12 episodes

Гэты падкаст — сэйф-спейс, дзе можна шчыра абмяркаваць тое, што нас хвалюе і часам раніць, падтрымаць адна адну і ўсё ж такі разабрацца, як пабудаваць тыя стасункі, у якіх партнёры падтрымліваюць і паважаюць адзін аднаго. Таму запрашаем паслухаць нашу сяброўскую балбатню і разам правесці рамантычнае расследванне: што ж усё-такі хаваецца за статусам “усё складана”!
Iнстаграм: @use_skladana
Пошта: use_skladana@proton.me
Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні ( ͡° ͜ʖ ͡°)

Усё складан‪а‬ mave

    • Society & Culture
    • 5.0 • 1 Rating

Гэты падкаст — сэйф-спейс, дзе можна шчыра абмяркаваць тое, што нас хвалюе і часам раніць, падтрымаць адна адну і ўсё ж такі разабрацца, як пабудаваць тыя стасункі, у якіх партнёры падтрымліваюць і паважаюць адзін аднаго. Таму запрашаем паслухаць нашу сяброўскую балбатню і разам правесці рамантычнае расследванне: што ж усё-такі хаваецца за статусам “усё складана”!
Iнстаграм: @use_skladana
Пошта: use_skladana@proton.me
Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні ( ͡° ͜ʖ ͡°)

    Кунілінгус – гэта база, ведзьмарскае камьюніці і пераезд у Варшаву

    Кунілінгус – гэта база, ведзьмарскае камьюніці і пераезд у Варшаву

    Хэй! Мы вяртаемся да вас з 2 сезонам нашага падкаста!

    У першым выпуску мы разганяемся і абмяркоўваем нашае паўсядзённае жыццё: пераезд у Варшаву і сэкс у краіне, дзе забаронены аборты, сны пра Менск у Марні і інсайты пра вядзьмарства ад Дашы. А яшчэ вырашаем, хто мы з "Тоталі Спайс": Кловер, Сэм ці Алекс? Абавязкова напішыце ў каментарах, хто вы 🌝

    Ну што? Пагналі!

    Наш інстаграм: @use_skladana
    Пошта: use_skladana@proton.me
    Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

    • 17 min
    Віктымблэймінг: чаму мы (не) верым пацярпелым?

    Віктымблэймінг: чаму мы (не) верым пацярпелым?

    Пад калядную ялінку прынеслі вам апошні выпуск першага сезона 🎄 У гэтым выпуску мы гутарым з Сашай Сакаловай, якая з'ўляецца эксперткай у сферы гендарнага гвалту. Даша ўсё яшчэ намагаецца прайсці чэк-ліст на аб'юзіўнасць. Марні распавядае, як таксама магла завікцімблэйміць. А Саша выдае базу, чаму трэба гаварыць «пацярпелыя», а не «ахвяры», і чаму віктымблэймінг — гэта небяспечна для грамадства ўвогуле.

    Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤

    І дзякуй, што былі з намі гэтыя 10 выпускаў. Абнялі!

    Наш інстаграм: @ use_skladana

    Пошта: use_skladana@proton.me

    Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

    • 30 min
    «Мне яшчэ пашанцавала»: быт жанчын ў турмах, рэабілітацыя пасля і мары аб adidas

    «Мне яшчэ пашанцавала»: быт жанчын ў турмах, рэабілітацыя пасля і мары аб adidas

    У гэтым выпуску мы размаўляем з журналісткай і заснавальніцай ініцыятывы « Палітвязынка» Яўгеніяй Доўгай. Жэня распавядае пра тое, з чым сутыкаюцца беларускі ў турме, як турма ўплывае псіхіку і што мы можам зрабіць, каб дапамагчы з рэабілітацыяй тым, хто прайшоў праз досвед зняволення.

    Як з'явіўся праект «Палітвязынка»?
    Гвалт параджае гвалт: як гэта працуе з тымі людзьмі, якія прайшлі праз гвалт у турме?
    Як дапамагчы зняволенным беларускам і парадаваць іх перадачкай?

