ПіК Свабоды Радыё Свабода
-
- News
-
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
-
Латушка: Гэты «сход» патрэбны Лукашэнку, каб рыхтаваць «зьменшчыка»
У Менску прайшоў першы дзень так званага «Ўсебеларускага народнага сходу». Ён завершыцца 25-га красавіка. Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. І можа нават зьняць з пасады Лукашэнку. Але дзеля чаго ён насамрэч яму патрэбны. Наш госьць – кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
-
«Запыталася б Лукашэнку, ці ён шчасьлівы», – блогерка Вольга Павук
Якая галоўная рыса цяперашніх чыноўнікаў? Ці баяцца яны званкоў папулярных блогераў? Ці выпадкова так званы «Усебеларускі народны сход» супадае з пачаткам выбараў у Каардынацыйную раду? Чаму аўтары «Рудабельскай паказухі» навучылі Сяргея Ціханоўскага? Пра гэта гаворым з папулярнай блогеркай, віцэ-сьпікеркай 2-га складу Каардынацыйнай Рады Вольгай Павук.
-
«Топчуць крыжыкі, абразкі, зьбіваюць за рэлігійныя тату». Як зьдзекуюцца зь вернікаў за кратамі
Пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец, які наведваў практычна ўсе суды над палітвязьнямі, пасьля арышту вымушаны быў разам зь сям’ёй выехаць зь Беларусі. Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты? Расказвае тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч, якая дапамагае палітзьняволеным хрысьціянскім актывістам і сьвятарам.
-
Чым займалася Ціханоўская на востраве Капры. І за чые грошы
Беларусь упершыню была прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі». Гэта нефармальны міжнародны клюб у складзе сямі найболей эканамічна разьвітых дзяржаў. Ён аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Нямеччыну, Італію, Канаду, Францыю, Японію і ЗША. Гэтым разам ён адбываўся на італьянскім востраве Капры. А пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКу Свабоды» – Дзяніс Кучынскі, дыпляматычны саветнік Сьвятланы Ціханоўскай.
-
Паплечнік Бабарыкі пра згоду з Пазьняком і разыходжаньні з офісам Ціханоўскай
Што цяпер робіць каманда Віктара Бабарыкі? Чым яе стратэгія адрозьніваецца ад стратэгіі іншых апазыцыйных сілаў? У чым сэнс дзейнасьці Каардынацыйнай рады? Пра гэта ў праграме ПіК Свабоды расказаў Іван Краўцоў, сакратар Каардынацыйнай рады, каардынатар штабу Віктара Бабарыкі і арганізацыйнага камітэту партыі «Разам».
-
BalaganOFF: Як беларусы ратуюць сваю рэпутацыю ва Ўкраіне
Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага, як ва Ўкраіне мянялася і мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі – пра гэта расказаў украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF, які ад 2020 году робіць шмат відэа пра Беларусь і беларусаў.
Customer Reviews
Выдатны падкаст
Добры падкаст! Дзякую!