14 Folgen

Гісторыя Беларусі. Суполка дзеля абмеркавання - https://www.facebook.com/BelarusHistory

Гісторыя Беларус‪і‬ New Media Belarus

    • Geschichte

Гісторыя Беларусі. Суполка дзеля абмеркавання - https://www.facebook.com/BelarusHistory

    14. Унутраны гандаль у ВКЛ XV-XVI ст

    14. Унутраны гандаль у ВКЛ XV-XVI ст

    Чатырнаццаты эпізод падкаста "гісторыя Беларусі" прысвечан унутранаму гандлю ВКЛ у XV-XVI ст. Мы разгледзем як быў арганізаваны ўнутраны гандаль, якія існавалі звычаі і правілы правядзення кірмашоў у ВКЛ, як улады кантралявалі цэны і наяўнасць тавараў. Таксама пагаворым пра сістэму мер і вагі, якая існавала ў гаспадарстве ў той час. Абмяркуем і грашова-крэдытныя аперацыі. 

    Змест:

    00:00 Арганізацыя ўнутранага гандлю ВКЛ
    06:05 Правядзенне кірмашоў
    11:02 Гандлевыя крамы
    14:18 Звычаі і правілы таргоў
    17:58 Сістэма мер і вагі
    20:07 Кантроль цэн і наяўнасці тавараў
    24:58 Грашова-крэдытныя аперацыі
    28:34 Падсумаванне

    Літаратура: 
    Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. 

    Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/ 
    Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q 
    Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel 
    Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory 

    • 30 Min.
    13. Знешні гандаль у ВКЛ XV-XVI ст

    13. Знешні гандаль у ВКЛ XV-XVI ст

    Тэма новага эпізода - гандаль у гарадах ВКЛ у XV-XVI ст. У ім пойдзе размова пра рынак ВКЛ і "прынцып справядлівых цэн",  пра знешні гандаль ВКЛ - разнастайныя гандлёвыя  шляхі (сухапутныя і рачныя), асноўныя прадметы экспарту і буйных тарговых партнераў ВКЛ. Разгледзем хто, як і калі выплочваў мыта ў ВКЛ і хто вызваляўся ад яго выплат. Аб гэтым і шмат іншым вы даведаецеся ў Эпізодзе 13 падкаста Гісторыя Беларусі.

    Змест:

    00:00 Узрастанне гандлёвай актыўнасці. Формы і кірункі гандлю
    (Павышэнне ролі гандлю ў эканамічным жыцці грамадства ВКЛ, "прынцып справядлівых цэн" і яго адмена, рынак і асноўныя гандлевыя агенты)

    05:35 Знешні гандаль. Гандлёвыя шляхі
    (Транзітны гандаль праз тэрыторыю ВКЛ, асноўныя прадметы экспарту, гандлевыя зносіны з Расеяй, рачныя і сухапутныя гандлевыя шляхі па тэрыторыі ВКЛ)

    14:03 Выплата гандлёвых пошлін
    (Мытныя каморы ВКЛ, асноўныя віды дзяржаўных мыт ВКЛ, сістэма вызвалення ад мыт)

    Літаратура:
     Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.
     
    Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/
    Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q
    Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory 
     
     #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя

    • 24 Min.
    12. Рамяство ў гарадах ВКЛ XV-XVI ст

    12. Рамяство ў гарадах ВКЛ XV-XVI ст

    У гэтым эпізодзе мы разглядаем развіцце рамяства і гандлю ў гарадах Беларусі XV-XVI ст. Будзе дана  агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах (колькі было рамеснікаў, чым яны займаліся, дзе жылі і г.д.) Далей мы падрабязней разгледзім найбольш распаўсюджаныя галіны рамяства таго часу. Таксама пагаворым пра асаблівасці дзейнасці і сацыяльнага статуса рамеснікаў у ВКЛ.

    Змест:

    00:00 Агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах
    (Колькасць рамеснікаў і рамесніцкіх спецыяльнасцей у гаспадарстве, цэнтры рамеснай вытворчасці, спецыялізацыя і дыфферэнцыяцыя рамяства)

    05:27 Галоўныя галіны рамяства ў XV-XVI ст
    (Апрацоўка металаў, шкур, дрэва; ганчарства)

    08:58 Асаблівасці дзейнасці рамеснікаў на тэрыторыі ВКЛ
    (Спадчыннасць рамесніцкай дзейнасці, адрозненні гарадскіх і вясковых рамеснікаў, павіннасці рамеснікаў)

    13:32 Асаблівасці сацыяльнага статуса рамеснікаў

    Літаратура:
     Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.
     
    Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/
    Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q
    Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory 
     
     #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя

    • 16 Min.
    11. Урбанізацыйныя працэсы ў гарадах і мястэчках ВКЛ у XV-XVI ст

    11. Урбанізацыйныя працэсы ў гарадах і мястэчках ВКЛ у XV-XVI ст

    У гэтым эпізодзе мы паглыбляемся ў дэталі ўрбанізацыйных працэсаў на Беларусі. Мы даведаемся, чым быў выкліканы рост колькасі гарадоў і мястэчак у ВКЛ у XV-XVI ст, чаму фарміраванне гарадской сетцы адбывалася на тэрыторыі Беларусі нераўнамерна і за кошт якіх населеных пунктаў галоўным чынам адбываўся колькасны прырост новых гарадоў. Якімі шляхамі папаўнялася гарадское насельніцтва і якім чынам паўплывала на гэта прыняцце гарадамі магдэбургскага права? Якія функцыі выконвалі гарады ВКЛ? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні слухайце ў 11 эпізодзе падкаста "Гісторыя Беларусі"!
    Змест:
    00:00 - Прычыны урбанізацыйнага росту ў XV—XVI ст
    (Якія беларускія гарады існавалі ў “далітоўскі” перыяд , наколькі павялічылася іх колькасць да канца XVI ст. Характарыстыка новага этапу урбанізацыі, які распачаўся ў XV і працягваўся ў XVI ст. )
    07:55 - Асаблівасці новага урбанізацыйнага этапу
    (Нераўнамернасць фармаравання гарадской сетцы і фактары, якія на гэта паўплывалі. Вялікія, сярэднія гарады і мястэчкі.  Рост колькасці насельніцтва ВКЛ. )
     17:18 - Шляхі папаўнення гарадскога насельніцтва
    (Паглынанне суседніх пасяленняў. Перасяленні і ўцекі сялян. Яўрэйскія аўтаноміі. Уплыў прыняцця магдэбургскага права на павялічэнне колькасці насельніцтва гарадоў. )
     25:56 - Функцыі гарадскіх пасяленняў
    (Рэлігійная, культурная, абарончая, гандлевая)
     
    Літаратура:
     Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.
     
    Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/
    Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q
    Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel
    Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory 
     
     #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя

    • 33 Min.
    10. Эвалюцыя саслоўнай структуры грамадства ВКЛ

    10. Эвалюцыя саслоўнай структуры грамадства ВКЛ

    Эпізод Дзесяты прысвечаны саслоўна-класавай структуры грамадства Вялікага Княства Літоўскага ў XV–XVI ст:
     
     Мы пагружаемся ў свет грамадскага жыцця ВКЛ – даведаемся пра сацыяльна-саслоўны падзел тагачаснага грамадства: на якіх прынцыпах ён быў заснаваны, якія правы і абавязкі мелі розныя сацыяльныя і саслоўныя групы насельніцтва, у якіх дакументах была зафіксавана саслоўная структура дзяржавы, знойдзем адказы на пытанні, датычныя розных бакоў жыцця асноўных саслоўяў Вялікага Княства. 
     
    ЗМЕСТ:


    00:00 Якія змена адбываліся ў катэгорыях феадальнага саслоўя ВКЛ XV-XVI cт.
    На якія асноўныя саслоўі было падзелена феадальнае грамадства ВКЛ
    У якіх дакументах быў зафіксаваны падзел на станы, замацаваны прынцыпы іх узаемаадносін
    Якія паўнамоцтвы меў вялікі князь, была яго ўлада абсалютнай альбо абмежаванай
    Якім быў шлях набыцця княжацкага стану, за кошт каго папаўнялася гэта саслоўе
    Каго адносілі да рыцарскага стану
    Каго называлі “панамі”, “баронамі”, “магнатамі”
    Ад чаго залежыў узровень уплыву феадала і яго месца ў грамадскім жыцці ВКЛ
    Што вымагала ВКЛ мець значнае войска
    Ці было ў ВКЛ асобнае ваеннаслужылае саслоўе
    Хто такія “бояре-шляхта”, якая была іх асноўная павіннасць
    Што такое “паспалітае рушанне”, у якім стане яно знаходзілася ў тагачасным ВКЛ
     
