10 episodes

«Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Гэта праграма для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас.

Куды коціцца сьве‪т‬ Радыё Свабода

    • Society & Culture

«Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Гэта праграма для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас.

    Чаго можна чакаць ад сучаснай Нямеччыны?

    Чаго можна чакаць ад сучаснай Нямеччыны?

    Як памянялася палітыка Нямеччыны ад пачатку маштабнай расейскай вайны супраць Украіны? Ці ёсьць у нямецкіх палітыкаў нейкі кансэнсус адносна таго, як весьці справы зь Беларусьсю? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае супрацоўніца Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей.

    • 33 min
    Канец нацыянальных дзяржаваў? А што іх можа замяніць?

    Канец нацыянальных дзяржаваў? А што іх можа замяніць?

    Мультыкультуралізм, перасяленьне народаў, гарады-дзяржавы і адмова ад нацыянальнасьцяў. Так футурысты часта малююць нашу будучыню. Ці час рыхтавацца да сьмерці нацыянальных дзяржаў, да чаго гэта прывядзе і якія ёсьць альтэрнатывы?

    • 37 min
    «Сытуацыю можна параўнаць з Шабанамі». Як выглядае і чаму ідзе вайна бандаў у Швэцыі

    «Сытуацыю можна параўнаць з Шабанамі». Як выглядае і чаму ідзе вайна бандаў у Швэцыі

    Дзясяткі гадоў Швэцыя была краінай-марай для людзей, якія мусілі ўцякаць са сваіх краінаў у пошуках бясьпечнага і камфортнага жыцьця. Шмат у чым менавіта мігранты спрычыніліся да эканамічнага росту гэтай скандынаўскай краіны. Але радзіма Карлсана і гурта ABBA, брэндаў Volvo і IKEA, у апошнія гады ўсё часьцей асацыюецца з рэзкім ростам злачыннасьці. У Швэцыі трывае вайна гангаў.
    Разабрацца ў сытуацыі ў Швэцыі нам дапаможа Міхаіл Сэндэр са Стакгольму, сузнавальнік арганізацыі «Беларусы Швэцыі»

    • 45 min
    Ці можна казаць, што Эўразьвяз у крызісе?

    Ці можна казаць, што Эўразьвяз у крызісе?

    Што могуць прынесьці выбары ў Эўрапейскі парлямэнт на пачатку чэрвеня? Ці ёсьць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі у нейкай агляднай будучыні пажаданым і рэалістычным? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Алена Кудзько, віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе.

    • 45 min
    Што рабіць са зьменамі клімату?

    Што рабіць са зьменамі клімату?

    У канцы сакавіка – пачатку красавіка тэмпэратура ў Беларусі спачатку паднялася да рэкорднай вышыні, а потым за некалькі дзён упала больш, чым на 20 градусаў. Наколькі гэта зьвязана з глябальнымі зьменамі клімату? Чым гэтыя зьмены пагражаюць людзям і што можна з гэтым зрабіць? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Ірына Панядзельнік, магістарка навуковай камунікацыі, прадстаўніца экалягічнай арганізацыі «Зялёная сетка».

    • 41 min
    Куды Макрон вядзе Францыю. Ці здольны Парыж узначаліць Захад

    Куды Макрон вядзе Францыю. Ці здольны Парыж узначаліць Захад

    Прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона прэса стала называць самым лютым ястрабам у Эўропе. Літаральна за некалькі тыдняў, дзякуючы яму, у Эўропе ўсур'ёз пачалі абмяркоўваць удзел сухапутных войскаў NATO у вайне ва Украіне.
    Францыя – самая вялікая краіна Эўразьвязу. Гэта эканамічны гігант і ядзерная дзяржава. Што адбываецца зь яе элітамі, эканомікай, ідэнтычнасьцю і куды рухаецца Францыя на чале з Макронам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае франка-беларускі палітоляг, доктар палітычных навук са Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі.

    • 44 min

Top Podcasts In Society & Culture

Brīvības bulvāris
Latvijas Radio
Lives Well Lived
Peter Singer & Kasia de Lazari Radek
Krustpunktā
Latvijas Radio
К тебе или ко мне? 18+
Кристина Вазовски, Егор Егоров
Базаров порезал палец
Борис Прокудин, Филипп Жевлаков, Анастасия Медведева
Тюремный подкаст
Поехавший

You Might Also Like