euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Ліза Пракопчык. “Усе паліцыянты — вырадкі”? Эфір пра палітычную і апалітычную моладзь

    -11 Ч

    Ліза Пракопчык. “Усе паліцыянты — вырадкі”? Эфір пра палітычную і апалітычную моладзь

    Прайшоў месяц пасля публічнай сваркі на канферэнцыі Новай Беларусі, калі віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады і сяброўка фракцыі “Моладзевы наступ” Ліза Пракопчык адкрыта выступіла супраць ідэй ціску прадстаўніка ініцыятывы BELPOL Уладзіміра Жыгара, выкрыкнуўшы ў залю “ACAB!” (абрэвіятура all cops are bastards — “усе паліцыянты — вырадкі”). У адказ Жыгар падаў на яе скаргу ў КР, але што ў выніку? І ці змянілася камунікацыя паміж удзельнікамі канфлікту за гэты час? Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з самой Лізай. Таксама пагаворым пра дыскусію вакол прымусовай высылкі вызваленых палітвязняў; чаму беларуская моладзь усё часцей адварочваецца ад палітыкі і дзе недапрацоўваюць у гэтым сэнсе медыя і дэмсілы? Асобная тэма — канцэрт расійскага рэпера Мота ў Мінску, паслухаць якога прыйшлі 120 тысяч чалавек, нягледзячы на яго прапуцінскую пазіцыю? Гэта ўвогуле нармальна, а калі не — дзе альтэрнатыва?

    47 мин.
  2. Ганна Маціеўская. Ці здольныя фонды забяспечыць неабходным вызваленых палітвязняў

    -12 Ч

    Ганна Маціеўская. Ці здольныя фонды забяспечыць неабходным вызваленых палітвязняў

    Вызваленне чарговай групы палітвязняў з прымусовым іх вывазам за межы Беларусі паставіла перад дабрачыннымі арганізацыямі, фондамі, інстытуцыямі дэмсіл і агулам беларускай дыяспарай досыць сур’ёзныя выклікі. Найперш, гэта было звязанае з забеспячэннем вызваленых неабходнай падтрымкай і дапамогай — ад пошукаў жылля і вопраткі наўзамен арыштанцкай да фінансавай дапамогі. І гэтым разам выглядае на тое, што атрымалася ўсе пытанні вырашыць. Але чакаецца, што вызваленні будуць працягвацца, як працягнецца і выпіхванне людзей з краіны. І гэтыя вызваленні могуць быць больш масавыя за папярэднія. Чаму рэжым прымусова дэпартуе вызваленых вязняў з краіны і як гэта выглядае з пункту гледжання законнасці? Ці магчыма падрыхтавацца да прыёму вялікай колькасці вызваленых і якія найперш выклікі паўстаюць перад дабрачыннымі арганізацыямі з гэтай нагоды? Што рабіць, калі з-за зачыненай мяжы хтосьці не паспявае выехаць у Беларусь з Польшчы своечасова і як лепш вырашаць спрэчныя сітуацыі, якія здараюцца ў асяродку дэмсіл? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай

    47 мин.
  3. Павел Усаў. Рэалізм і цынізм: якая гульня ідзе ў трохкутніку Трамп-Пуцін-Лукашэнка

    -13 Ч

    Павел Усаў. Рэалізм і цынізм: якая гульня ідзе ў трохкутніку Трамп-Пуцін-Лукашэнка

    У вызваленай і выштурхнутай 11 верасня з Беларусі групе палітвязняў былі тыя палітычныя актывісты, якія ў дэмакратычным і нацыянальным руху даўно. І тое, каго вызваляюць, як і тое, што гэта вызваленне (хай і з прымусовай дэпартацыяй) працягваецца, схіляе да думкі, што мы назіраем за вялікай гульнёй у трохкутніку “Трамп-Пуцін-Лукашэнка”. У якой па выніку Лукашэнка і яго рэжым могуць атрымаць не толькі прызнанне суб’ектнасці, але і матэрыяльныя выгоды. А можа і нашкодзіць сваім апанентам за мяжой. Чаму гэтым разам менавіта “байцы са стажам” склалі большасць групы вызваленых палітвязняў і ці мог Лукашэнка пралічыць паводзіны Статкевіча? Чаму не варта ўзнімаць тэму вывазу людзей з краіны перад перамоўшчыкамі і ці сапраўды гэта можа перамовы сарваць? Ці надаюць перамовы суб’ектнасць Лукашэнку і які ў гэтым працэсе можа быць інтарэс Пуціна? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    43 мин.
  4. Зміцер Кучук. “Вас могуць згвалтаваць”. Што перажыў у няволі лідар партыі “Зялёныя”?

    -13 Ч

    Зміцер Кучук. “Вас могуць згвалтаваць”. Што перажыў у няволі лідар партыі “Зялёныя”?

