24 episodes

У нашых падкастах мы пазнаёмім цябе з цікавымі людзьмі, раскажам займальныя гісторыі і абавязкова пажартуем. Уключай, табе сапраўды спадабаецца!

Natatnik Aliaksei Zhuk

    • Society & Culture

У нашых падкастах мы пазнаёмім цябе з цікавымі людзьмі, раскажам займальныя гісторыі і абавязкова пажартуем. Уключай, табе сапраўды спадабаецца!

    Natatnik #024. Падкаст Natatnik з Алесем Сушам

    Natatnik #024. Падкаст Natatnik з Алесем Сушам

    Паразмаўлялі з беларускім культуролагам і кнігазнаўцам Алесем Сушам.

    • 1 hr 12 min
    Natatnik #023. Традыцыя бортніцтва: дзікі мёд, пчаляры і пчаладзёры. Падкаст Natatnik з Іванам Восіпавым

    Natatnik #023. Традыцыя бортніцтва: дзікі мёд, пчаляры і пчаладзёры. Падкаст Natatnik з Іванам Восіпавым

    Паразмаўлялі з бортнікам Іванам Восіпавым пра адыходзячую традыцыю, якая ўнесеная ў спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

    Хто такія бортнікі, чаму жанычыны не займаліся промыслам, ці засталіся дзікія пчолы, якіх пчол называюць "добрымі" і якія беларускія традыцыі звязаныя з гэтым промыслам.



    00:00 - Інтро і знаёмства.00:30 - Чым пчаляры адрозніваюцца ад бортнікаў.05:24 - Якасці сапраўднага бортніка.07:48 - Спадчыннае рамяство: колькі сёння засталося бортнікаў?10:31 - Чаму няма жанчын-бортніц?13:00 - Жанчына мёд прадае, а бортнік не можа прадаваць.14:59 - Ці ёсць згадкі пра жанчын-бортніц?16:32 - Забабоны і забароны жанчынам у бортніцтве.18:36 - Традыцыяналізм, ці чаму жанчына не магла сукаць свечкі.21:49 - Калі ў Беларусі адшукалі першыя згадкі пра бортніцтва?27:22 - Дэтэктыўная гісторыя ад Івана Восіпава.35:30 - Першая экспедыцыя і практыка пасля тэорыі.36:26 - Борць і калода: якая розніца?38:38 - Дзе раней бралі пчол?41:42 - Дзікія пчолы не зусім і дзікія, а лясныя.44:01 - Пах бортніка і нюх пчол.46:19 - Ці можна бортнікам красці пчол. Кодэкс аўстралійскага золаташукальніка49:53 - Пчаладзёр - чорная метка супольнасці.55:30 - Як адбываецца ўсталёўка калоды ў лесе.01:03:52 - "Сакрэты" бортнікаў.01:06:55 - Традыцыі - лазьбіны і бонда.01:11:37 - Хто такі Васіль?01:13:17 - Пароды пчол. Як адрозніваецца дзікі мёд ад звычайнага.01:19:22 - Беларускі мядовы самелье.01:22:13 - З якіх кветак пчолы не бяруць мёд.01:23:00 - Колькі ў Беларусі агулам борцяў?01:29:00 - Пра падкаст Івана Восіпава.01:31:27 - Грамнічная свяча і Брацкая свяча.01:34:54 - Што забіраюць бортнікі ў пчалы?01:40:34 - Як стаць вучнем бортніка і куды пісаць Івану.

    • 1 hr 45 min
    Natatnik #022. Лазня, прусакі і клазеты. (Анці)Санітарыя ў беларускай вёсцы. Падкаст Natatnik з Аляксеем Друпавым

    Natatnik #022. Лазня, прусакі і клазеты. (Анці)Санітарыя ў беларускай вёсцы. Падкаст Natatnik з Аляксеем Друпавым

    Паразмаўлялі пра санітарыю ў беларускіх вёсках на пачатку 20 стагоддзя з этнолагам Аляксеем Друпавым.

    У выпуску падкаста даведаемся пра забабоны палешукоў, колькі разоў на год мылі хаты 100 гадоў таму, ці былі лазні ў Заходняй Беларусі і на Палессі, куды хадзілі ў прабіральню і навошта плялі лапаць для прусакоў.

    Уключайце!

    • 1 hr 29 min
    Natatnik #021. Шаптухі, знахары, вядзьмаркі. Падкаст Natatnik з Сяргеем Лескецем

    Natatnik #021. Шаптухі, знахары, вядзьмаркі. Падкаст Natatnik з Сяргеем Лескецем

    Фатограф-дакументаліст Сяргей Лескець ужо 11 гадоў ездзіць па ўсёй Беларусі ў пошуках шаптух і знахараў.

    І пошукі даволі выніковыя: ягоныя фотаздымкі публікуюць сусветныя выданні, а кніга "Шэпт" перавыдадзеная большым накладам.

    У падкасце мы размаўляем з Сяргеем пра замовы, паганскія карані, якія спляліся з хрысціянствам, даведваемся пра легендарнага знахара і тлумачым, што такое "крывулі".

    Містычны і цікавы падкаст. Уключайце!

    • 1 hr 27 min
    Natatnik #020. 1000 перадач пра беларускую музыку. Падкаст Natatnik з Віктарам Сямашкам

    Natatnik #020. 1000 перадач пра беларускую музыку. Падкаст Natatnik з Віктарам Сямашкам

    Мы размаўляем з музыкантам і радыёвядучым Віктарам Сямашкам пра ягоныя 1000 перадач пра беларускую музыку, чаму фолк заўсёды будзе карыстацца папулярнасцю, што такое беларускі джаз і чаму Песняроў таксама забаранялі.

    • 1 hr 18 min
    Natatnik #019. Што такое Палессе і хто такія палешукі? Падкаст Natatnik з Пятром Цалкам

    Natatnik #019. Што такое Палессе і хто такія палешукі? Падкаст Natatnik з Пятром Цалкам

    У падкасце разам з дырэктарам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Пятром Цалкам мы паспрабавалі разабрацца ў Палессі. Адкуль такая назва, дзе яго межы, хто такія палешукі і якія незвычайныя гісторыі здараюцца ў экспедыцыях. 

    • 1 hr

Top Podcasts In Society & Culture

Passages : le podcast d’histoires vraies de Louie Media
Louie Media
Le 7h00 de Brut.  
Brut.
EX...
Agathe Lecaron
L'Affaire
Paradiso Media
TED Talks Society and Culture
TED
Stuff You Should Know
iHeartPodcasts

You Might Also Like