На чарговай сходцы КК Анягож нечакана параўноўваем «Палескую хроніку» Івана Мележа з «Гарэзлівым пацалункам» і «Вялікім Гэтсбі», даведваемся, як Сярожа касплэіў Ганну Чарнушку, раздаём ідэі, як можна завяршыць гэты літаратурны цыкл, расказваем, як Супермен выратаваў рукапіс «Людзей на балоце» і прыходзім да высновы, што Іван Мележ — круты мужык. Наступная кніга ў КК Анягож — «Марсіянін» Эндзі Ўіра. А калі вы як Уладзімір у гэтым выпуску хочаце прыняць удзел у падкасце ў якасці госця з магчымасцю выбраць кнігу для абмеркавання — можаце на адзін месяц стаць патронам на $ 100 на www.patreon.com/bellit *** Падтрымаць праект: — www.patreon.com/bellit — 4916989643601197 (Priorbank) — 726027383 (BLIK) Пытанні, прапановы, заўвагі: forms.gle/FZtd75PsRndYBg199 bellitpost@gmail.com https://www.instagram.com/nasta_bellit/
Information
- Show
- FrequencyUpdated weekly
- Published16 August 2025 at 00:00 UTC
- Length1h 21m
- RatingClean