47 episodes

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.
Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас.

Наш сайт: vandra.by
Наш Instagram: instagram.com/vandra.by

Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

VANDRA Раман Клеўжыц

    • Society & Culture

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.
Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас.

Наш сайт: vandra.by
Наш Instagram: instagram.com/vandra.by

Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

    Ці існуе могілаквы турызм у Беларусі?

    Ці існуе могілаквы турызм у Беларусі?

    Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну!



    Пра што пойдзе гаворка?


    чаму могілкавы турызм успрымаецца пра экскурсіі;
    у чым эстэтыка могліц і ўласны топ для наведвання;
    як даследчыя мэты заводзяць людзей на экскурсіі;
    як праз пошукі сваіх продкаў былі праінвентарызаваны 18 могілак аднаго раёна;
    якія тэндэнцыі ў могілкавага турызма ў Беларусі;
    як адрозніваецца стаўленне да могілак на прыкладах сям'і.



    У эпізодзе зашмат адсылак да розных матэрыялаў, там ніжэй увесь спс таго, што наабяцаў у эпізодзе :)


    Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым (эпізод №29): https://taksklhist.mave.digital/ep-30
    Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым
    (эпізод №30): https://taksklhist.mave.digital/ep-31
    Мапа Кальварыйскіх могілак:
    https://docs.rferl.org/be-BY/2014/04/29/788772db-9b1b-4e81-a062-d24e592051d3.pdf
    Tiktok Івана Чайчыца: https://www.tiktok.com/@lvanbrest
    Цікавыя надмагіллі на Глобус Беларусі: https://globustut.by/type_tn_gravestones.htm
    Допіс Уладзя Кандрацені з выяваю Будчанскай пахавальнай традыцыі: https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid06NhxysJeUzev4EUoGjuvTwH2uHZ1QrCzxAJz45mSs4LnrNXgbRMZofkryMgN2vSdl&id=100036970604913
    Выпуск Падарожжа Жыгамонта пра вёску Нагародавічы: https://www.youtube.com/watch?v=9aMAF0SPjGQ
    Instagram-старонка Машы Мароз: https://www.instagram.com/mashamaroz/
    Кніга Воля з Аполя "Мое баба - діректор морга": https://ko-fi.com/s/3eea7bf598
    База пахаванняў 7 буйных могліц Навагрудскага раёна:
    https://docs.google.com/spreadsheets/d/1m54cFA8JvbYTImt4h5RIWBZ8LRuxGSF9F_MA2WaJN14/edit#gid=1608025870
    База пахаванняў 11 могліц малых вёсак Навагрудскага раёна:
    https://docs.google.com/spreadsheets/d/1-96eZ0xDEZZbVPj7R6oYxJL2jT-8GmIGG00t-aA0KAU/edit#gid=989650351





    Асобая падзяка патронам за падтрымку!



    🖐️ Падтрымайце праект VANDRA:


    Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
    ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
    Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
    PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠

    • 37 min
    З чаго складаецца горад Маладзечна? | Уладзімір Садоўскі

    З чаго складаецца горад Маладзечна? | Уладзімір Садоўскі

    ⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Садоўскі, чалавек, які шчыльна даследуе гісторыю Маладзечна, калі дакладней Маладзечна ХХ стагоддзя і архітэктуру Маладзечна. Пешшая вуліца ад вакзала ў Маладзечна хавае за сабою іншыя гістарычныя куткі горада, але ж яны дакладна вартыя ўвагі. Вачыма Уладзіміра як раз на іх паглядзім!



    Што будзе ў падкасце?


    дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Маладзечна
    чаму і калі цэнтр горада змясціўся на поўдзень
    развіццё фальварак Гелянова;
    чаму зруйнавалі браму ў Гелянова ў савецкі час;
    ці існуе пагроза зносу былой вёскі Бухаўшчына;
    спроба 3D-мадэлявання міжваеннай архітэктуры горада; 
    якія ёсць незакрытыя краязнаўчыя пытанні па Маладзечна;
    што выдавецкага рыхтуецца Уладзімірам па Маладзечна.



    ❗️ Facebook-старонка Уладзіміра Садоўскага: ⁠https://www.facebook.com/uladzimir.sadouski

    ❗️ 3D-мадэлі, створаныя Уладзімірам: ⁠https://www.behance.net/usadouski

    ❗️ Краязнаўчы праект пра Маладзечна: ⁠https://molodechno.net/

    ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠

    Асобая падзяка патронам за падтрымку!



