29 episodes

Серыя падкастаў Літрадыё

"Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці.
"Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.
"Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.

Літрады‪ё‬ litradio.by

    • Arts

Серыя падкастаў Літрадыё

"Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці.
"Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.
"Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.

    Валер Гапееў / Супердудко

    Валер Гапееў / Супердудко

    Валер Гапееў — пісьменнік, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру.

    Жанравы раманіст Валер Гапееў раскажа, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як ад аповесцяў і апавяданняў прыйшоў да раманаў (якіх мае ўжо ці не найбольш за ўсіх сучасных беларускіх аўтараў), пра эротыку, якой прасякнута ягоная проза. А таксама пра сэксізм, нечакана выяўлены у кніжках Гапеева аўтарам падкасту.

    00:00 "Спадар Валер, мы з вамі знаходзімся ў Мінску. Ці пераехалі вы сюды з вашых Івацэвічаў, якія ўжо сталі вам роднымі?"10:32 Пасля першай кнігі быў доўгі перапынак у творчасці19:48 Ці раўняецца Валер Гапееў на сусветную жанравую прозу?27:30 "Калі фільм быў зняты па кнізе, гэта стоадсоткава цудоўны фільм!"33:45 Пра забабоны41:09 Тэорыі паходжання казак50:40 Прэмія Цёткі і янг-эдалт літаратура57:40 Нявыдадзены эратычны трылер1:00:32 "Ваша проза багата прасякнута эротыкай, ці не лічыце вы гэта трансгрэсіяй жанру?"1:03:49 Сэксізм у творах Валера Гапеева1:11:42 Сайт bellit.store



    Усе падкасты "Літрадыё"

    Litradio.by

    • 1 hr 20 min
    Дзяніс Марціновіч / Каля літаратуры

    Дзяніс Марціновіч / Каля літаратуры

    Дзяніс Марціновіч — прафесійны гуманітарый у трэцім пакаленні, гісторык, культурны журналіст і тэатральны крытык — завітаў у падкаст “Каля літаратуры”, каб распавесці пра сваю новую кнігу пра сакратара кампартыі БССР Мікалая Слюнькова. Здаецца, што тут асаблівага? Але калі ўлічыць, што ў Беларусі не абараняюць дысертацыі па перыядзе перабудовы, бо гэта занадта “новы” перыяд, а многія архівы дагэтуль закрытыя, зразумееш, што напісаць такую кнігу — той яшчэ выклік.

    Чаму ён выбраў менавіта гэтага героя, але не патэлефанаваў яму, каб узяць інтэрв’ю? Чаму беларуская гуманітарыстыка заўсёды была і ёсць нечым накшталт элітарнага хобі і калі на прылаўках беларускіх кнігарань з’явяцца папулярныя біяграфіі ды навуковыя кнігі, напісаныя даступнай “чалавечай” мовай, — Дзяніс Марціновіч адкажа ў нашай размове.



    00:00 Каля літаратуры

    00:53 Праблема апошніх гадоў — журналістыка стала ананімнай. Дзяніс называе імёны выбітных беларускіх культурных журналістаў. Чаму сам Дзяніс стаў вядомым у гэтай сферы

    03:11 Чатыры выданні кнігі “«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча” — у чым паміж імі розніца

    05:32 Як Дзяніс прыйшоў да жанру нон-фікшн: як напісаць лёгка, але з асновай на факты. Праблемы акадэмічнай мовы

    09:39 Ці палепшылася сітуацыя ў Беларусі з напісаннем біяграфій



    Вакол кнігі “Слюнькоў. Палітычная біяграфія”

    12:57 Дзяніс пра тое, як выбраў героя для кнігі. Хто такі Мікалай Слюнькоў, чым ён вылучыўся ў гісторыі Беларусі і як паўплываў на тое, што мы маем сёння

    18:25 Кніга — “партрэт” 80-х гадоў

    19:49 Чаму Дзяніс Марціновіч не патэлефанаваў самому Слюнькову

    22:21 Праўнук Слюнькова звязаўся з выдавецтвам “Янушкевіч”

    22:46 Чаму эканамічнага патрыятызму беларускай партыйнай эліты  было недастаткова, каб існавала незалежная дзяржава

    26:54 Ці можа цяжкае дзяцінства быць апраўданнем абыякавых паводзінаў? Чаму Дзяніс лічыць паводзіны Слюнькова падчас Чарнобылю злачынствам

    28:49 Слюнькоў — тыповы прадстаўнік савецкага пакалення. Чаму гэты чалавек быў эфектыўным менеджарам, але не нацыянальным лідарам

    31:00 На якія крыніцы абапірацца, каб напісаць біяграфію. Ці можна нешта знайсці ў беларускіх архівах. Чым дапамаглі размовы са Станіславам Шушкевічам

    33:54 Як адбываецц

    • 56 min
    Сяргей Краўчанка / Супердудко

    Сяргей Краўчанка / Супердудко

    Другі сезон "Супердудко" адкрывае музыка праектаў Polyn, Port Mone, SK.EIN, а з нядаўняга часу пісьменнік і аўтар кнігі "Забыть в электричке" — Сяргей Краўчанка.