     
    16:52 Асаблівасці статусу духавенства
    Чым адрозневаўся саслоўны падзел ВКЛ ад тагачасных еўрапейскіх дзяржаў
    Якія канфесіі былі прадстаўлены на тэрыторіі тагачаснага ВКЛ
    Ці было ў Вялікім Княстве пераважнае панавання адной рэлігійнай канфесіі
    Ці было духавенства адным з пануючых саслоўяў у ВКЛ
    Ці была ў ВКЛ канфесія, якая мела значны ўплыў не толькі на духоўнае жыццё насельніцтва, але і на палітыку дзяржавы і дзейнасць яе кіраўніцтва
    Якое эканамічнае і палітычнае становішча ўнутры краіны займалі прадстаўнікі духавенства розных канфесій
     
     
    23:48 Фарміраванне мяшчанскага саслоўя
    Якой была сацыяльная структура гарадскога насельніцтва ВКЛ
    Хто трымаў у сваіх руках уладу ў горадзе, што такое магістрат
    Хто такія мяшчане, людзі “чорныя”, “люзныя” і “гульцяі”
    Які са слоёў гараджан быў самым шматлікім і скадаў да 40-50% усіх жыхароў горада
    Ці маглі прадстаўнікі мяшчанскага саслоўя мяняць сваё месца

    • 39 Min.
    9. Усталяванне фальварачна-паншчыннай сістэмы ў ВКЛ

    9. Усталяванне фальварачна-паншчыннай сістэмы ў ВКЛ

    У 9 падкасце па гісторыі Беларусі мы даведаемся, чаму дзяржава была найбуйнейшым уласнікам зямлі у ВКЛ, як развівалася зямельная ўласнасць свецкіх і царкоўных феадалаў. Высветлім асаблівасці станаўдення фальварачна-паншчыннай сістэмы. Разгледзем сялянскую гаспадарку і павіннасці сялян. Даведаемся чаму пачалася аграрная рэформа 1557 года, больш вядомая як "Валочная памера", як і дзе яна развівалася на тэрыторыі Беларусі. Таксама абмяркуем запрыгоньванне сялянства і розныя віды барацьбы сялян супраць прыгнету. 

     Змест: 

    00:00 Умацаванне зямельнай уласнасці феадалаў 
    (падтэмы: Дзяржава — найбуйнейшы ўласнік зямлі; Землеўладанне феадалаў; Царкоўная ўласнасць) 

    39:11 Панская і сялянская гаспадаркі 
    (падтэмы: Станаўленне фальварачна-паншчыннай сістэмы; Сялянская гаспадарка; Павіннасці сялян) 

    01:51:01 Аграрная рэформа 
    (падтэмы: Аграрныя мерапрыемствы ў дзяржаўных уладаннях; Рэарганізацыя сістэмы землекарыстання сялянства і яго павіннасці; Валочная памера ва ўладаннях свецкіх і духоўных феадалаў) 

    02:22:37 Запрыгоньванне сялянства 
    (падтэмы: Узмацненне асабістай залежнасці сельскага насельніцтва; Ператварэнне нявольнай чэлядзі ў прыгоннае сялянства, запрыгоньванне вольных «похожих» людзей; Заканадаўчае афармленне прыгоннага права)

    02:44:32 Сацыяльна-класавыя супярэчнасці і канфлікты 
    (падтэмы: Скаргі на злоўжываіші феадалаў і ўраднікаў, адмовы сялян ад выканання павіннасцей; Пераходы вольных сялян, уцёкі — асноўная форма барацьбы сялянства супраць узмацненпя прыгнёту; Узброенае супраціўленне сялян ) 

     Літаратурныя крыніцы: 

    Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.  

    Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/ 
    Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel 
    Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus 

    #Беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі 

    • 3 Std 12 Min.

Top‑Podcasts in Geschichte

Was bisher geschah - Geschichtspodcast
Wondery
Geschichten aus der Geschichte
Richard Hemmer und Daniel Meßner
Alles Verschwörung? - WELT History
WELT
Kant für Eilige | Präsentiert von Katharina Thalbach und Matthias Matschke
Mitteldeutscher Rundfunk
WDR Zeitzeichen
WDR
ZEIT Geschichte. Wie war das noch mal?
ZEIT ONLINE