7 episodes

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ.

Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.

OM – Open Muzej Podcast OM – Open Muzej

    • Society & Culture
    • 5.0 • 1 Rating

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ.

Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.

    Эпізод 1. Open Muzej: грамадскі, гарызантальны, намадычны

    Эпізод 1. Open Muzej: грамадскі, гарызантальны, намадычны

    У першым выпуску падкаста OM яго вядучы, культурніцкі актывіст Багдан Хмяльніцкі, гутарыць з працоўнай групай праекту Open Muzej, якая ініцыявала стварэнне грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Сваім бачаннем філасофіі і канцэпцыі Open Muzej дзеляцца стваральнікі_цы праекта: сузаснавальнiцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала Kalektar, мастак Сяргей Шабохін. Падчас гутаркі абмяркоўваюцца неабходнасць стварэння музея на дэмакратычных каштоўнасцях, захаванне і доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларусаў_к, закранаюцца такія выклікі як абмежаваная бачнасць беларускага мастацтва ў сусветным кантэксце, раздробленасць прафесійнага асяроддзя. Адзначым, што праект Open Muzej развіваецца на валанцёрскіх пачатках, і запускам падкаста стваральнікі_цы запрашаюць да абмеркавання, саўдзелу і супрацоўніцтва ў рэалізацыі дадзенай ініцыятывы.

    Карысныя спасылкі да першага эпізоду:

    Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва Kalektar
    https://kalektar.org/ru/k

    Амбасада культуры
    https://ambasada.art/

    ZBOR
    https://kalektar.org/ru/in/names/hX2D9CxKmIu0bbE0qKjL

    Сяргей Кірушчанка
    https://sergeykiryuschenko.com/

    Аляксей Талстоў
    https://kalektar.org/ru/in/names/5uKGk0sddyAqFJEmRcKp

    Інстытуцыйная крытыка ў Беларусі. Артыкул Антаніны Сцебур.
    https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/4ywf5oprlGTbLIH4H2Hx%2Fwd6fyvv25-statusproject_net.pdf

    • 45 min
    Спецэпізод 1. Музей і спадчына: атрыбуцыя і дэкаланізацыя. Кейс Парыжскай школы

    Спецэпізод 1. Музей і спадчына: атрыбуцыя і дэкаланізацыя. Кейс Парыжскай школы

    У адмысловым эпізодзе падкаста ОМ мы накіроўваемся ў Парыж, дзе разам з куратаркай і даследчыцай Аксанай Карпавец абмяркуем праблемы атрыбуцыі і нацыянальнай прыналежнасці культурнай спадчыны. Закранем таксама і ролю гэтага горада ў разрэзе гісторыі беларускага мастацтва на прыкладзе мастакоў і мастачак Парыжскай школы. Эксперткай эпізода стала даследчыца і мастацтвазнаўца Саша Рэйзар, якая падзеліцца сваім меркаваннем пра стан посткаланіяльнасці і працэсы дэкаланізацыі ў беларускім мастацтве.

    Карысныя спасылкi да эпiзоду:

    1. Неспадзяваны манiфест Хаiма Суцiна. Артыкул украінскага куратара і арт-крытыка Канстанціна Дарашэнкі.
    https://supportyourart.com/columns/sutin/

    2. Калекцыя рускага авангарда і савецкага нон-канфармізму ў Музеі Цымерлі.
    https://zimmerli.rutgers.edu/collections/russian-art-soviet-nonconformist-art

    3. Агляд кнігі Стывена Лі «Этнічны авангард. Мінарытарныя культуры і сусветная рэвалюцыя».
    https://cyberleninka.ru/article/n/etnicheskiy-avangard-kak-utopiya-interkulturalnoy-sovremennosti-stiven-li-i-mirovaya-revolyutsiya-steven-sunwoo-lee-the-ethnic-avant/pdf

    4. Інтэрвію Сашы Рэйзар з Руфінай Базловай “Гісторыя беларускай выжыванкі”
    https://chrysalismag.org/project/rufina-bazlova-istoriya-belarusskoy-vyzhivanki

    • 40 min
    Эпізод 2. Музей і (не)фармат: мадэрнісцкі, уяўны, пост-музей

    Эпізод 2. Музей і (не)фармат: мадэрнісцкі, уяўны, пост-музей

    Другі эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны станаўленню і развіццю канцэпцыі “музей”. Ці адпавядае мадэрнісцкі музей выклікам цяперашняга часу? Якія ёсць альтэрнатывы паводле формы і зместу? Падчас гутаркі абмяркоўваецца патэнцыял нематэрыяльных і ўяўных калекцый, узнікненне пост-музеяў. У гасцях падкаста – куратарка і даследчыца Аксана Карпавец і Ірына Кон – мастацтвазнаўца, куратарка і сябра працоўнай групы праекта Open Muzej. Суразмоўцы дзеляцца шматлікімі прыкладамі фармату і нефармату працы музейных інстытуцый Беларусі, Украіны, ЗША і Францыі.
    Карысныя спасылкі да другога эпізоду:
    Міжнародная рада музеяў ICOM
    Выстава “Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супрацiў”
    Аляксей Барысёнак, Сяргей Шабохін апісваюць працу “Нічога няма” і аднаўляюць гісторыю пра тое, якім чынам фрагмент серыі з 9 графічных лістоў стаў аўтаномным мастацкім выказваннем і каментаром да цэлага дзесяцігоддзя беларускага сучаснага мастацтва

    • 53 min
    Эпізод 3. Музей і супольнасці: клопат і падтрымка

    Эпізод 3. Музей і супольнасці: клопат і падтрымка

    Трэці эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах.