    Сяргей раскажа, як ствараліся тэксты гурта Polyn, чаму мастацтва болей нічога не вартае, ці можна рабіць літаратуру пры дапамозе фэйсбука і чаму карысна чытаць гісторыю старажытнага свету. А таксама назаве асабісты топ беларускіх месцаў і адкажа, "як гэта любіць".

    0:00 "Супердудко" распачынае другі сезон3:10 З чаго ўсё пачыналася7:43 "Фэйсбучныя тэксты выцягваюць з чытача падабайку"11:26 У выдавецтве "Мяне няма" выйшла кніга "Забыть в электричке"14:32 "Кругом полный провал"21:18 Што гэта за прорва, над якой мы часам працягваем адно адному рукі?24:08 "Читаю историю того, какой же человек — долбоеб…"28:20 Манументальныя лонгрыды "Як гэта любіць"32:56 Топ любімых месцаў Беларусі



    Усе падкасты "Літрадыё"

    Litradio.by

    • 34 min
    Ева Вежнавец / Адкуль бяруцца кнігі

    Ева Вежнавец / Адкуль бяруцца кнігі

    Пісьменніца Ева Вежнавец у звычайным жыцці — журналістка і даследчыца Святлана Курс. Але ў размове з ёй адразу разумееш, што насамрэч ўсё ейнае жыццё — літаратурнае: яна быццам дыхае вобразамі, з яе ліюцца гісторыі. 

    Пры гэтым спадарыня Ева — з тых пісьменніц, якія даткліва ставяцца да слова і лічаць, што ў тэксце, як у аўтамаце, не можа быць лішніх дэталяў. Яна аўтарка дзвюх тонкіх, але важкіх кніжак, кожную з якіх пісала 10 гадоў, — “Шлях дробнай сволачы” і “Па што ідзеш, воўча?”. Апошнюю ўжо называюць адным з найважнейшых твораў сучаснай беларускай літаратуры. Напісаны ў жанры “балотная казка”, гэта канцэтраваны і палынна-горкі экскурс у гісторыю 20 стагоддзя, якая ненажэрным ваўком бясконца прыходзіць па жыхароў беларускай глушы.   

    Акурат у маленькай вёсцы на Любаншчыне прайшло дзяцінства пісьменніцы, з якога яна памятае гарбузовыя палі і велічэзнага быка, стогадовых бабуляў, якія сталі для яе галоўнымі ўніверсітэтамі, і смерць, што з малых гадоў была навідавоку. Менавіта з дзяцінства ў пісьменніцы засталося пачуццё адчужанасці ад людзей і любоў да балотаў і “задуп’яў”.  

    У новым выпуску падкасту Ева Вежнавец дзеліцца важнымі момантамі дзяцінства, а таксама распавядае, як зрабіла выбар “піць або жыць”, як закахалася ў мужчыну з фігурай Давіда, чаму з асцярожнасцю піша пра магію ды іншасвет і як яна, быццам скульптарка, з глыбы нататак і матэрыялаў выцясала свой самы значны на сёння твор.

    Усе падкасты "Літрадыё"

    Litradio.by

    • 1 hr 14 min
    Анхела Эспіноса / Каля літаратуры

    Анхела Эспіноса / Каля літаратуры

    Іспанія і Беларусь — як дзве розныя планеты, але, калі прыгледзецца, акажацца, што паміж імі шмат агульнага. Не па чутках гэта ведае Анхела Эспіноса — дзяўчына з Іспаніі, якая свядома вырашыла звязаць сваё жыццё з Беларуссю і стаць адным з тых рэдкіх спецыялістаў, якія аднолькава добра валодаюць беларускай мовай і іспанскай. 

    У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра іспанскую жарснасць і беларускую памяркоўнасць, анансуе кнігу вершаў, якую плануе прэзентаваць сёлета, а таксама дзеліцца назіраннямі, як рэпрэсіі ўплываюць на вынаходлівасць аўтараў.

    • 40 min
    Наста Карнацкая / Каля літаратуры

    Наста Карнацкая / Каля літаратуры

    Наста Карнацкая — новаспечаная эмігрантка, нязменная кампаньёнка выдаўца Андрэя Янушкевіча, вялікая аматарка чытання і падкастаў — завітала да нас, каб расказаць пра свой раман з літаратурай, каму патрэбныя яе падкасты і ці падштурхоўвае праца ў кнігарні да напісання ўласных кніг.

    • 34 min

Top Podcasts In Arts

Fresh Air
NPR
The Moth
The Moth
Add to Cart with Kulap Vilaysack & SuChin Pak
Lemonada Media
99% Invisible
Roman Mars
The Recipe with Kenji and Deb
Deb Perelman & J. Kenji López-Alt
Let's Talk About Myths, Baby! Greek & Roman Mythology Retold
iHeartPodcasts and Liv Albert

You Might Also Like

Bellit
Bellit
VANDRA
Раман Клеўжыц
Праз космас
Цімафей
TOK | TALK Беларусь
Наша Ніва