46 episodes

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.
Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас.

Наш сайт: vandra.by
Наш Instagram: instagram.com/vandra.by

Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

VANDRA Раман Клеўжыц

    • Society & Culture
    • 5.0 • 3 Ratings

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.
Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас.

Наш сайт: vandra.by
Наш Instagram: instagram.com/vandra.by

Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

    З чаго складаецца горад Маладзечна? | Уладзімір Садоўскі

    З чаго складаецца горад Маладзечна? | Уладзімір Садоўскі

    ⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Садоўскі, чалавек, які шчыльна даследуе гісторыю Маладзечна, калі дакладней Маладзечна ХХ стагоддзя і архітэктуру Маладзечна. Пешшая вуліца ад вакзала ў Маладзечна хавае за сабою іншыя гістарычныя куткі горада, але ж яны дакладна вартыя ўвагі. Вачыма Уладзіміра як раз на іх паглядзім!



    Што будзе ў падкасце?


    дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Маладзечна
    чаму і калі цэнтр горада змясціўся на поўдзень
    развіццё фальварак Гелянова;
    чаму зруйнавалі браму ў Гелянова ў савецкі час;
    ці існуе пагроза зносу былой вёскі Бухаўшчына;
    спроба 3D-мадэлявання міжваеннай архітэктуры горада; 
    якія ёсць незакрытыя краязнаўчыя пытанні па Маладзечна;
    што выдавецкага рыхтуецца Уладзімірам па Маладзечна.



    ❗️ Facebook-старонка Уладзіміра Садоўскага: ⁠https://www.facebook.com/uladzimir.sadouski

    ❗️ 3D-мадэлі, створаныя Уладзімірам: ⁠https://www.behance.net/usadouski

    ❗️ Краязнаўчы праект пра Маладзечна: ⁠https://molodechno.net/

    ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠

    Асобая падзяка патронам за падтрымку!



    🖐️ Падтрымайце праект VANDRA:

    Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby

    ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠

    Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠

    PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠

    • 54 min
    Манументальная спадчына Беларусі | Кацярына Рускевіч

    Манументальная спадчына Беларусі | Кацярына Рускевіч

    ⭐️ Госця эпізода - Кацярына Рускевіч, даследчыца, якая ў свой час пачала цікавіцца і глыбока вывучаць манументальную спадчыну Беларусі. Усе даследаванні праходзілі праз вандроўкі, архівы ды людзей. Менавіта пра гэта і пагаворым у сённяшнім эпізодзе:


    пра шлях і досвед Кацярыны;
    пра тое, як ставяцца чыноўнікія да манументальнага мастацтва;
    пра прасоўванне гэтай спадчыны;
    пра тое, чаго не хапае манументальнай спадчыне зараз.

    Узагаданыя ў размове творы манументальнай спадчыны:


    мазаікі Новаполацка;
    мазаіка ў будынку паштамта ў Лідзе;
    мазаіка ў ліцэі будаўнікаў у Баранавічах;
    мазаіка на Доме культуры тэкстыльнага камбіната ў Баранівачах;
    люстры ў ЗАГСе Шчучына;
    мазаіка ля гарадскога стадыёна ў Бярозе;
    мазаіка на заводзе Дыяпраектар у Рэчыцы;
    мазаіка ў гасцініцы Планета ў Мінску;
    мазаіка на гасцініцы Турыст ў Мінску;
    мазаіка на школе па вуліцы Багадановіча ў Мінску.

    Facebook-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ARTInstagram-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ARTМапа мазаік НовополацкаМузей віртуальнай мазаікі БабруйскаАртыкул пра манументальнае мастацтва на 34travel

    • 53 min
    Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына"

    Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына"

    ⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына.

    У сакавіку гэтага году ў Гродна былі знесены вайсковыя казармы канца 19 стагоддзя. Казармы ахоўваліся як шэраговая гістарычная забудова, аднак гэта не стала перашкодаю. для іх зносу Гэта не адзіны выпадак, калі нешта не тое адбываецца з гістарычнымі помнікамі ў Беларусі. Пра гэта на прыкладах і пойдзе размова з Уладзіславам.

