Зроблена ў Польшчы

У Беларусі кіравала фінансамі, у Польшчы думала пра таксі: як вывучыць польскую мову і знайсці працу

Другі выпуск рубрыкі пра жыццё мігрантаў у Польшчы: гісторыя беларускі Волі пра тое, як знайсці сябе ў новай краіне і чаго не трэба рабіць першы час у эмірацыі. Важны момант: інтэрв’ю цалкам запісанае на польскай мове, а для гледачоў і глядачак даступныя субтытры на беларускай, украінскай і рускай мовах.

👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:

• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy

🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:

https://bit.ly/polskinatak

Падкаст «Праца-Ваца»:

https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0

Воля працавала фінансавай дырэктаркай ў Беларусі, але ў Польшчы трэба было пачынась усё з самага пачатку. Беларуска думала пайці працаваць у таксі ці Макдональдс, але ў выніку адкрыла ўласны бізнэс. Потым закрыла яго і пачала шукаць працу ў фінансах, хоць і не ідэальна ведала польскую мову. Пра першую працу на польскай мове, смешныя гісторыі, якія ўзнікаюць праз моўны бар’ер, і розныя спосабы вывучэння польскай мовы — у новым выпуску «Зроблена ў Польшчы». А таксама — парады ўсім мігрантам і мігранткам.

Вядоўца:

Таня Дзямчук

https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/

Госця:

Воля Касцюкевіч

https://www.instagram.com/drama.side.of.olya/