343 episodios

Аўдыёкнігі ад найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org

Аўдыёкнігі Kamunikat.org Бібліятэка Kamunikat

    • Arte

Аўдыёкнігі ад найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org

    Барыс Пятровіч — Пуціна. Чытае Зміцер Бартосік

    Барыс Пятровіч — Пуціна. Чытае Зміцер Бартосік

    Барыс Пятровіч — Пуціна. Чытае Зміцер Бартосік

    Аповесць «Пуціна» Барыса Пятровіча – гэта захапляльнае падарожжа студэнта-журналіста на экзатычныя для беларусаў (і еўрапейцаў увогуле) Сахалін ды Курылы ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Плынь свядомасці, паводле якой аповесць напісана адным сказам і без асноўнага знаку прыпынку — кропкі, дазваляе аўтару свабодна рэфлексаваць наконт ідэнтычнасці беларусаў у свеце ў параўнанні з японцамі, шведамі, расейцамі і ныраць у глыбіні спазнання сябе, навакольнай прыроды і кахання.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    • 3 horas 2 min
    Францішак Аляхновіч — У капцюрох ГПУ. Чытае Віктар Сямашка

    Францішак Аляхновіч — У капцюрох ГПУ. Чытае Віктар Сямашка

    Францішак Аляхновіч — У капцюрох ГПУ. Чытае Віктар Сямашка

    7 год у ГУЛагу за 7 гадзін. «У капцюрох ГПУ» — аповесць Францішка Аляхновіча, адразу па выданні ў 1934 г. перакладзеная на розныя мовы свету. Беларускі літаратар з Вільні задоўга да Салжаніцына ды Шаламава апісаў канцлагерную сістэму ў Савецкім Саюзе, якую зведаў знутры. Аляхновіч звяртаецца да чытача, як да суразмоўцы, цягам усяго падарожжа з Вільні, праз Менск і Віцебск, на Салаўкі ў Белым моры і назад дадому. У працы над аўдыёверсіяй давялося параўнаць розныя рэдакцыі тэксту з захаваннем асаблівасцяў аўтарскай мовы, удакладніць карэльскую тапаграфію, звярнуцца да кінахронікі і біяграфій згаданых у сюжэце постацяў. Галоўны персанаж «Попутчік», пад маскай якога пачаткова хаваецца аўтар, праходзячы праз пякельныя выпрабаванні, не выстаўляе сябе героем, але волю здабывае фактычна сілай уласнай думкі.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    Барыс Пятровіч — Стах. Чытае Зміцер Бартосік

    Барыс Пятровіч — Стах. Чытае Зміцер Бартосік

    Барыс Пятровіч — Стах. Чытае Зміцер Бартосік

    Трыпціх «Стах», напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяцінства, страта цноты, пошукі праўды ў палітычных спрэчках, з'яўленне «чорнага чалавека», які абвяшчае дату смерці. Цікава, калі б Вам абвясцілі дакладны час сыходу, што б Вы рабілі ў апошнія дні жыцця?.. Герой Барыса Пятровіча прымае свой рок мужна і... Зрэшты, не будзем спойлерыць. Паслухайце — не пашкадуеце.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    • 4 horas 21 min
    Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік

    Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік

    Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік

    У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы.

    Музыка: Таццяна Карпіловіч

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    • 5 horas 18 min
    Уладзімір Сцяпан — Адна капейка. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік

    • 4 horas 57 min
    Ігар Бабкоў — Хвілінка. Тры гісторыі. Чытае Зміцер Бартосік

    Ігар Бабкоў — Хвілінка. Тры гісторыі. Чытае Зміцер Бартосік

    Ігар Бабкоў — Хвілінка. Тры гісторыі. Чытае Зміцер Бартосік

    «Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. З гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniunctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу. Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся».

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

Top podcasts de Arte

Un Libro Una Hora
SER Podcast
Flo y la comidia
Onda Cero Podcast
Hotel Jorge Juan
Vanity Fair Spain
¿Te quedas a leer?
PlanetadeLibros en colaboración con El Terrat
Qué estás leyendo. El podcast de libros de EL PAÍS
El País Audio
Grandes Infelices
Blackie Books