    * Падчас выпуску мы гаворым, што не ведаем пра якую-небудзь ініцыятыву, якая мэтанакіравана займаецца толькі рэабілітацыяй палітзняволенных. Але яна ёсць, і гэта ініцыятыва « Вольныя». 
    ** Таксама мы ўзгадавалі праект « Лабірынт». Гэты праект дапамагае жанчынам, якія сутыкнуліся з хатнім гвалтам падчас эміграцыі.
    Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤
    Інстаграм ініцыятывы «Палітвязынка»: @politvyazynka. Падтрымаць праект ахвяраваннем: www.paypal.me/jenyaseng.
    Наш інстаграм: @use_skladana

    Пошта: use_skladana@proton.me

    Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

    • 35 min
    Квір-стасункі, «зараз не да гэтага» і лесбійкі ў вёсцы

    Квір-стасункі, «зараз не да гэтага» і лесбійкі ў вёсцы

    Гутарым з нізавай актывісткай, маці дзвюх дзяцей і адкрытай лесбіянкай Настай Базар.

    У гэтым выпуску вы пачуеце нашы разважанні пра дыскрімінацыю ЛГБТ-супольнасці, а таксама пра асаблівасці гвалту ў квір-стасунках.
    А яшчэ шмат пра інклюзію, чуллівасць і прывелеі, якія ў нас ёсць і якіх у нас няма.
    Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤
    Наш інстаграм: @use_skladana

    Пошта: use_skladana@proton.me

    Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.

    • 44 min
    Закон пра хатні гвалт, былы з труной і крынжовыя загалоўкі артыкулаў

    Закон пра хатні гвалт, былы з труной і крынжовыя загалоўкі артыкулаў

    У гэтым выпуску мы сустрэліся з праваабаронцай Даша Чурко і паразмаўлялі пра законы і юрыдычныя моманты, якія датычацца хатняга гвалту.

    Таксама разабраліся, што такое «сацыяльна небяспечнае становішча» і як гэта (не)уплывае на беларускія сем'і. 

    Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤

    Калі вам патрэбна юрыдычная ці псіхалагічная падтрымка ў сітуацыі хатняга гвалту, мы раім звярнуцца да безкаштоўнага сэрвіса «Справка»: @spravka.guide (Instagram), @spravka_help (Telegram).

    Наш інстаграм: @use_skladana

    Пошта: use_skladana@proton.me
    Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.

    • 33 min
    Актыўная згода і як размаўляць пра сэкс, фемінізм і БДСМ

    Актыўная згода і як размаўляць пра сэкс, фемінізм і БДСМ

    Воў-воў-воў! Ці чакалі вы падкаст, дзе сабраліся тры феміністкі абмеркаваць БДСМ-культуру? Калі чакалі, то гэты выпуск для вас! Нават калі вам не цікава паслухаць пра БДСМ-практыкі — яшчэ мы шмат абмяркоўваем культуру згоды, і чаму гэта мусіць быць ✨базай✨ у любых стасунках!
    Каб пагутарыць пра сэксуальныя практыкі мы запрасілі актывістк:ку і пісьменні:цу тоні лашдэн.
    Таксама у гэтым выпуску:

    як зразумець, ці мы насамрэч хочам атрымаць сэксуальны досвед, ці гэта наваколе цісне на нас;
    уводзіны ў БДСМ для "імбрычкаў";
    як звязаны паміж сабой патрыярхат і БДСМ?

    Iнстаграм тоні: @lashden
    Наш інстаграм: @use_skladana

    Пошта: use_skladana@proton.me

    Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!

    Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.

    • 46 min

Customer Reviews

5.0 out of 5
1 Rating

1 Rating

Top Podcasts In Society & Culture

Date Yourself Instead
Lyss Boss
Michelle Obama: The Light Podcast
Higher Ground
Švelnūs tardymai
LRT
ReThinking
TED
The Documentary Podcast
BBC World Service
Tuzinas
LRT