9 episodi

Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.

Якім мае быць грамадскі транспарт?
Адкуль узяліся панэлькі?
Чаму да рэстаўраваных будынкаў так шмат пытанняў?
Калі ў кожнай сям'і ёсць аўтамабіль - гэта дрэнна?
Што рабіць з бяздомнымі сабакамі?
Ці варта сартаваць смецце, калі твае суседзі гэтага не робяць?
Як перасесці на ровар, калі ў нас 6 месяцаў зімы?
Хто адказвае за рамонт дзіцячых пляцовак?
Чаму мы марым аб уласнай дачы?

Аб гэтым і не толькі размаўляем з актывістамі і навукоўцамі, каб у выніку пабудаваць утульны горад.

Утульны гора‪д‬ Даша

    • Governo

Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.

Якім мае быць грамадскі транспарт?
Адкуль узяліся панэлькі?
Чаму да рэстаўраваных будынкаў так шмат пытанняў?
Калі ў кожнай сям'і ёсць аўтамабіль - гэта дрэнна?
Што рабіць з бяздомнымі сабакамі?
Ці варта сартаваць смецце, калі твае суседзі гэтага не робяць?
Як перасесці на ровар, калі ў нас 6 месяцаў зімы?
Хто адказвае за рамонт дзіцячых пляцовак?
Чаму мы марым аб уласнай дачы?

Аб гэтым і не толькі размаўляем з актывістамі і навукоўцамі, каб у выніку пабудаваць утульны горад.

    Горад з абмежаванымі магчымасцямі: як зрабіць гарады дасяжнымі для розных груп насельніцтва?

    Горад з абмежаванымі магчымасцямі: як зрабіць гарады дасяжнымі для розных груп насельніцтва?

    Разам з менеджаркай некамерцыйнай установы «ІншыЯ» Марынай Штраховай разбіраемся, што такое безбар’ернае асяроддзе і якім групам насельніцтва яно патрэбна.

    Што такое інклюзія?

    Якія бар’еры замінаюць перасоўвацца па горадзе?

    Чаму бардзюры павінны трапіць ва ўрбаністычнае пекла?

    Як падняцца ўгару, калі цяжка ісці па лесвіцы?

    Якім чынам гендарныя стэрэатыпы абмяжоўваюць рух?

    У якіх месцах павінны знаходзіцца шыльды са шрыфтам Брайля?

    На якой мове маюць быць указальнікі?

    Як замежнікі арыентуюцца ў грамадскім транспарце?

    Прачытайце таксама, як у Гродне некалі абмяркоўвалі тэму інклюзіі: https://hrodna.life/articles/inklyuziia-v-grodno/
    Даведайцеся, як вазочнік з Ліды Аляксандр Аўдзевіч працягнуў кругасветку:
    https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/audzevich-ukraina/
    Мінздароўя зацвердзіў новыя патрабаванні па безбар'ернасці: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2022/07/28/normy-dlia-bassejnau/
    Репортаж из Старого замка, который совсем недоступен для колясочников: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/articles/nepristupnyj-staryj-zamok/
    Посмотрите, как волонтеры в инвалидных колясках протестировали городской общепит на доступность: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/articles/dostupnost-kafe/

    • 46 min
    Катэджы, панэлькі і спальныя раёны – разбіраемся з гарадской забудовай

    Катэджы, панэлькі і спальныя раёны – разбіраемся з гарадской забудовай

    Разам з эксперткай з Мінскай урбаністычнай платформы разбіраемся, што такое гарадская забудова, адкуль узяліся нашыя спальныя раёны, і як палепшыць жыццё ў такіх раёнах.

    Што не так са спальнымі раёнамі?

    Чаму «хрушчоўкі» выглядаюць так дэпрэсіўна?

    Чым адрозніваецца раённая забудова ад квартальнай?

    Чаму прадпрымальнікі не імкнуцца рабіць кавярні ў спальных раёнах?

    Каму патрэбныя гарадскія агароды?

    Як раёны «гета» пераўтвараюцца ў хіпстарскія месцы?

    Прайдзіце тэст і даведайцеся, ці зможаце вы адрозніць паміж сабой спальныя раёны Гродна.

    Чытайце таксама на Hrodna.life:

    Што зрабіць, каб «спальнікі» не спалі (расказала ўрбаністка Надзея Царанок)
    Чаму спальныя раёны Гродна ўсе такія аднолькавыя?
    Паглядзіце, як рос і змяняўся Гродна апошнія 20 гадоў

    • 38 min
    Make Hrodna green again: як і навошта рабіць горад больш зялёным?

    Make Hrodna green again: як і навошта рабіць горад больш зялёным?

    Разам з аператаркай праекту “Зялёны тэлефон” Палінай Бурко разбіраемся, як і навошта варта азеляняць нашыя гарады.

    Навошта ў горадзе ўвогуле дрэвы?

