euroradiofm

Лявон Вольскі. Ад гастроляў па ЗША да Каляднага туру: чаго яшчэ чакаць ад Вольскага

Жыццё музыканта — гэта канцэртныя пляцоўкі, дарогі гастрольных тураў, запісы ў студыі новых песень. А калі ты выканаўца папулярны, то ўсяго гэтага ў цябе часам аж занадта. На радасць тваім прыхільнікам, якія заўжды чакаюць магчымасці патрапіць на канцэрт любімага выканаўцы, паспяваць разам з ім улюбёныя песні і пачуць нешта новае. І Лявон Вольскі гэтыя патрабаванні сваіх прыхільнікаў і прыхільніц задавольвае напоўніцу: не паспеў вярнуцца з туру па Амерыцы, як ужо выбіраецца з “Калядным турам” па Еўропе. І ўжо рыхтуе сюрпрызы і цікавосткі на будучыню… Якія ўражанні засталіся ад туру па ЗША і чым быў адметны гэты, ужо далёка не першы, візіт у Амерыку? Што незвычайнага чакае аматараў творчасці Вольскага падчас яго Каляднага туру? Якія цікавосткі рыхтуюць Лявон і яго паплечнікі бліжэйшым часам і калі чакаць новага альбома? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае фронтмен гуртоў Volski і "Крамбамбуля" Лявон Вольскі.