120 afleveringen

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Idea X Euroradio

    • Maatschappij en cultuur

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

    Павал Сакурэц: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!

    Павал Сакурэц: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!

    2 траўня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік non-profit арганізацыі BelarusianAmericans.Org (Мінеапаліс, ЗША), бізнесовец і заснавальнік кампаніі Real Estate Liquidators, сябра Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Павал Сакурэц.

    Спрадвеку ў беларускага народа на яго шляху да незалежнасці і стварэння сваёй нацыянальнай дзяржавы было шмат ворагаў. Гэтыя ворагі ў нас ёсць і сёння. І гэта не толькі ідэалогія так званага “рускага свету”, не толькі рэжым Лукашэнкі і ён сам як ненавіснік усяго нацыянальнага і нашай беларускасці, але і… самі беларусы, якія не шануюць беларускай мовы, культуры і гісторыі, перакананы Павал Сакурэц.

    Пра тое, якое значэнне для беларусаў сёння маюць беларуская мова і культура, як нам захаваць сваю нацыянальную адметнасць за мяжой і пры чым тут салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Сакурцом.

    • 42 min.
    Аліна Нагорная: мова і асоба — адно без другога існаваць не можа, гэта наша ідэя

    Аліна Нагорная: мова і асоба — адно без другога існаваць не можа, гэта наша ідэя

    25 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, публіцыстка, аўтарка кнігі “Мова 404” Аліна Нагорная.

    Не маюць рацыі тыя, хто заклікае найперш думаць пра нейкія матэрыяльныя каштоўнасці, эканоміку і дабрабыт, пакідаючы “моўныя” і “культурныя” пытанні на потым — на той час, калі мы будзем жыць заможна і ў нас з’явіцца вольны час для заняткаў пытаннямі “другаснымі”. Пытанні пашырэння і развіцця беларускай мовы, падтрымкі культуры і гістарычнай спадчыны не другасныя, імі трэба займацца калі не раней за ўсё астатнія, то паралельна, бо інакш ніякіх зменаў да лепшага мы не дасягнем, перакананая Аліна Нагорная.

    Пра тое, як нам захоўваць і развіваць беларускую мову за мяжой, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, ці паспеем мы зрабіць неабходнае, каб наша родная мова сапраўды не стала “мовай 404”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Нагорнай.

    • 55 min.
    Зміцер Васэрман: беларусы — нармальны еўрапейскі народ, і ў гэтым наша ідэя

    Зміцер Васэрман: беларусы — нармальны еўрапейскі народ, і ў гэтым наша ідэя

    18 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман.

    Беларусы — людзі практычныя і больш за ўсё цэняць “нармальнасць”. Мы хочам мець нармальны заробак, каб будаваць свой “нармальны” дабрабыт. Нам неабходныя нармальныя адносіны з усімі суседзямі, каб каб яны не заміналі нам будаваць сваю нармальнасць на сваёй зямлі. Адпаведна, беларусы не хочуць, каб да іх лезлі нейкія замежнікі са сваімі звышідэямі і імкнуліся нас у свае звышідэі ды іх рэалізацыю ўцягнуць. Нармальнасць — беларускае ўсё, перакананы Зміцер Васэрман.

    Пра тое, як нам захаваць сваю нармальнасць і абараніць яе ад нападу нейкіх чужых звышідэй, якую ролю ў пабудове беларускай нармальнасці мусяць адыгрываць нацыянальныя адметнасці, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Васэрманам.

    • 45 min.
    Марына Львова: наша ідэя — мова, культура, годнасць і гордасць быць беларусам

    Марына Львова: наша ідэя — мова, культура, годнасць і гордасць быць беларусам

    11 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка нон-профіта Беларусаў Бостана I Новай Англii, філолаг-балканіст, менеджар праектаў і выкладчык шэрагу бізнес-школ у Беларусі, Казахстане, Сербіі і Maкeдоніі Марына Львова.

    Беларуская мова, культура, гісторыя, уся гэтая нашая беларушчына, маюць нейкую магічную і прыцягальную сілу. Менавіта таму яны не толькі не знікаюць і не паміраюць насуперак ціску і спробам знішчыць іх, але і пранікаюць у душы ўсё новых пакаленняў беларусаў. Гэта мы назіраем сёння, калі людзі, якія вымушаныя былі пакінуць Айчыну, імкнуцца не проста захоўваць, але і пашыраць сваю беларускасць, перакананая Марына Львова.

    Пра тое, як заставацца беларусам у эміграцыі і навошта нам на чужыне трымацца за свае нацыянальныя адметнасці, ці ёсць падабенства ў лёсе габрэйскага і беларускага народаў і пра бізнес-мадэль Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Львовай.

    • 46 min.
    Ілля Сільчукоў: не бойцеся і штодня мацуйце ў сабе беларуса — з такой ідэяй жыву

    Ілля Сільчукоў: не бойцеся і штодня мацуйце ў сабе беларуса — з такой ідэяй жыву

    4 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — оперны спявак, выкладчык Ілля Сільчукоў.

    Як бы моцна беларускае грамадства, беларусы ні былі сёння падзеленыя ідэялогіяй і межамі, але ж па вялікім рахунку мы — адзін народ, у нас адна Айчына і нам за яе аднолькава баліць. І калі нарэшце ў нас з’явіцца магчымасць сабрацца ўсім разам, то мы абавязкова здолеем паразумецца. Бо іншага выйсця ў нас няма, калі мы хочам, каб наша Бацькаўшчына працягвала існаваць, перакананы Ілля Сільчукоў.

    Пра тое, як захаваць сябе ў часы, калі "ламаецца свет", навошта нам у часы глабалізму трымацца за сваю нацыянальную адметнасць, і пра ролю культуры і гісторыі для народа мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Іллём Сільчуковым.

    • 1 u. 9 min.
    Саша Рэйзар: свабода, дэмакратыя, інклюзіўнасць — такой бачу нацыянальную ідэю

    Саша Рэйзар: свабода, дэмакратыя, інклюзіўнасць — такой бачу нацыянальную ідэю

    28 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — навукоўца, лектарка на факультэце нямецкіх і славянскіх моў, кіно і СМІ ўніверсітэта Санта-Барбары (ЗША), сяброўка Беларускай Рады культуры, актывістка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і суполкі беларусаў Лос-Анжэлеса Саша Рэйзар.

    Найперш нам неабходна імкнуцца пабудаваць краіну, дзе будуць паважаць правы чалавека. І дзе кожны чалавек меў бы магчымасць развівацца без аніякіх перашкод. Якіх бы кірункаў гэтае развіццё ні тычылася: бізнесу, навуковай дзейнасці, творчасці альбо адукацыі. Пры гэтым нам ні ў якім разе нельга забывацца на нашыя нацыянальныя адметнасці, перакананая Саша Рэйзар.

    Пра тое, як эміграцыя ўплывае на пачуццё нацыянальнай свядомасці і годнасці, навошта нам у сучасным свеце імкнуцца захоўваць сваё і ў якім фільме паказаная нашая нацыянальная ідэя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашай Рэйзар.

    • 55 min.

Top-podcasts in Maatschappij en cultuur

De Jongen Zonder Gisteren
NPO Luister / WNL
Redders op Zee
KNRM x Fisherman’s Friend
Morele ambitie, de podcast
The School for Moral Ambition
Van Dis Ongefilterd
Atlas Contact / Adriaan van Dis
Teun en Gijs vertellen alles
Teun van de Keuken & Gijs Groenteman
De Jortcast
NPO Radio 1 / AVROTROS

Meer van Euroradio