Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію

Далягляд #10: Сафія Садоўская

Сафія Садоўская – мастацтвазнаўца і куратарка 

Навучалася ў МДУ на аддзяленні гісторыі мастацтва (2007–2012).

З 2012 года куратарка праекта «EVAa project» на мяжы сучаснага мастацтва і экалогіі. Куратарка выстаў беларускіх фатографаў у межах фотафестываля ў Лодзі. Сумесна с Ганнай Карпенка курыравала выставу «Бязмежнікі», якая паказвала іншыя гiсторыi беларускага мастацтва. Суаўтар трох кніг для дзяцей пра сучаснае беларускае мастацтва. Падчас працы ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і ў Нацыянальным мастацкім музеі распрцоўвала адукацыйныя праграмы для дзяцей, падлеткаў ды розных груп гледачоў

https://www.instagram.com/sophia_sadovskaya/

https://www.instagram.com/sophia.sadovskaya.art/

У дзясятым эпізодзе мы гаворым пра ўзаемадзеянне фатографа і куратара, супрацьпастаўляем культуру прыродзе, прыгадваем маму Сафіі Ірыну Сухій і яе фатаграфічны бэкграўнд, гаворым пра важнасць прыярытэтаў і каштоўнасцей, пра крызісы і пошук адказаў з дапамогай мастацтва і філасофіі, пра ўключэнне дзяцей у культурныя працэсы, пра падтрымку і цярпенне ў супольнасці, пра ролю культурных інстытуцый, пра кнігу “Гісторыя беларскай фатаграфіі”, пра міжнародныя, беларускія конкурсы і фотафестывалі, а таксама пра досвед работы ў складзе журы на іх. 

Яўген Атцецкі

https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

Кацярына Кузьмічова

https://katerinakouzmitcheva.com/

https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/

Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

- Фота-рок асацыяцыя «Беларускі клімат»

- Ірына Сухій, Валерый Лабко, Ігар Саўчанка, Аляксандра Салдатава, Сяргей Міхаленка, Аляксей Барысёнак

- Кніга «Гісторыя беларускай фатаграфіі»

ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1minsk/

Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1

Дзякуй, што слухаеце нас!

Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.