39 avsnitt

New music on Euroradio — Free Belarus Radio since 2006.

Такога вы не чул‪і‬ Euroradio

    • Musik

New music on Euroradio — Free Belarus Radio since 2006.

    Лявон Вольскі: Сцябём Лукашэнку, канцэрт на фронце, наезды ў дэмсілах, РБ без прэзідэнтаў

    Лявон Вольскі: Сцябём Лукашэнку, канцэрт на фронце, наезды ў дэмсілах, РБ без прэзідэнтаў

    Лявон Вольскі (@Lavon Volski) на Еўрарадыё! Гэта інтэрв'ю ад 9 ліпеня, дзе мы сцябемся над Лукашэнкам і яго генераламі, гаворым пра тое, як упадзе рэжым, ці будзе канцэрт для добраахвотнікаў ва Украіне, чаму дэмсілы не могуць аб'яднацца, Беларусь як парламенцкую рэспубліку, чаго не хапае ў Еўропе і пра шмат іншага! А таксама слухаем музыку Лявона!

    • 44 min
    "Такога вы не чулі": "Славянскі базар" і "Шлях" ад Michael Soul & Jusona

    "Такога вы не чулі": "Славянскі базар" і "Шлях" ад Michael Soul & Jusona

    15 ліпеня беларуска-украінскі дуэт Michael Soul & Jusona прадставіў новую песню "Шлях". Мэседж трэка — свабода ёсць у крыві музыкаў, у іх ДНК, і ніхто не можа яе забраць.

    У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" з Майклам і Юляй мы абмяркоўваем "Славянскі базар", беларусаў — як людзей, у якіх нідзе няма правоў і тое, як музыкі могуць ствараць на фоне бясконцых узаемных крыўд беларусаў і ўкраінцаў. А яшчэ — слухаем "Шлях" і кавер на Hardkiss.

    • 28 min
    "Такога вы не чулі": Relikt з песнямі і думкамі пра аб'яднанне беларусаў

    "Такога вы не чулі": Relikt з песнямі і думкамі пра аб'яднанне беларусаў

    У ліпені беларускі гурт Relikt выпусціў магутны альбом кавераў на песні культавых гуртоў 1980-90-х. "Byli, Jość, Budziem" — шлях да таго, каб беларусы, якія не ведалі, што такое беларускі рок, нарэшце пачулі легенд і ў іх свядомасці нацыянальны сусвет выглядаў больш цэласна.

    Цяпер каманда базуецца ў Польшчы. У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" мы пагутарылі пра тое, як беларусам аб'яднацца і багата жыць у сваёй краіне, чаму каманда вырашыла пакінуць радзіму і чым мусіць чапляць новы альбом кавераў. Ну і яшчэ музыкі паігралі свае крутыя песні. Дарэчы, 13.07.2022 ў 19:00 па Варшаве яны выступаюць у пабе Beer Station, што на Львоўскай,6. Не прапусціце!

    • 37 min
    Naviband з прэм'ерай і думкамі пра вяртанне дадому

    Naviband з прэм'ерай і думкамі пра вяртанне дадому

    "Дом там, дзе мы", — аптымістычна кажуць Ксюша і Арцём з гурта Naviband. Паўтара гады музыкі жывуць у эміграцыі, але да нейкага аднаго месца не прывязваюцца — гастралююць па Еўропе і збіраюцца летам з канцэртамі ў Амерыку.

    У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" гутарым пра ўмовы, якія дазволяць гурту вярнуцца на Радзіму, пра вайну ва Украіне і музыку, прапаганду і спосабы захоўваць бадзёрасць у любой сітуацыі. А яшчэ — слухаем песні. У тым ліку зусім новую — "Мары".

    Дарэчы, прыхільнікі гурта і людзі, якія любяць добрую музыку, рыхтуйцеся! 12-га траўня Naviband граюць у Вільні, 15-га — у Варшаве, 25-га — у Гамбургу, 28-га — у Празе, 29-га — у Вене.

    • 33 min
    Стыльскі з галоўнымі "баевікамі" апошняга часу

    Стыльскі з галоўнымі "баевікамі" апошняга часу

    Лідар "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі прывыкае да Варшавы — пасля пачатку вайны музыка прыехаў сюды з Украіны. Піша новыя песні, малюе. Спадзяецца, што летам зможа выставіць серыю сваіх карцін у адной з варшаўскіх культурніцкіх прастораў. Яшчэ сумуе. Гаворыць, што ўяўляе, як выглядае родны Брэст увесну.

    У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" мы гаворым аб узмацненні рэпрэсій у Беларусі, аб тым, чаму музыканты не павінны маўчаць і аб пакутах сумлення. Увогуле Юра не любіць гаварыць. Лічыць, што ў яго гэта атрымліваецца не надта складна. У адрозненне ад песень — звычайна тэксты ён піша доўга, вывяраючы кожнае слова. Сёння, дарэчы, мы пачуем і галоўныя "баевікі" "Дай Дарогу!" апошняга часу.

    • 26 min
    Parade of Planets з моднай франкамоўнай музыкай

    Parade of Planets з моднай франкамоўнай музыкай

    Часам здараецца, што заядлыя рок-н-рольшчыкі сталеюць і пачынаюць новы адлік пад электронны біт. Так сталася з удзельнікамі гурта Parade of Planets. Напрыклад, вакалістка каманды Юлія Багаслаўская раней выступала з гуртом U.G.OSLAVIA і збіралася аднойчы сабраць "Мінск-Арэну". Але ідэі змяняюцца. Цяпер Юля з сябрамі робіць модную франкамоўную (!) музыку. Сёння ў музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" гучыць кампазіцыя гурта "Où est ton amour?".

    • 17 min

Mest populära poddar inom Musik

P3 Musikdokumentär
Sveriges Radio
Inget Här Är Byggt För Oss
Rasmus Arvidsson
Hemma hos Strage
Lejon Media
Nordmark Pod
Per Nordmark, ALOADED
P2 Musikhistoria
Sveriges Radio
Snille och Smak
Under Produktion

Mer av Euroradio