1 hr 19 min

Кацярына Оаро / Адкуль бяруцца кніг‪і‬ Літрадыё

    • Books

Кацярына Оаро — пісьменніца, якая натхняе пісаць іншых. Жывучы ў італійскім Турыне, яна выкладае крэатыўнае майстэрства для замоўцаў па ўсім свеце. Кацярына ўпэўненая, што, калі шчыра гаворыш пра ўласны досвед, гэта абавязкова камусьці адгукнецца. І ўсе яе кнігі акурат такія: дэбютная аповесць “Сарочае радыё” тлумачыць  досвед журналісткі ў аўтарытарнай Беларусі, “Трымайся і пішы” спрыяе пераадоленню пісьменніцкіх страхаў, “Еўропа ўва мне” распавядае пра пошук свайго “я” ў эміграцыі.  

У новым выданні падкасту Кацярына дзеліцца ўласнай гісторыяй: як дзяўчынка з Івацэвічаў пераехала ў Італію і змагла ператварыць мару пра пісьменніцтва ў любімы бізнес. А таксама распавядае пра тое, што дапамагае дапісаць твор да канца і не пачувацца ў адзіноце. Пра няўдачы, без якіх не бывае поспехаў. І пра студэнцкае каханне з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым, які ў свой апошні год жыцця здолеў яе падтрымаць і натхніць.