euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

  1. Ганна Маціеўская. Міграцыйны бан: ад адмоў у прытулку ў ЗША да пашпартнага калапсу

    −2 h

    Ганна Маціеўская. Міграцыйны бан: ад адмоў у прытулку ў ЗША да пашпартнага калапсу

    Усё часцей прыходзяць непрыемныя навіны пра змены ў міграцыйным заканадаўстве то з краін Еўропы, то з ЗША. Выглядае на тое, што пагаршэнне міграцыйнага заканадаўства — агульная тэндэнцыя. Якая наўпрост тычыцца і беларусаў. Прычым пагаршаецца сітуацыя не толькі для працоўных мігрантаў, але і для тых, хто едзе вучыцца ці вымушаны збягаць з краіны ў выніку палітычнага пераследу. Чаму міграцыйнае заканадаўства становіцца больш жорсткім і ці сапраўды ў большасці выпадкаў гэтыя змены закранаюць і беларусаў? Пра што сведчыць абмежаванне магчымасцей для паступлення беларусаў у заходнія ВНУ і як гэтыя перашкоды абысці? З якімі праблемамі сёння найчасцей звяртаюцца ў “Партызанку” і ці атрымліваецца іх вырашаць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай

    48 min
  2. Анастасія Лузгіна. Лукашэнка ў Пекіне, рубель падае: што адбываецца з эканомікай Беларусі

    −3 h

    Анастасія Лузгіна. Лукашэнка ў Пекіне, рубель падае: што адбываецца з эканомікай Беларусі

    Беларуская эканоміка ў апошнія месяцы развіваецца даволі дзіўна: рост ВУП за студзень–травень суправаджаецца пытаннямі пра яго структуру і ўстойлівасць, а актывізацыя інвестыцый і разнакіраваная дынаміка заробкаў у траўні толькі ўзмацняюць адчуванне нераўнамернага росту. Валютны рынак застаецца валацільным — з прыкметнымі ваганнямі рубля да долара, якія накладваюцца на даныя знешняга гандлю за студзень–красавік і грашовыя пераводы ў першым квартале. У гэтай жа звязцы — гандаль з Кітаем на фоне візіту Аляксандра Лукашэнкі, сітуацыя на расійскім паліўным рынку і магчымыя наступствы для Беларусі, а таксама змены на рынку нерухомасці ў Мінску, дзе пераход да рублёвага цэнаўтварэння ўплывае на доларавую дынаміку коштаў. Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.

    42 min
  3. Яўген Красулін. Ад дэпартацыі камуністамі да выгнання з краіны рэжымам Лукашэнкі

    −4 h

    Яўген Красулін. Ад дэпартацыі камуністамі да выгнання з краіны рэжымам Лукашэнкі

    Генацыд беларускага народа з боку савецкіх улад выяўляўся не толькі ў фізічным вынішчэнні праз расстрэлы ды лагеры смерці — ГУЛАГ. Як форма генацыду прымянялася і практыка дэпартацый. Так, 29 чэрвеня 1940 года адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацый жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень савецкія ўлады вывезлі 23 тысячы чалавек. І гэта была ўжо трэцяя хваля такіх дэпартацый. Усяго за 1940–1941 гады толькі з заходняй часткі Беларусі ў аддаленыя раёны СССР дэпартавалі больш за 120 тысяч чалавек. Ці з’яўляецца дэпартацыя таксама праявай генацыду беларускага народа і якая сапраўдная мэта была ў такіх дзеяннях камуністычнага рэжыму? Ці былі прыклады такіх дзеянняў адносна іншага этнасу ў гісторыі і як гэта на тым народзе, які такія дэпартацыі перажыў, адбівалася? Чаму той генацыд праз дэпартацыю не трапляе пад вызначэнне генацыду, які расследуецца Генпракуратурай РБ, і ці варта былыя “перасяленні народаў”, якія практыкаваў злачынны рэжым камуністаў, параўноўваць з тым, што сёння адбываецца ў Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным

    41 min
  4. Ірына Сідорская. Ад ЭКА да вольнага часу: як рэжым кантралюе і змяняе грамадства

