euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Вадзім Пракоп'еў. Пра крызіс лідарства, лёс Верамейчыка, перамовы па Украіне

    4 HR AGO

    Вадзім Пракоп'еў. Пра крызіс лідарства, лёс Верамейчыка, перамовы па Украіне

    Новы год пачынаецца з новага скандалу ў асяродку дэмакратычных сіл. Гэтым разам прычынай стаў узлом перапіскі прадстаўніка АПК Вадзіма Кабанчука, пасля чаго паўсталі новыя пытанні што да сітуацыі з затрыманнем і дэпартацыяй з В’етнама Васіля Верамейчыка — экс-байца палка Каліноўскага і сябра КР. І гэта мы яшчэ не прайшлі мяжу “выбарчага рытуалу”, у выніку якога Лукашэнка спадзяецца атрымаць хоць нейкую легітымнасць і які ставіць пад пытанне (на думку пэўных людзей) пытанне легітымнасці Святланы Ціханоўскай. Якія вынікі працы такіх структур дэмсіл, як Каардынацыйная рада, Офіс Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет, за 2024 год і якія перспектывы ў іх у годзе новым? Ці сапраўды дэмсілы мусяць неадкладна змяняць стратэгію і якой гэтая новая стратэгія мусіць быць? Ці пойдуць Трамп і яго адміністрацыя на наладжванне адносін з Лукашэнкам і ці будзе месца для прадстаўніка Мінска на перамовах па Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева — Ягорава”), бізнесмен Вадзім Пракоп’еў

    1h 31m
  2. Аляксей Лявончык. Ці атрымалася ў рэжыму перамагчы салідарнасць і зламаць беларусаў

    6 HR AGO

    Аляксей Лявончык. Ці атрымалася ў рэжыму перамагчы салідарнасць і зламаць беларусаў

    Днямі кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык пачаў публікаваць справаздачы пра зробленае цягам 2024 года. Паводле яго інфармацыі, 1 мільён 28 тысяч еўра выдаткавалі на рэабілітацыю ахвяр палітычных рэпрэсій. Таксама пачалі працаваць 8 шэлтараў у 3 краінах, якія прымаюць былых палітвязняў на рэабілітацыю. 263 палітзняволеныя прайшлі лекаванне пасля вызвалення. І гэта не ўсё. Якія вынікі працы фонду BYHELP і ці атрымалася ў спецслужбаў перашкодзіць працы фонду? Ці павялічыліся патрэбы ў дапамозе за апошні час і ці атрымліваецца знаходзіць грошы пад гэтыя патрэбы? Што плануе фонд рабіць у 2025 годзе, якія новыя кірункі плануюцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык

    55 min
  3. Павел Усаў. Пакаранне Лукашэнкам: ці знікне для Беларусі пагроза страты суверэнітэту

    8 HR AGO

    Павел Усаў. Пакаранне Лукашэнкам: ці знікне для Беларусі пагроза страты суверэнітэту

    13 студзеня 1991 года ў сталіцы Латвіі Рызе пачаўся "час барыкад" — супрацьстаянне народа Латвіі савецкім войскам, якія імкнуліся не дапусціць выхаду гэтай краіны са складу СССР. Гэта было працягам падзей, якія крыху раней пачаліся ў Літве, дзе савецкія войскі прымянілі сілу супраць пратэстоўцаў. І ў Літве, і ў Латвіі вынікам супрацьстаяння мірных бяззбройных людзей і войска сталі забойствы. Былі барыкады і ў сталіцы Эстоніі. Урэшце Савецкі Саюз разваліўся, Беларусь, як і краіны Балтыі, атрымала незалежнасць, але пайшла адрозным ад сваіх суседак шляхам. Які прывёў да аўтарытарнага кіравання Лукашэнкі і татальнай залежнасці ад Расіі, прывязкі да “рускага свету” і саўдзелу ў развязанай Расіяй вайне супраць Украіны… Што пайшло не так у выпадку беларускага грамадства і чаму выбар быў зроблены на карысць вяртання ў СССР? Ці чакаць зменаў палітыкі рэжыму Лукашэнкі пасля 26 студзеня і што стаіць за яго словамі пра перадачу ўлады маладому пакаленню? Ці пойдзе адміністрацыя Трампа на супрацу з Лукашэнкам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    55 min

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like

To listen to explicit episodes, sign in.

Stay up to date with this show

Sign in or sign up to follow shows, save episodes and get the latest updates.

Select a country or region

Africa, Middle East, and India

Asia Pacific

Europe

Latin America and the Caribbean

The United States and Canada