У першым выпуску нашага падкаста “Прапрацуем” у кабінеце псіхолага з’яўляецца незвычайная госця – Барбара Радзівіл, знакамітая каралева, чыя любоўная гісторыя ператварылася ў трагедыю. Яна дзеліцца сваімі перажываннямі, звязанымі з нянавісцю яе свякроўкі – каралевы Боны Сфорцы. Як жыць, калі цябе не прымаюць у сям’і каханага? Як супрацьстаяць плёткам, падкопам і інтрыгам? Разам з псіхолагам мы прапрацуем пачуцці Барбары, пагаворым пра дынастычныя канфлікты, уплыў таксічных адносін на чалавека і тое, як спраўляцца з пастаянная нянавісцю з боку людзей Слухайце, разважайце і, магчыма, знайдзіце адказы на ўласныя пытанні!
Informationen
- Sendung
- Veröffentlicht18. Februar 2025 um 13:47 UTC
- Länge8 Min.
- Staffel1
- Folge1
- BewertungUnbedenklich