    У другой палове размовы будзе ўзгаданы знос дома ў Брэсце. Размова ідзе пра дом на вуліцы Будзёнага. Пра тое, што знос быў незаконным у гэтым годзе пацвердзіў супрацоўнік Брэсцкага аблвыканкама. Пачытаць можна тут.



    Пра што пойдзе размова?


    шлях да ахоўніцкага актывізму і з'яўленне суполкі "Спадчына";
    як вызначаецца, што ёсць гісторыка-культурная каштоўнасць;
    чаму гістарычныя аб'екты не трапляць пад ахову (кейс касцёла ў Лынтупах);
    гісторыя разбурэння вайсковых казарм у Гродна і чаму так адбываецца на іншых прыкладах;
    наколькі прыватныя інцыятывы шкодзяць спадчыне;
    што чакаць ад новага ўладальніка сінагогі ў Слоніме;
    станоўчыя прыклады аднаўлення спадчыны ў Беларусі;
    ці разумее грамадства, што нешта не тое адбываецца са спадчынай;
    прынцып элітызма ў прасоўванні спадчыны;
    над якім гістарычным аб'ектам і горадам і чаму Уладзіслаў як архітэктар хацеў бы папрацаваць.

    ❗️ Telegam-канал "Спадчына": ⁠⁠https://t.me/spadczyna

    ❗️ Чат-бот канала "Спадчына" для зваротнай сувязі: ⁠⁠https://t.me/spadczyna_szepat_bot

    ❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча: https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz



    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:


    Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
    ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
    Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
    PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠

    • 1 hr 1 min
    Трылінка як спадчына Палесся польскіх часоў

    Трылінка як спадчына Палесся польскіх часоў

    Госцем эпізода будзе завочна Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - трылінка.

    Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму адпаведна мінуць яе нельга. Акрамя сацсеткавага кантэнта, перабіраю газеты польскіх часоў, трапілася нататка-навіна 30-ых гадоў, што паміж Брэстам і Пінска будзе пакладзена шаша з так званаю трылінкаю. Гэтыя два чыннікі сабраліся ў адное. Атрымоўваецца, што трылінка, гэта шчэ не стогадовая даўніна, але ж гэта натуральны чынам становіцца аб’ектам прыцягнення ўвагі. Гэта і падштрухнула да разбору тэмы трылінкі ды разважанняў, а што ж з ёй рабіць.




    што такое ўвогуле трылінка і адкуль пайшла яе назва;
    дзе Уладзілаву Трылінскаму прыйшла ідэя з шасцібаковымі пліткамі;
    калі дзень нараджэння трылінкі;
    якія бываюць трылінкі па відах, памерах і колерах;
    што пісалі польскія медыя пра будаўніцтва трылінкаю шашы №5 Кобрын-Пінск;
    успаміны бацькі пінчука пра ўдзел у будаўніцтве шашы;
    як знаходзілася і выкарыстоўваецца трылінка ў Брэсце і ў Пінску;
    дзе выкарыстоўваецца трылінка ў сучасныя часы (ад сметнікаў да гандлю);
    ці з'яўляецца трылінка прадметам спадчыны;
    што рабіць з трылінкаю зараз.

    ❗️ Мапа брукаваных дарог

    ❗️ Каардынаты маста Уладзіслава Трылінскага: 52.13983430913106, 19.87120208981726

    ❗️ Каардынаты трылінкі паміж Бродніцай і Дубае: 52.0998606149805, 25.74838087318114 



    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:


    Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
    ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
    Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
    PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠

    • 37 min
    Жыццё і турызм на моры Герадота I Раман і Анатоль Нефідовічы

    Жыццё і турызм на моры Герадота I Раман і Анатоль Нефідовічы

    ⭐️ Госці эпізода - Раман і Анатоль Нефідовічы, стваральнікі праекта Palessie Travel.

