126 episodes

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Idea X Euroradio

    • Society & Culture

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

    Лідзія Тарасенка: мы мусім трымацца каранёў, рабіць нечаканае і эвалюцыянаваць

    Лідзія Тарасенка: мы мусім трымацца каранёў, рабіць нечаканае і эвалюцыянаваць

    13 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі Лідзія Тарасенка.

    У той сітуацыі, у якой сёння аказалася беларуская нацыя, нам неабходна найперш трымацца сваіх каранёў і ведаць сваю ідэнтычнасць, каб атрымаць “устойлівасць” у гэтай віхуры падзей. Другое — рабіць тое, чаго ніхто ніколі не рабіў, і заставацца заўжды на светлым баку. Толькі ў такім выпадку мы зможам эвалюцыянаваць, каб не застацца ў мінулым, перакананая Лідзія Тарасенка.

    Пра тое, чаму нават у часы глабалізацыі так важна ведаць сваю ідэнтычнасць, дзе знайсці рашучасць, каб рабіць нечаканае і пры гэтым заўжды заставацца на светлым баку, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лідзіяй Тарасенка.

    • 56 min
    Генадзь Манько: Мая нацыянальная ідэя — гісторыя, мова, годнасць

    Генадзь Манько: Мая нацыянальная ідэя — гісторыя, мова, годнасць

    6 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, бізнесовец, былы выведнік Генадзь Манько.

    Мы вельмі дрэнна ведаем сваю гісторыю. І прычына не толькі і нават не столькі ў тым, што беларусам уласная гісторыя не цікавая. Рэч найперш у тым, што нашу гісторыю ад нас наўмысна хаваюць. Шмат пра якія гістарычныя падзеі мы проста не можам даведацца, бо пра іх не гавораць школьныя падручнікі па гісторыі, гэтым падзеям не прысвечаныя экспазіцыі ў музеях і пра іх няма навуковых прац. Іх схавалі ад беларусаў у архівах і забаранілі ўваход. Таму для нас вельмі важна гэтыя архівы адкрыць і вярнуць сабе памяць, перакананы Генадзь Манько.

    Пра тое, чаму шмат што з гісторыі беларускага народа нам не вядомае зусім, чаму вяртанне памяці і веданне гісторыі такое важнае і ці сапраўды шлях узброенага супраціву — гэта не наш шлях сёння, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Генадзем Манько.

    • 51 min
    Алена Прыходзька: мова, годнасць, еднасць — тры словы маёй нацыянальнай ідэі

    Алена Прыходзька: мова, годнасць, еднасць — тры словы маёй нацыянальнай ідэі

    30 траўня ў эфіры Еўрарадыё — экс-старшыня камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду, журналістка, валанцёрка і грамадская актывістка Алена Прыходзька.

    Ва ўмовах, калі мы аказаліся за мяжой і раскіданыя па ўсім свеце, нам вельмі важна захоўваць і пашыраць выкарыстанне роднай мовы — у сям’і, у камунікацыі з суайчыннікамі. І самае галоўнае — перадаваць беларускую мову сваім дзецям. Бо так мы ўмацоўваем у сабе павагу да сваёй ідэнтычнасці і, адпаведна, да саміх сябе. Без павагі да сябе не будзе ў нас і павагі да людзей наўкола, перакананая Алена Прыходзька.

    Пра тое, ці здолее беларускае грамадства ў выгнанні знайсці ў сабе сілы захаваць сваю ідэнтычнасць, пра важнасць нацыянальных каштоўнасцяў і патрэбу нацыянальнай еднасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Прыходзька.

    • 1 hr
    Настасся “Север” Махамет: беларусы павінны прыняць сваю свабоду — такая мая ідэя

    Настасся “Север” Махамет: беларусы павінны прыняць сваю свабоду — такая мая ідэя

    23 траўня ў эфіры Еўрарадыё — добраахвотніца, былая камандзір медычнай роты палка імя Кастуся Каліноўскага Настасся “Север” Махамет.

    У пераважнай сваёй большасці беларусы не ўсведамляюць ні таго, што такое свабода, ні яе каштоўнасці. Да ўсяго, яны і не гатовыя яе прыняць. Бо свабода — гэта яшчэ і адказнасць за выбар, які ты робіш, і за твае дзеянні. Таму сёння для нас галоўнае — знайсці ў сабе смеласць прыняць свабоду, перакананая Настасся “Север” Махамет.

    Пра тое, ці здолее беларускае грамадства знайсці ў сабе сілы, каб паразумецца, ці мае яна на беларусаў крыўду і пра важнасць нацыянальных каштоўнасцяў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настассяй “Север” Махамет.

    • 54 min
    Веста Свендсэн: поліэтнічнасць, інклюзіўнасць, нацыяналізм — такая мая ідэя

    Веста Свендсэн: поліэтнічнасць, інклюзіўнасць, нацыяналізм — такая мая ідэя

    16 траўня ў эфіры Еўрарадыё — паліталагіня, кандыдатка ў магістратуру Цэнтра вывучэння Халакоста і генацыду Ешыва-універсітэта, бакалаўр у галіне русістыкі, псіхааналітык, кандыдатка ў дэлегаты Каардынацыйнай рады ад выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева-Ягорава” Веста Янусік-Свендсэн.

    Сёння беларускае грамадства знаходзіцца ў сітуацыі, калі нам трэба вучыцца двум вельмі важным рэчам: здароваму нацыяналізму і дэмакратычным працэдурам. І мы гатовыя як да першага, так і да другога — падзеі 2020 года і тое, як беларусы спраўляюцца з выпрабаваннямі, даюць падставы верыць, што мы пройдзем гэты шлях годна і здолеем пабудаваць сваю беларускую і дэмакратычную краіну, пераканая Веста Янусік-Свендсэн.

    Пра тое, чаму так важна захоўваць сваю беларускасць, дзе б ты не знаходзіўся, чаму глабалізацыя не супярэчыць нацыянальнаму будаўніцтву і які нацыяналізм — здаровы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вестай Янусік-Свендсэн.

    • 57 min
    Сяржук Кедышка: Бог, Радзіма, Воля — тры словы нашай нацыянальнай ідэі

    Сяржук Кедышка: Бог, Радзіма, Воля — тры словы нашай нацыянальнай ідэі

    9 траўня ў эфіры Еўрарадыё — дэсантнік, сустваральнік патрыятычна-спартовай абароннай арганізацыі беларусаў у Польшчы “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка.

    Шмат сказана пра цярплівы беларускі народ, які шматвекавымі пакутамі і прыгнётам даведзены да стану, калі ён нібыта не здольны ўзняць свой голас і сваю галаву. Але гэта не так. Хоць беларускі народ і сапраўды мае вялікі запас цярпення, але гэты запас небясконцы. Таму сітуацыя, у якой беларусы знаходзяцца сёння, мусіць скончыцца паўстаннем. І яно будзе не такім мірным, як у 2020 годзе, перакананы Сяржук Кедышка.

    Пра тое, чаму нельга казаць пра “баязлівасць” беларускага народа, чаму наперадзе нас чакае паўстанне, і пра тое, ці магчымы ў Беларусі нацыянальна-вызвольны рух, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяржуком Кедышкам.

    • 47 min

Top Podcasts In Society & Culture

כל הקלפים על השולחן עם משה רדמן
Radman's cards podcast
הכל דפוק
All•in
גיקונומי
ראם שרמן ודורון ניר
להבין את סין - יובל וינרב
להבין את סין
סערה מושלמת
יובל דרור
חצי הכוס המלאה
שלמור שטרוזמן

More by Euroradio