Выпусков: 10

Псіхалагічны падкаст «Маску на сябе» слухай ды практыкуй!

Падкаст пра ўстойлівасць ад фонду BYSOL для тых, хто хоча навучыцца дапамагаць сабе і іншым. Простыя і эфектыўныя практыкаванні ад экспертак.

10 размоваў у якіх закранаюцца тэмы: пачуцце віны, забарона на жыцце, крызіс, рэлакацыя. Слухай і не забывайся, што ў першую чаргу трэба дапамагчы сабе, каб потым мець магчымасць дапамагчы блізкім.

♥️ Не забудзься падпісацца на падкаст і сачыць за выхадам новых эпізодаў!

Псіхалагічны падкаст "Маску на сябе‪"‬ BYSOL

    • Здоровье и фитнес

Псіхалагічны падкаст «Маску на сябе» слухай ды практыкуй!

Падкаст пра ўстойлівасць ад фонду BYSOL для тых, хто хоча навучыцца дапамагаць сабе і іншым. Простыя і эфектыўныя практыкаванні ад экспертак.

10 размоваў у якіх закранаюцца тэмы: пачуцце віны, забарона на жыцце, крызіс, рэлакацыя. Слухай і не забывайся, што ў першую чаргу трэба дапамагчы сабе, каб потым мець магчымасць дапамагчы блізкім.

♥️ Не забудзься падпісацца на падкаст і сачыць за выхадам новых эпізодаў!

    Размова 10: Агрэсія і канфлікты ў суполках

    Размова 10: Агрэсія і канфлікты ў суполках

    Чаму мы пачынаем сварыцца паміж сабой і  гуляем па правілах Лукашэнкі і Пуціна? Як не даць агрэсіі атруціць адносіны? Што рабіць, калі “зрывае накрыўку”? І як прымусціць сваю агрэсію працаваць на карысць? 

    Разбіраемся пры дапамозе псіхалагіні, што шмат працуе з беларускімі суполкамі.

    • 29 мин.
    Размова 9: Паліва для перамен

    Размова 9: Паліва для перамен

    Што такое агрэсія і навошта яна нам патрэбная? Як гэта звязана з магчымасцю ствараць перамены і вывучанай бездапаможнасцю? Што ў гэтай сферы можа пайсці не так,  і як гэтага пазбегнуць?

    Нам дапамагае разабрацца ў гэтым псіхалагіня, што шмат працуе з беларускімі суполкамі.

    • 23 мин.
    Размова 8: Калі самім не справіцца?

    Размова 8: Калі самім не справіцца?

    Сімптомы дэпрэсіі, посттраўматычнага расстройства ці проста дрэнны настрой? Як адрозніць?

    Якія прыкметы таго, што дакладна варта звярнуцца па дапамогу да спецыяліста?

    І да каго ісці? Чым адрозніваюцца псіхолаг, псіхатэрапеўт і псіхіятр? І чаму ні да каго з іх не сорамна і не страшна звярнуцца?

    А таксама чаму нашы непрыемныя станы – насамрэч часам нашыя добрыя памагатыя?

    Дапамагае разабрацца крызісная псіхалагіня Алена Грыбанава, якая 17 гадоў працавала ў Міністэрстве надзвычайных справаў, выязджала на пажары, катастрофы, працавала з ахвярамі і сведкамі цяжкіх трагедый, была перамоўцай пры пагрозах суіцыду. У 2021 годзе была вымушаная з’ехаць з Беларусі праз крымінальны пераслед за валанцёрскую дзейнасць.

    • 49 мин.
    Размова 7: Адбіткі кратаў

    Размова 7: Адбіткі кратаў

    Што пісаць у турму, калі не ведаеш, што пісаць? Што адбывецца пасля вызвалення? Як паводзіцца з палітзняволенымі і чаго рабіць не варта? Як сапраўды дапамагаць і не згубіць сябе?

    Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з магістрам псіхалогіі і гештальт-тэрапеўткай Марынай Качановіч. Досвед працы з праваабаронцамі і актывістамі 7 гадоў. З 2020 года працуе з пацярпелымі ад гвалту і пераследу беларусамі, былымі зняволенымі, рэлакантамі, а таксама з людзьмі, што ім дапамагаюць.

    • 24 мин.
    Размова 6: Назад у 20-ты? Фазы крызіса і мы ў іх

    Размова 6: Назад у 20-ты? Фазы крызіса і мы ў іх

    Што такое крызіс, і якія стадыі ў яго ёсць? На якой з іх мы знаходзімся зараз? Чаму нельга павярнуцца ў дваццаты год, нават калі вельмі хочацца?

    Паразважаем аб гэтым разам з крызіснай псіхалагіняй Аленай Грыбанавай.

    • 46 мин.
    Размова 5: Дзіцячыя траўмы

    Размова 5: Дзіцячыя траўмы

    Як траўма, перажытая бацькамі, уплывае на дзяцей і падлеткаў? Што рабіць, каб дапамагчы ім? А чаго рабіць не варта? Чаму не трэба “абараняць” дзяцей ад цяжкай праўды?

    Распавядае псіхалагіня Аліна Аляшкевіч.

    • 40 мин.

Топ подкастов в категории «Здоровье и фитнес»

Ты – это важно
Елена Мицкевич
Нестыдный вопрос
Flacon Magazine
Раздвиньте ноги!18+
Оля Крумкач
Тест на реальность
Mindspa
Красота требует мышц
Галина Огневая
Тело привычки
Шторм х MELA