    У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям.

    Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву.

    Карысныя спасылкі да эпізоду:

    1. Сяргей Шабохін гутарыць з Антанінай Сцебур і Аляксеям Барысёнкам аб выставе "Тое, што парушана, стае адчувальным. Інфраструктуры і салідарнасць за межамі постсавецкіх умоў", іх куратарскім супрацоўніцтве, планах і аспектах салідарнасці і клопату ў актуальных гістарычных абставінах.
    https://kalektar.org/be/k/a/w4TLopLqyjfeyd4ZYliQ

    2. Марына НАПРУШКІНА: «Уцекачы для Еўропы - гэта шанец змяніцца да лепшага». Інтэрв'ю.
    https://day.kyiv.ua/ru/article/obschestvo/marina-naprushkina-bezhency-dlya-evropy-eto-shans-izmenitsya-k-luchshemu

    3. Мадзіна Тластанава аб тым, што такое дэкаланіяльнасць, у чым адрозненне гэтага тэрміна ад посткаланіяльнасці і аб досведзе ў якім перасякаюцца савецкае і каланіяльнае быцця.
    https://www.youtube.com/watch?v=wRnoxqOf1hc

    4. Тэкст «Праблемнага калектыва» аб павільёне Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам, спраектаванага Алексантэры Ахола-Вало да Першай усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы 1930 г.
    https://redmuseum.church/en/nadpis-karandashom-o-reprezentatsii-nasiliya-v-pavilone-mopr-aleksanteri-ahola-valo

    5. Размова з Клэр Бішоп аб радыкальнай музеалогіі і палітыцы глядацтва
    https://spectate.ru/claire-bishop/

    6. Пра музей гісторыі прафсаюзнага руху ў Менску
    https://museums.by/muzei/muzei-g-minska-i-minskoy-oblasti/muzey-istorii-profsoyuznogo-dvizheniya/

    • 39 min
    Эпізод 4. Музей і супольнасці: салідарнасць і супраціў

    Эпізод 4. Музей і супольнасці: салідарнасць і супраціў

    Чацвёрты эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах.

    У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям.

    Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву.

    Карысныя спасылкi:
    1. Сайт выставачнага праекту «If disrupted, It becomes tangible».
    Куратары Антаніна Сцебур, Аляксей Барысёнак.
    https://www.if-disrupted.lt/

    2. Інтэрв’ю з Ігарам Саўчанкай для партала Znyata. Цыкл «Сустрэчы з легендамі».
    https://znyata.com/legends-by/64-legends-savchenko-1.html

    3. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра арт-групу «Беларускі клімат»
    https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/nCvNTgXvqfNsoCTT6DwP%2Fq40p2dueemMgy400-58045154.pdf?alt=media&token=e3b87239-67e4-47f9-b2d3-4ddeacc26f99

    4. Персанальны сайт Артура Клінава
    http://arturklinau.com

    5. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра праект «Горад сонца»
    https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/vLTvBmvTeJSVLiT9HHqS%2Fafvuljt377-Pomyslitь-nemyslimoe_-Civitas-Solis-Artura-Klinova-_-Art-_-Zhurnal.pdf?alt=media&token=eecb0e05-1fbf-48a4-8e84-e86eadf8ff62

    6. Unstraight Museum
    https://www.unstraight.org/

    7. Праект Blyzkist Марыі Бэбурыі і Тараса Гэмбіка https://naszwybir.pl/blyzkist/

    8. Зое Леанард ‘I Want a Dyke For President’
    https://www.frieze.com/article/i-want-dyke-president-zoe-leonard

    • 42 min
    Эпізод 5. Музей і міграцыя: дыстанцыя, сувязь і адаптацыя

    Эпізод 5. Музей і міграцыя: дыстанцыя, сувязь і адаптацыя

    У пятым эпізодзе падкаста ОМ даследуем ролю музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі. Гасцямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка Надзя Саяпіна, а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальнікі SDK Słonecznik і калектыва Близькисть у Варшаве. Разам мы абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, і як падтрымліваць адно аднаго ў эміграцыі ды працягваць захоўваць сувязь з радзімай на адлегласці. Таксама у эпізоде прынялі ўдзел куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская і візуальны мастак Глеб Бурнашэў.

    Карысныя спасылкi:

    Аб праекце Надзі Саяпінай "Ліст да мамы"
    https://kalektar.org/be/in/names/Bl3B0bwDCYJBYOcTvmW3

    Глеб Бурнашэў, праект “Нябачны квартал”
    https://niewidoczny.com/

    BLYZKIST: Maria Beburia, Taras Gembik Welcomepack | Ласкаво просимо
    https://warszawa.krytykapolityczna.pl/dzialanie/instytut-otwarty/blyzkist/

    • 1 hr 6 min

Customer Reviews

5.0 out of 5
1 Rating

1 Rating

Top Podcasts In Society & Culture

Внеклассное чтение
Латвийское радио 4
К тебе или ко мне? 18+
Кристина Вазовски, Егор Егоров
Fifty States — un Podcast Quotidien
Quotidien
Кто платит
Т—Ж
ЕЖА: Падкаст пра беларускую гастраномію (by 34travel & МТС)
34travel
Страдающее Средневековье
Олег Воскобойников, Юрий Сапрыкин — младший, Константин Мефтахудинов

You Might Also Like