    −5 h

    Ірына Сідорская. Ад ЭКА да вольнага часу: як рэжым кантралюе і змяняе грамадства

    Новы дзяржаўны план па гендарнай палітыцы, змены ў правілах бясплатнага ЭКА, свежая статыстыка Белстата па тым, як моладзь бавіць свой вольны час, гісторыя дзевяцігадовага хлопчыка, які абражаў аднакласніцу сексуалізаванымі словамі… На першы погляд, паміж гэтымі навінамі няма нічога агульнага. Але ўсе яны прымушаюць задаць адно пытанне: чаму аўтарытарная дзяржава ўсё часцей імкнецца ўплываць на тыя сферы жыцця, якія мы прывыклі лічыць асабістымі і непалітычнымі? Чаму пытанні гендарнай роўнасці ўсё больш падпарадкоўваюцца дэмаграфічным мэтам, і што гісторыя з бясплатным ЭКА гаворыць пра сапраўдныя прыярытэты ўлады? Пра што сведчыць той факт, што дзяўчаты падлеткавага ўзросту маюць менш вольнага часу, чым хлопцы, і чаму ўжо ў дзевяць гадоў дзіця засвойвае, што найбольш балюча прынізіць дзяўчынку можна праз сексуалізаваныя абразы? Дзе праходзіць мяжа паміж сацыяльнай палітыкай і фарміраваннем патрэбных уладзе грамадскіх нормаў і чаму на прыкладзе менавіта такіх, на першы погляд, дробных гісторый лепш за ўсё бачна, як сучасны аўтарытарызм змяняе грамадства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай

    41 min
  5. Антон Пянькоўскі. Ці прывядзе “ўльтыматум Зяленскага” да перамоў у фармаце “Мінск-3”

    −1 d

    Антон Пянькоўскі. Ці прывядзе “ўльтыматум Зяленскага” да перамоў у фармаце “Мінск-3”

    Сітуацыя кардынальна памянялася, і цяпер Зяленскі выстаўляе Лукашэнку ўльтыматумы. Таму што можа. І таму што ў яго сапраўды ёсць карты. Не тыя, пра якія казаў Лукашэнка ў 2022 годзе і якія абяцаў некалі ўсім паказаць (дарэчы, так і не паказаў, у чарговы раз падмануўшы), а рэальныя — з мінімум 500 цэлямі. І гэта змена сітуацыі дэманструе Трампу, што Лукашэнка яму больш без патрэбы, лічыць Роза Турарбекава. Вось толькі ёсць меркаванне, што і гэты ўльтыматум, і маўчанне Лукашэнкі, і сустрэча Лукашэнкі з таемнымі прадстаўнікамі Зяленскага — гэта ўсё “дагаварняк” Кіева і Мінска. Які можа прывесці нас усіх да перамоў у фармаце “Мінск-3”. З удзелам ЗША ў тым ліку… Ці застаецца цікавасць у Трампа да Лукашэнкі і ці магло змяніцца стаўленне прэзідэнта ЗША да “моцнага лідара” пасля ўльтыматуму Зяленскага? Калі патрэбы ў Лукашэнку для Трампа больш няма, то ці захаваецца трэк па палітвязнях? Ці пагодзіцца Трамп на правядзенне перамоў на беларускай пляцоўцы і ці будуць ЗША нейкім чынам дапамагаць Лукашэнку ў выпадку канфлікту з Пуціным? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі

    53 min
  6. Віталь Цыганкоў. Пакаранне Валдаем: ад новых ультыматумаў Зяленскага да удараў па НПЗ

    −1 d

    Віталь Цыганкоў. Пакаранне Валдаем: ад новых ультыматумаў Зяленскага да удараў па НПЗ

    Правёўшы два дні на Валдаі ў Пуціна, Лукашэнка моўчкі сабраўся і выправіўся ў “вялікі комплексны візіт у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі”. І калі гэты “комплексны візіт” сапраўды рыхтаваўся не адзін месяц, то сустрэча з Пуціным, пасля якой не было ніякіх афіцыйных заяў, хутчэй за ўсё, стала рэакцыяй хаўруснікаў на “ўльтыматум Зяленскага”. Які сам Лукашэнка так і не набраўся смеласці адкаментаваць у сваім звыклым стылі. Затое дыскусіі, якія той так званы ўльтыматум спарадзіў, дагэтуль працягваюцца ў беларускім грамадстве. Якое падзялілася адносна стаўлення да імвернага ўдару з Украіны па аб’ектах у Беларусі, што працуюць на карысць расійскай арміі. Ці сапраўды Лукашэнка пайшоў на ўступкі і без гучных заяў выключыў рэтранслятары, і ці была на тое згода Пуціна? Ці варта чакаць ад Зяленскага новых ультыматумаў і ці ёсць у Пуціна з Лукашэнкам адказ на гэта? Ці ўзрасла верагоднасць уцягвання Пуціным Беларусі ў вайну з Украінай, і што паказаў падзел меркаванняў адносна магчымых удараў УСУ па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў

    43 min

Om

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Mer från Euroradio

Du kanske också gillar