euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Аляксандр Фрыдман. "Скажыце, калі пачынаць!": ці гатовая Еўропа адмовіцца ад гандлю з Расіяй

    6 HR AGO

    Аляксандр Фрыдман. "Скажыце, калі пачынаць!": ці гатовая Еўропа адмовіцца ад гандлю з Расіяй

    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, у чарговы раз расчараваўшыся ў Пуціне, заявіў, што гатовы імгненна ўвесці жорсткія санкцыі адносна Расіі. Імгненна, але пасля таго, як краіны Еўрасаюза цалкам адмовяцца ад набыцця расійскіх энеграносбітаў. Не раней. Што праўда, Трампу весці перамовы з Лукашэнкам, які не хавае сваёй падтрымкі і дапамогі Пуціну ў вайне з Украінай, ніякім чынам не перашкаджае пазіцыя Еўропы па гэтым (перамоўным) пытанні. Магчыма, гэта і добра, бо пазіцыя Трампа дазваляе выцягваць з лукашэнкаўскіх турмаў палітвязняў, а пазіцыя еўрапейская — не. Адно: не ўсе вызваленыя палітвязні задаволеныя ўмовамі вызвалення, калі яны магчымыя толькі адначасова з прымусовай дэпартацыяй з краіны. Ці гатовая Еўропа выканаць патрабаванні Трампа дзеля ўзмацнення сумеснага ціску на Расію? Ці адпавядае ўзроўню выклікаў рэакцыя краін ЕС на расійскія дроны ў паветры Польшчы ды іншых краін NATO? Калі чакаць адкрыцця межаў з Беларуссю, пры чым тут Кітай і працэс вызвалення палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    52 min
  2. Мікола Дзядок. "Свет не ўяўляе, які жах творыцца ў Беларусі"

    7 HR AGO

    Мікола Дзядок. "Свет не ўяўляе, які жах творыцца ў Беларусі"

    Анархіст і блогер Мікола Дзядок быў затрыманы позна ўвечары 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС у загарадным доме ў пасёлку Сасновы. Пры затрыманні быў моцна збіты, і гэта было добра відаць на тым відэя, у якім лукашэнкаўскія карнікі змусілі зняцца актывіста. У выніку Міколу прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі, але ўжо ў калоніі дадалі яшчэ 1 год па папулярным у адміністрацыі карных устаноў артыкуле "за непадпарадкаванне адміністрацыі". 11 верасня 2025 года ў складзе групы з 52 закладнікаў рэжыма, Мікола Дзядок быў вызвалены і прымусова вывезены з Беларусі. За 5 гадоў зняволення Мікола фактычна год правёў у штрафным ізалятары… Чаму рэжым так ненавідзіць анархістаў і ці адрозніваецца стаўленне да актыстаў гэтай плыні ад стаўлення да іншых зняволеных? Якія катаванні ўжываюцца ў адносінах да палітычных і як турма мяняе чалавека? Ці верыць Мікола ў магчымасць паразумецца з прыхільнікамі рэжыму і якім бачыць працяг сваёй барацьбы за свабоду краіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітвязнем, журналістам, пісьменнікам і актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком

    46 min
  3. Ці атрымаецца ў Кітая зняць замок з польскай мяжы і на якіх умовах

    8 HR AGO

    Ці атрымаецца ў Кітая зняць замок з польскай мяжы і на якіх умовах

    Рашэнне Польшчы цалкам закрыць мяжу з Беларуссю ў адказ на вучэнні “Захад-2025”, міграцыйны крызіс на мяжы, затрыманне манаха Гавэла, нежаданне вызваляць незаконна асуджанага палітвязня Анджэя Пачобута і шмат што яшчэ атрымала шырокі рэзананс. І тыя з Мінска, хто яшчэ нядаўна казаў пра тое, як на іх не ўплываюць санкцыі, пабеглі скардзіцца на дзеянні Варшавы ў ААН. Сваю незадаволенасць дзеяннямі польскіх уладаў выказалі з Масквы. Дайшло нават да Пекіна: міністр замежных спраў Кітая 15 верасня прыехаў у Варшаву. І ўсё гэта на фоне перамоў Вашынгтона з Лукашэнкам, вызвалення з прымусовай дэпартацыяй палітвязняў наўзамен замарозкі пэўных санкцыій і расійскіх атак беспілотнікаў на краіны ЕС. Ці закрыла б Польшча мяжу з Беларуссю без узгаднення гэтага дзеяння з Трампам і чаго з гэтай нагоды чакаць ад перамоў з кітайскім міністрам? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі “вялікая здзелка” з Трампам, калі да перамоўнага працэсу не далучацца краіны ЕС? Чаму для Лукашэнкі так важна ўсіх вызваленых у выніку дамоўленасцяў з Трампам выштурхнуць за мяжу і як мусіць змяніцца стратэгія дэмсіл ў новых палітчных варунках? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    50 min
  4. Трамп думае пра Беларусь: ці атрымаецца ў Лукашэнкі “вялікая здзелка”

