Сёньня ў «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем падзеі тыдня. Лукашэнка прызнаў правал сваіх эканамічных ідэй, на якія зь бюджэту пайшлі мільярды даляраў. Парад у Маскве адбудзецца без многіх лідэраў дзяржаваў, але з Лукашэнкам. Больш паўсотні прадстаўнікоў беларускай апазыцыі сабраліся пад Кракавам на «гульню Мацкевіча». Што гэта было? У выніку хакерскага нападу парушаная праца найбуйнейшай у сьвеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Што адбылося і калі яна адновіць працу? У Вэнэцыі пачаў працу беларускі павільён выставы мастацтваў, вядомай як біенале. Што там паказваюць беларусы?
Information
- Show
- Channel
- FrequencyUpdated Semiweekly
- PublishedMay 8, 2026 at 2:21 PM UTC
- Length59 min
- RatingClean