    Надыходзіць вясна, на Палессі пачынаецца разводдзе рэк, таму ў хуткім часе сацсеткі будуць поўныя здымкаў і відэа гэтай з’явы. Сёння мы паглядзім на палескія рэкі з іншага боку, вачыма і расказамі Рамана і Анатоля Нефідовічаў.



    Пра што пойдзе размова?


    якую ролю геафак БДУ мае ў стварэнні праекта;
    колькі каштавала першая байдарка спадара Анатоля;
    як шукаецца рэчышча ракі ў балоце;
    наколькі меліяратыўная сістэма каналаў (былое балота Грычын) прыдатная да сплаваў;
    стварэнне новай сістэмы маршрутаў па ўзроўнях цяжкасці;
    якая праблема падштурхнула да сплаваў па Нёмане;
    стварэнне турыстычных баз ды музея;
    клубнічныя туры і каштоўнасць тэматычных актыўнасцей;
    якім адным словам можна апісаць стаўленне мясцовых жыхароў;
    як праект паўплываў на рынак нерухомасці;
    чаго не хапае з інфраструктуры для больш якаснай працы.

    Першы тур Мора Герадота адбудзецца 8 сакавіка, а ўвесь расклад можна палядзець на сайце. Пішыце Раману і Анатолю, прыязджайце на Лунінеччыну і захапляйцеся прыродаю ды лакальнымі расказамі!



    ❗️ Сайт праекта Palessie Travel: ⁠https://baida.by/

    ❗️ Instagram-старонка праекта Palessie Travel: ⁠https://www.instagram.com/palessie_travel/⁠

    ❗️ Instagram-старонка Рамана Нефідовіча: https://www.instagram.com/nef_ram/

    ❗️ Артыкул пра праекта Palessie Travel: https://34travel.me/gotobelarus/post/palessie-travel

    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:


    Patreon - ⁠https://patreon.com/vandraby⁠
    Boosty - ⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠
    Ko-fi - ⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠
    PayPal - ⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU

    • 1 hr 2 min
    Чым жыве і як працуе праект VANDRA | Q&A эпізод

    Чым жыве і як працуе праект VANDRA | Q&A эпізод

    Апошні эпізод другога сезона падкаста, дзе мы адказваем на пытанні слухачоў.

    Пытанні ўсе падзелены на тыя, што датычна працы над падкастам, і тыя, якія ахопліваюць іншыя напрамкі дзейнасці праекта.



    Пра што можна даведацца ў падкасце?


    хто тая каманда, якая працуе над праектам;
    як шукаем гасцей эпізодаў;
    што за слова "казьдзе" і якія дзіўныя словы шчэ можна пачуць у гаворцы;
    чаму эпізод з Сяргеем Лескецем стаў адным з уласна захапляльных у другім сезоне;
    якім быў бы праект VANDRA, калі не было абмяжаванняў у рэсурсах;
    што матывуе працаваць над праектам і навошта ўсё гэта.



    Напрыканцы снежня падсумуем вынікі другога сезона статыстыкай.

    Дзякуй за тое, што слухалі і падтрымлівалі падкаст, не развітваемся і на сувязі!



    Асобая падзяка патронам за падтрымку!



    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце праект VANDRA ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:


    Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠
    Boosty - ⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠
    Ko-fi - ⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠
    PayPal - ⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠

    • 42 min

Customer Reviews

5.0 out of 5
3 Ratings

3 Ratings

soymara ,

Выдатны падкаст

Дзякую за якасны кантэнт па-беларуску!

Top Podcasts In Society & Culture

Inconceivable Truth
Wavland
Soul Boom
Rainn Wilson
Stuff You Should Know
iHeartPodcasts
This American Life
This American Life
Fallen Angels: A Story of California Corruption
iHeartPodcasts
Unlocking Us with Brené Brown
Vox Media Podcast Network

You Might Also Like

тэхнавука
Віталь Аляхновіч
Літрадыё
litradio.by
Bellit
Bellit
Гісторыя на Свабодзе
Радыё Свабода
Закат империи
libo/libo
Голый землекоп
libo/libo