    9 HR AGO

    Трамп думае пра Беларусь: ці атрымаецца ў Лукашэнкі “вялікая здзелка”

    У сваіх спробах намацаць слабое месца NATO Пуцін дайшоў да непрыхаваных ваенных правакацый, і ў Польшчы з-за расійскіх БПЛА ужо двойчы за апошнія некалькі дзён не толькі ў паветра ўзнімаліся самалёты, але і гучала паветраная трывога для звычайных грамадзян. Лукашэнка паспрабаваў давесці, што не мае да гэтых правакацый ніякага дачынення, але на фоне вучэнняў “Захад-2025” прагучала гэта для суседзяў непераканаўча. Адметна, што менавіта ў той дзень, калі расійскія дроны (у тым ліку) праз тэрыторыю Беларусі ляцелі ў Польшчу, у Мінск ехала амерыканская дэлегацыя для перамоў з Лукашэнкам. Вынікам якіх стала вызваленне на ўмовах прымусовай дэпартацыі з краіны 52 вязняў і зняццё амерыканскіх санкцый з “Белавіа”. Чаго насамрэч імкнецца дасягнуць Пуцін сваімі правакацыямі краін ЕС і ці была рэакцыя NATO адпаведнай узроўню пагрозы? Якая роля Лукашэнкі ў пуцінскай вайне супраць “калектыўнага Захаду” і якія наступствы будуць ад закрыцця Польшчай мяжы з Беларуссю? Што не так з санкцыйным ціскам на рэжым, якога дамагаюцца пэўныя структуры дэмсіл, і ці атрымаецца ў Лукашэнкі “вялікая здзелка” з Трампам па палітвязнях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч

    50 min
  5. Уладзімір Жыгар. Санкцыі vs кантрабанда: як па кішэні Лукашэнкі ўдарыць закрыццё мяжы

    3 DAYS AGO

    Уладзімір Жыгар. Санкцыі vs кантрабанда: як па кішэні Лукашэнкі ўдарыць закрыццё мяжы

    У расійскіх дронах і ракетах знаходзяць не толькі беларускія кампаненты (найперш гаворка ідзе пра электроніку), але і заходнія. Да прыкладу, еўрапейскія. Безумоўна, знойдзецца шмат шляхоў дастаўкі гэтых тавараў з ЕС у Расію, але і беларускі калідор таксама адыгрывае не апошнюю ролю. Размова пра кантрабандныя маршруты дастаўкі. Але сталася тое, пра што даўно казалі: Польшчы цалкам перакрыла мяжу з Беларуссю. А ў Еўрасаюзе працуюць над чарговым санкцыйным пакетам, які хоць і скіраваны на Расію, але закране, як звычайна, і Беларусь. Ці перашкодзіць закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю пастаўкам тавараў, неабходных для расійскіх ваенных заводаў? Як санкцыі ўплываюць на супрацу беларускіх прадпрыемстваў і расійскай ваенкі? Ці ёсць у дэмсіл магчымасці супрацьстаяць працы лукашэнкаўскіх спецслужбаў за мяжой і як у BELPOL ацэньваюць сітуацыю з Котавым і Карпушонак? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.

    50 min
  6. Аліса Рыжычэнка. Казус “Белавія”: ці купіць Лукашэнка за палітвязняў зняццё санкцый

    3 DAYS AGO

    Аліса Рыжычэнка. Казус “Белавія”: ці купіць Лукашэнка за палітвязняў зняццё санкцый

    Беларускія прадпрыемствы пашыраюць сваю працу на расійскі ваенна-прамысловы комплекс і гэта дае магчымасць не проста трымацца на паверхні, але і нядрэнна зарабляць — як самім прадпрыемствам, так і бюджэту краіны. Тым не менш рост заробкаў заўважна змяньшаецца, а вось рост коштаў на тавары і паслугі гэтак жа заўважна павялічваецца. Патроху расце і курс долара. Ці стане рашэнне ЗША зняць санкцыі з “Белавія” пачаткам змяншэння агульнага санкцыйнага ціску на лукашэнкаўскі рэжым? Як праца на расійкую армію беларускіх прадпрыемстваў дапамагае эканоміцы краіны і чаму ўзніклі праблемы з экспартам беларускіх тавараў у Расію? Ці чакаць значных зменаў у курсах валют і якая сітуацыя на працоўным рынку? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.

    46 min

Ratings & Reviews

4.5
out of 5
8 Ratings

About

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

More From Euroradio

You Might Also Like