    🖐️ Падтрымайце праект VANDRA:

    Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby

    ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠

    Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠

    PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠

    • 54 min
    Манументальная спадчына Беларусі | Кацярына Рускевіч

    Манументальная спадчына Беларусі | Кацярына Рускевіч

    ⭐️ Госця эпізода - Кацярына Рускевіч, даследчыца, якая ў свой час пачала цікавіцца і глыбока вывучаць манументальную спадчыну Беларусі. Усе даследаванні праходзілі праз вандроўкі, архівы ды людзей. Менавіта пра гэта і пагаворым у сённяшнім эпізодзе:


    пра шлях і досвед Кацярыны;
    пра тое, як ставяцца чыноўнікія да манументальнага мастацтва;
    пра прасоўванне гэтай спадчыны;
    пра тое, чаго не хапае манументальнай спадчыне зараз.

    Узагаданыя ў размове творы манументальнай спадчыны:


    мазаікі Новаполацка;
    мазаіка ў будынку паштамта ў Лідзе;
    мазаіка ў ліцэі будаўнікаў у Баранавічах;
    мазаіка на Доме культуры тэкстыльнага камбіната ў Баранівачах;
    люстры ў ЗАГСе Шчучына;
    мазаіка ля гарадскога стадыёна ў Бярозе;
    мазаіка на заводзе Дыяпраектар у Рэчыцы;
    мазаіка ў гасцініцы Планета ў Мінску;
    мазаіка на гасцініцы Турыст ў Мінску;
    мазаіка на школе па вуліцы Багадановіча ў Мінску.

    Facebook-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ARTInstagram-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ARTМапа мазаік НовополацкаМузей віртуальнай мазаікі БабруйскаАртыкул пра манументальнае мастацтва на 34travel

    • 53 min
    Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына"

    Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына"

    ⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына.

    У сакавіку гэтага году ў Гродна былі знесены вайсковыя казармы канца 19 стагоддзя. Казармы ахоўваліся як шэраговая гістарычная забудова, аднак гэта не стала перашкодаю. для іх зносу Гэта не адзіны выпадак, калі нешта не тое адбываецца з гістарычнымі помнікамі ў Беларусі. Пра гэта на прыкладах і пойдзе размова з Уладзіславам.

    У другой палове размовы будзе ўзгаданы знос дома ў Брэсце. Размова ідзе пра дом на вуліцы Будзёнага. Пра тое, што знос быў незаконным у гэтым годзе пацвердзіў супрацоўнік Брэсцкага аблвыканкама. Пачытаць можна тут.



    Пра што пойдзе размова?


    шлях да ахоўніцкага актывізму і з'яўленне суполкі "Спадчына";
    як вызначаецца, што ёсць гісторыка-культурная каштоўнасць;
    чаму гістарычныя аб'екты не трапляць пад ахову (кейс касцёла ў Лынтупах);
    гісторыя разбурэння вайсковых казарм у Гродна і чаму так адбываецца на іншых прыкладах;
    наколькі прыватныя інцыятывы шкодзяць спадчыне;
    што чакаць ад новага ўладальніка сінагогі ў Слоніме;
    станоўчыя прыклады аднаўлення спадчыны ў Беларусі;
    ці разумее грамадства, што нешта не тое адбываецца са спадчынай;
    прынцып элітызма ў прасоўванні спадчыны;
    над якім гістарычным аб'ектам і горадам і чаму Уладзіслаў як архітэктар хацеў бы папрацаваць.

    ❗️ Telegam-канал "Спадчына": ⁠⁠https://t.me/spadczyna

    ❗️ Чат-бот канала "Спадчына" для зваротнай сувязі: ⁠⁠https://t.me/spadczyna_szepat_bot

    ❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча: https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz



    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:


    Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
    ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
    Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
    PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠

    • 1 hr 1 min
    Трылінка як спадчына Палесся польскіх часоў

    Трылінка як спадчына Палесся польскіх часоў

    Госцем эпізода будзе завочна Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - трылінка.

    Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму адпаведна мінуць яе нельга. Акрамя сацсеткавага кантэнта, перабіраю газеты польскіх часоў, трапілася нататка-навіна 30-ых гадоў, што паміж Брэстам і Пінска будзе пакладзена шаша з так званаю трылінкаю. Гэтыя два чыннікі сабраліся ў адное. Атрымоўваецца, што трылінка, гэта шчэ не стогадовая даўніна, але ж гэта натуральны чынам становіцца аб’ектам прыцягнення ўвагі. Гэта і падштрухнула да разбору тэмы трылінкі ды разважанняў, а што ж з ёй рабіць.




