізкія сцежкі і шэрае неба. Праз глабальныя змены клімату тэмпература расце і ападкаў становіцца ўсё больш. Пры гэтым гарады, якія будаваліся пад іншыя ўмовы надвор’я, часта не даюць рады падладзіцца пад новыя патрэбы гараджан і гараджанак. Ці можна з дапамогай асаблівага праектавання зрабіць так, каб у гарадах усё ж было камфортна нават з улікам кліматычных зменаў? Разбіраемся разам з прадстаўніцай Менскай Урбаністычнай Платформы Ілонай Эльяшэвіч.

    Як гарады (не) змяняюцца ў розныя поры года?

    Дзе хавацца ад моцнага ветру?

    Чаму шырокія палі пасярэдзіне горада – дрэнная ідэя?

    У чым карысць фантанаў улетку?

    Што дапамагае не паслізнуцца ўзімку?

    Якім чынам архітэктура ратуе ад сезоннай хандры?

    • 29 min
    «Скажы наркотыкам «Не!»»: як кантраляваныя рэчывы ўплываюць на беларускія гарады?

    «Скажы наркотыкам «Не!»»: як кантраляваныя рэчывы ўплываюць на беларускія гарады?

    Затрыманні маладых людзей - закладчыкаў забароненых рэчываў, рэйды сілавікоў на падпольныя лабараторыі, выказванні службоўцаў з Міністэрства ўнутраных спраў, якія выступаюць за ўсё большыя тэрміны па «наркатычных» артыкулах - такія інфармацыі з’яўляюцца ў медыях рэгулярна. Значыць, псіхаактыўныя рэчывы нейкім чынам існуюць і распаўсюджваюцца ў нашых гарадах. Як гэта адбываецца, чаму ў нас так шмат ілжывых стэрэатыпаў пра псіхаактыўныя рэчывы і як выглядаюць гарады з больш ліберальнай наркапалітыкай, чым у Беларусі, пагаварылі з наркаактывістам Міхасём.

    Чаму “псіхаактыўныя рэчывы”, а не наркотыкі?

    Як гэтыя рэчывы трапляюць у беларускія гарады?

    Хто распаўсюджвае “закладкі”?

    Чаму каменні ў парку могуць быць не такімі простымі, як падаецца?

    Ці праўда, што людзі, якія спажываюць псіхаактыўныя рэчывы, уяўляюць небяспеку для гараджан і гараджанак?

    Дзе хаваюцца знакамітыя прытоны?

    • 49 min
    Дамы без ліфтаў, дзіцячыя пляцоўкі і час пасля школы: як дзеці і падлеткі ўзаемадзейнічаюць з горадам?

    Дамы без ліфтаў, дзіцячыя пляцоўкі і час пасля школы: як дзеці і падлеткі ўзаемадзейнічаюць з горадам?

    Адна з сацыяльных груп, якой цяжка знайсці сабе месца ў сучасным гарадскім асяроддзі, гэта дзеці і падлеткі. Праз аб’ектыўныя фізічныя абмежаванні і тыя ўзроставыя абмежаванні, якія накладае на іх грамадства, яны заўсёды залежаць ад рашэнняў дарослых. Таму і ва ўзаемадзеянні з горадам яны вельмі абмежаваныя. Менавіта таму на дарослых ляжыць адказнасць, каб гэта ўзаемадзеянне было для дзяцей бяспечным, цікавым і карысным. Разбіраемся разам са спадарыняй Лізаветай з Менскай Урбаністычнай Платформы.

    Чаму бацькам з вазочкамі бывае складана?

    Як дзецям шкодзяць дамы без ліфтаў?

    Чаго бракуе дзіцячым пляцоўкам?

    Чаму бацькі баяцца пакінуць дзяцей адных у двары?

    Што не так з тыповымі школьнымі будынкамі?

    Дзе падлеткі бавяць час пасля школы, і да чаго тут архітэктары?

    • 38 min

Top podcasts de Gobierno

No es el fin del mundo
El Orden Mundial
El orden mundial en Julia en la onda
OndaCero
HARDtalk
BBC World Service
The Real Story
BBC World Service
European Parliament - EPRS Science and Technology podcasts
European Parliament
SOFcast
USSOCOM