    Чаму азеляненне – гэта не толькі дрэвы, але і іншыя расліны?

    Куды звярнуцца, каб пасадзіць дрэва ў сваім двары?

    Ці варта ўвогуле касціь траву, і прычым тут кляшчы?

    Чаму бабулі, якія вырошчваюць агуркі каля шматкватэрных дамоў, – класныя?

    Ці можна лічыць парк Жылібера ўвогуле паркам?

    Што яшчэ пачытаць па тэме: Пекла па-гродзенску. Як дрэвы маглі б уратаваць нас ад спёкі, але іх не хапае

    Даведацца, якія планы па азеляненні ў Гродне: «Не засаживать город лесом, а благоустроить то, что есть». Как будут озеленять Гродно до 2030 года

    • 35 min
    Кава на вынас: якіх рэстаранаў не хапае гродзенцам?

    Кава на вынас: якіх рэстаранаў не хапае гродзенцам?

    Трэнды ў развіцці грамадскага харчавання мяняюцца з надзвычайнай хуткасцю. Калісьці ў горадзе мы маглі паесці або ў даражэзных рэстаранах, або ў працоўных сталовых. Праз некаторы час з’явіліся намёты з піражкамі і кафетэрыі з растваральнай кавай. Зараз горад ахапілі ўтульныя кавярні, піцэрыі, гастра-бары і рэстараны хуткага харчавання. Як мяняюцца рэстарацыі і як гэтыя змены ўплываюць на грамадскае жыццё, разбіраемся разам са стваральнікамі інстаграм-праекта «grodno.est».

    Чаму кавярні – болей не проста месцы для паесці?

    Навошта патрэбныя гастрафэсты?

    Якімі хітрыкамі рэстарацыі прыцягваюць спажыўцоў?

    Чаму гродзенскія кавярні такія маленькія?

    Каму патрэбныя кава без кафеіну і малако без лактозы?

    Чаму для сустрэч з сябрамі, каханымі і калегамі мы абіраем розныя рэстараны?

    А Андрэй жа яшчэ і вядучы нашага сяброўскага падкаста "Гаворыць Гродна"! Паслухайце яго абавязкова.

    Дарэчы, прам зараз у Гродне рыхтуюцца да адкрыцця чатыры новыя рэстараны!

    • 40 min
    Гуляемся са шрыфтамі: што такое гарадскі дызайн-код?

    Гуляемся са шрыфтамі: што такое гарадскі дызайн-код?

    Разбіраемся разам з дызайнерам і ўрбаністам Віталём Богдзелем, навошта гораду ўласны дызайнер, чаму нам не падабаюцца рознакаляровыя шыльды, і чаму сметніцы са шляпамі не такія ўжо і благія.

    Што такое брэнд горада?

    Чым брэнд адрозніваецца ад дызайну?

    Як распрацаваць гарадскі дызайн код?

    Чаму варта мець аднолькавыя лавачкі ва ўсім горадзе?

    Як звязаны горад Гродна і напой Ягермайстар?

    Ці можна прымусіць Макдоналдс змяніць лагатып на карысць горада?

    Калі вам спадабаўся падкаст, вы можаце падараваць аўтарам кубачак кавы :)
    У выпуску выкарыстоўваецца песня «Районы-кварталы» гурта «Звери», песня «Coca-Cola. Адчуй гэта лета па-свойму!» гурта NAVIBAND і песня « Wonderful Dream (Holidays Are Coming)» у выкананні Melanie Thornton.

    • 35 min
    Бачылі ноч, гулялі ўсю ноч: што адбываецца ў горадзе пасля захаду сонца?

    Бачылі ноч, гулялі ўсю ноч: што адбываецца ў горадзе пасля захаду сонца?

    Разам з антрапалогам і ўрбаністам Андрэем Ваз’янавым разбіраемся, хто не спіць у начным горадзе і якая інфраструктура патрэбная гараджанам у цёмны час сутак.

    Хто працуе ноччу?

    Як павінны асвятляцца дарогі?

    Ці праўда ноччу здараецца болей злачынстваў?

    Як звязаны цягнікі і гарадскія аўтобусы?

    Якая карысць ад офісаў, калі супрацоўнікі спяць?

    Ці сапраўды ноч цёмная і поўная жахаў у беларускіх гарадах?

    Калі вы ўжо цікавіцеся тэмай начнога горада, то вось вам карысны матэрыял - поўны спіс начных крамаў Гродна.
    У выпуску выкарыстаны фрагмент песні «Районы, кварталы» гурта «Звери».

    • 47 min

Top podcast nella categoria Governo

Marco Damilano – Chora
Central Intelligence Agency
BBC World Service
European Parliament
University of Chicago Podcast Network
Farnesina – i PODCAST

Potrebbero piacerti anche…

Віталь Аляхновіч
Цэнтр новых ідэй
Альтэрнатыўны музей
34mag
libo/libo
libo/libo