    што такое ўвогуле трылінка і адкуль пайшла яе назва;
    дзе Уладзілаву Трылінскаму прыйшла ідэя з шасцібаковымі пліткамі;
    калі дзень нараджэння трылінкі;
    якія бываюць трылінкі па відах, памерах і колерах;
    што пісалі польскія медыя пра будаўніцтва трылінкаю шашы №5 Кобрын-Пінск;
    успаміны бацькі пінчука пра ўдзел у будаўніцтве шашы;
    як знаходзілася і выкарыстоўваецца трылінка ў Брэсце і ў Пінску;
    дзе выкарыстоўваецца трылінка ў сучасныя часы (ад сметнікаў да гандлю);
    ці з'яўляецца трылінка прадметам спадчыны;
    што рабіць з трылінкаю зараз.

    ❗️ Мапа брукаваных дарог

    ❗️ Каардынаты маста Уладзіслава Трылінскага: 52.13983430913106, 19.87120208981726

    ❗️ Каардынаты трылінкі паміж Бродніцай і Дубае: 52.0998606149805, 25.74838087318114 



    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:


    Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
    ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
    Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
    PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠

    • 37 min
    Жыццё і турызм на моры Герадота I Раман і Анатоль Нефідовічы

    Жыццё і турызм на моры Герадота I Раман і Анатоль Нефідовічы

    ⭐️ Госці эпізода - Раман і Анатоль Нефідовічы, стваральнікі праекта Palessie Travel.

    Надыходзіць вясна, на Палессі пачынаецца разводдзе рэк, таму ў хуткім часе сацсеткі будуць поўныя здымкаў і відэа гэтай з’явы. Сёння мы паглядзім на палескія рэкі з іншага боку, вачыма і расказамі Рамана і Анатоля Нефідовічаў.



    Пра што пойдзе размова?


    якую ролю геафак БДУ мае ў стварэнні праекта;
    колькі каштавала першая байдарка спадара Анатоля;
    як шукаецца рэчышча ракі ў балоце;
    наколькі меліяратыўная сістэма каналаў (былое балота Грычын) прыдатная да сплаваў;
    стварэнне новай сістэмы маршрутаў па ўзроўнях цяжкасці;
    якая праблема падштурхнула да сплаваў па Нёмане;
    стварэнне турыстычных баз ды музея;
    клубнічныя туры і каштоўнасць тэматычных актыўнасцей;
    якім адным словам можна апісаць стаўленне мясцовых жыхароў;
    як праект паўплываў на рынак нерухомасці;
    чаго не хапае з інфраструктуры для больш якаснай працы.

    Першы тур Мора Герадота адбудзецца 8 сакавіка, а ўвесь расклад можна палядзець на сайце. Пішыце Раману і Анатолю, прыязджайце на Лунінеччыну і захапляйцеся прыродаю ды лакальнымі расказамі!



    ❗️ Сайт праекта Palessie Travel: ⁠https://baida.by/

    ❗️ Instagram-старонка праекта Palessie Travel: ⁠https://www.instagram.com/palessie_travel/⁠

    ❗️ Instagram-старонка Рамана Нефідовіча: https://www.instagram.com/nef_ram/

    ❗️ Артыкул пра праекта Palessie Travel: https://34travel.me/gotobelarus/post/palessie-travel

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:


    Patreon - ⁠https://patreon.com/vandraby⁠
    Boosty - ⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠
    Ko-fi - ⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠
    PayPal - ⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU

    • 1 hr 2 min

Top Podcasts In Society & Culture

Ortamlarda Satılacak Bilgi
Podcast BPT
Oldu mu?
Cansu Dengey ve Rayka Kumru
Fularsız Entellik
Podbee Media
Felsefenin İzinde
Podbee Media
Hikayeden Adamlar
Podcast BPT
Bu Mu Yani?
BMY Medya

You Might Also Like

тэхнавука
Віталь Аляхновіч
Літрадыё
litradio.by
Гісторыя на Свабодзе
Радыё Свабода
Bellit
Bellit
Закат империи
libo/libo
Время и деньги
libo/libo