PALATNO — падкасты пра беларускую супольнасць PALATNO Media
-
- Society & Culture
PALATNO — незалежны праект беларускіх журналістаў пра беларускія рэгіёны. Асэнсоўваем праблемы беларускай супольнасці, шукаем шляхі іх вырашэння і спрабуем разам з героямі намаляваць вобраз будучыні Беларусі.
У падкастах мы расказваем пра беларускія гарады, праводзім гістарычныя паралелі з сучаснымі падзеямі, а таксама трохі забаўляемся :)
-
Забойца пенсіянераў з Нароўлі. Галаваломка, 2 сезон #2
Забойца пенсіянераў з Нароўлі. Галаваломка, 2 сезон #2
Ён ліхаманкава насіўся па двары ад абкрываўленага і знямоглага мужчыны да ледзь жывой жанчыны — яго суседзям заставалася жыць некалькі хвілін. Ён біў іх палкай і нажом, дзясяткі ўдараў — і большасць у галаву. Калі сусед ужо не дыхаў, прыйшла чарга суседкі — апошнім штрыхом забойцы былі цвікі ў вочы жанчыны. Целы Фацеевых Аляксей Міхаленя нават не збіраўся хаваць: кінуў труп суседа ў агародзе, а жанчыну адцягнуў у падвал, а сам пайшоў дадому — адзначаць нядаўняе вызваленне з турмы.
Гэта былі апошнія забойствы, якія здзейсніў Аляксей Міхаленя. Міліцыя зловіць яго хутка, калі ён нібыта збіраўся на працу ў Расію. Яшчэ праз год яго расстраляюць у Пішчалаўскім замку ў Мінску. -
Загадкавае забойства настаўніка Шагала ў віцебскім пад’ездзе: смерць Юдаля Пэна. Галаваломка, 2 сезон #1
Загадкавае забойства настаўніка Шагала ў віцебскім пад’ездзе: смерць Юдаля Пэна. Галаваломка, 2 сезон #1
Цудоўны партрэтыст, настаўнік беларускіх мастакоў і стваральнік першай яўрэйскай мастацкай школы – усё гэта пра Юдаля Пэна. Жыццё мастака было доўгім, але абарвалася падчас «Вялікага тэрору». Ніхто дагэтуль не ведае, хто забіў Пэна ў яго віцебскай кватэры больш за 90 гадоў таму.
У другім сезоне падкаста «Галаваломка» спрабуем разабрацца ў загадкавай гісторыі забойства. -
«Дыктатары». Эпізод №1 — Муамар Кадафі
«Дыктатары». Эпізод №1 — Муамар Кадафі
У першым эпізодзе аўдыёлекцыі «Дыктатары» мы паглыбімся ў жыццё чалавека, чыё імя стала сінонімам як рэвалюцыйнай перамогі, так і жорсткай тыраніі — Муамара Кадафі.
Кіраванне Кадафі доўжылася больш за чатыры дзесяцігоддзі: ён праводзіў адназначна смелую і часта супярэчлівую палітыку, меў унікальную палітычную ідэалогію і пакінуў складаную спадчыну, якая працягвае фармаваць рэгіён і сёння. Ад яго драматычнага прыходу да ўлады ў выніку бяскроўнага перавароту да эксцэнтрычнага стылю кіравання і канчатковага падзення падчас арабскай вясны… Гісторыя Кадафі — гэта амбіцыі, прага да ўлады і, у рэшце рэшт, трагедыя. -
Музыка, псіхалагічны стан і вучоба ў замежжы. Гавораць падлеткі #4
Музыка, псіхалагічны стан і вучоба ў замежжы. Гавораць падлеткі #4
У чацвёртым выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» пагутарылі з Юстынай Карпіловіч — маладой музыкай, песні якой ужо гучалі на радыё і тэлеперадачах.
Асноўная тэма выпуска — беларуская музыка і шлях маладых людзей у музычным свеце. Ці ўплывае музычная адукацыя на творчасць? Што робіць беларускіх музыкантаў унікальнымі?
Абмеркавалі, як вядомыя бацькі могуць уплываць на дзяцей і іх будучыню, на чым факусавацца ў вучобе ў замежжы і шмат чаго іншага, што вы можаце паслухаць ужо цяпер. -
Твітар, кантэнт па-беларуску і як пачаць працаваць праграмістам у 17. Гавораць падлеткі #3
У трэцім выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» паразмаўлялі з Лёшам, вядомым у беларускім сегменце Твітара (цяпер — X) як Беларусаед.
Закранулі тэму вышэйшай адукацыі: ці яна патрэбная ў сучасным грамадстве, як пачаць кар’еру без дыплома. Таксама абмеркавалі арыентацыю героя і камінг-аўт перад бацькамі.
Пагутарылі пра досвед Аляксея ў працы на праекце, які займаецца перакладам і агучкай кантэнту па-беларуску, а яшчэ шмат жартавалі і пляткарылі. -
Адносіны, рэлігія і арыентацыя. Гавораць падлеткі #2
У другім выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» паразмаўлялі з Маланняй. Закранулі тэму пра двайную эміграцыю: як яе перажываюць падлеткі, як знаходзяць сяброў і каханне ў новых умовах? Пагутарылі пра тое, як жыць у шматдзетнай сям'і: што робяць старэйшыя браты і сёстры і чаго лепш не рабіць. Таксама паразмаўлялі пра тое, як падлеткі ўспрымаюць рэлігію і якое месца яна займае ў жыцці. А яшчэ — пра стасункі ў падлеткавым узросце, арыентацыю і рэакцыю сваякоў на камінг-аўт.