    Лідар партыі “Зялёныя” Зміцер Кучук — адзін з 52 беларускіх палітвязняў, якіх дэпартавалі ў Літву пасля здзелкі паміж Лукашэнкам і Трампам. Да свайго вызвалення Кучук правёў больш за паўтара года за кратамі: яго затрымалі каля амбасады Расіі, калі ён паспрабаваў ускласці кветкі ў памяць пра Навальнага, а пазней абвінавацілі па “народным” 342-м артыкуле. Да гэтага Кучук спрабаваў балатавацца ў дэпутаты на “выбарах” 2023 года, але ўлады чакана адмовілі яму ў рэгістрацыі. Падчас прэс-канферэнцыі пасля вызвалення Зміцер Кучук падрабязна распавёў пра турэмныя ўмовы: пра катаванні, галадоўкі, “нізкі статус”, які яму прызначылі за ўдзел у дыскусіі з прадстаўніком ЛГБТ-супольнасці. Ён казаў, што ў беларускіх турмах гэта азначае бясконцыя здзекі і рызыку гвалту — пры гэтым адміністрацыя карнай ўстановы робіць выгляд, што нічога не адбываецца. Кучук таксама падзяліўся гісторыяй сустрэчы ў няволі з Алесем Бяляцкім і прызнаўся, што без падтрымкі салідарных вязняў перажыць час у няволі было б амаль немагчыма. Цяпер Кучук у Літве. Ён абяцае аднавіць працу ліквідаванай на Радзіме партыі “Зялёныя” і мае шмат планаў на будучыню. Таксама былы палітвязень будзе працягваць змагацца за вызваленне тых, хто застаецца ў беларускіх турмах.

    50 мин.
  5. Анастасія Касцюгова. “Так альбо ніяк”: як беларусы паспрачаліся з-за вызвалення палітвязняў

    -1 ДН.

    Анастасія Касцюгова. “Так альбо ніяк”: як беларусы паспрачаліся з-за вызвалення палітвязняў

    11 верасня ў выніку перамоў і дамоўленасцяў прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Лукашэнкам на волю выйшла чарговая група вязняў — 52 чалавекі. З якіх 38 — грамадзяне Беларусі, прызнаныя правабаронцамі палітвязнямі. Як і папярэднія групы вызваленых такім чынам закладнікаў, гэтых людзей прымусова вывезлі за межы краіны, у Літву. Здавалася нічога новага, менавіта на такіх умовах рэжым пагадзіўся вызваляць людзей. Вось толькі ў гэтай групе быў Мікола Статкевіч, які не пагадзіўся з такімі ўмовамі, такім вызваленнем і такой свабодай. І вярнуўся з мяжы ў Беларусь. Што трыгернула беларускае грамадства і падзяліла яго адносна прыняцця такога вызвалення — з абавязковай прымусовай дэпартацыяй. Чаму тэма вызвалення з абавязковай дэпартацыяй так трыгернула беларускае грамадства і ці ёсць тут насамрэч пра што спрачацца? Чаму не варта ўзнімаць тэму вывазу людзей з краіны перад перамоўшчыкамі і ці сапраўды гэта можа перамовы сарваць? Ці маюць прадстаўнікі любой з плыняў дэмсіл хоць нейкі ўплыў на змест перамоваў паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці магчымая адліга пры Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова.

    48 мин.
  6. Аляксандр Класкоўскі. Дрон над Варшавай і крытыка ў бок Ціханоўскага. Што меў на ўвазе Статкевіч?

    -1 ДН.

    Аляксандр Класкоўскі. Дрон над Варшавай і крытыка ў бок Ціханоўскага. Што меў на ўвазе Статкевіч?

    Вучэнні “Захад-2025” заканчваюцца, але эксперты працягваюць спрачацца — ці нясуць яны сапраўдную пагрозу? — Зразумела адно, — кажа нямецкі палітычны аглядальнік Петэр Цідэ, — Пуцін дэманструе сілу ў той час, пакуль краіны НАТА не гатовыя. Пацверджанне гэтаму — нядаўняя атака дронаў на Польшчу: з 25 БПЛА збілі толькі тры. Тым часам яшчэ адзін назіральны дрон праляцеў над рэзідэнцыяй прэзідэнта Караля Наўроцкага ў Варшаве. Навіна пра гэта з’явілася 15 верасня — у дзень візіта ў Польшчу міністра замежных спраў Кітая Вана І. Затрыманыя — маладыя украінец і беларуска. Лукашэнка ўжо паспеў адрэагаваць, маўляў “да ўсіх гэтых беспілотнікаў Беларусь не мае ніякага дачынення”. Пра ўсё гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё гаворым з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандрам Класкоўскім.

    42 мин.

Оценки и отзывы

4
из 5
Оценок: 7

Об этом подкасте

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Еще от провайдера «Euroradio»

Вам может также понравиться