5 episodes

"Зялёныя Размовы" - падкаст-вандроўка па экалагічным актывізме.
Мы сустракаемся з актывістамі і экспертамі ў розных краінах свету. Абмяркоўваем з імі вострыя пытанні, слухаем цікавыя гісторыі, робім абстрактныя паняцці зразумелымі і даем парады тым, хто хоча ісці зялёным курсам.

Зялёныя Размов‪ы‬ Green Talks

    • Society & Culture

"Зялёныя Размовы" - падкаст-вандроўка па экалагічным актывізме.
Мы сустракаемся з актывістамі і экспертамі ў розных краінах свету. Абмяркоўваем з імі вострыя пытанні, слухаем цікавыя гісторыі, робім абстрактныя паняцці зразумелымі і даем парады тым, хто хоча ісці зялёным курсам.

    Падкаст "Зялёныя Размовы". Выпуск 5. Who are European Greens?

    Падкаст "Зялёныя Размовы". Выпуск 5. Who are European Greens?

    Пятую "Зялёную Размову" мы правядзем на ангельскай мове з Веснай Юсуп, грамадзянскай і экаактывісткай з Сербіі. На момант запісу падкасту кіраўніцай аддзела палітыкі, стратэгіі і развіцця Еўрапейскіх Зяленых ("European Greens").

    Весна параўнае экалагічны актывізм у Сербіі і Брусэлі, распавядзе, як узаемадзейнічаюць актывісты і зялёныя парціі, і агучыць іх агульную мару. Вы даведаецеся пра тое, як жыве і развіваецца еўрапейская экалагічная супольнасць, у якіх еўрапейскіх краінах найбольш моцны экалагічны рух і чаму, а таксама атрымаеце шмат натхнення і добрых парад аб тым, што рабіць беларускім экаактывістам ў выгнанні.

    • 42 min
    Выпуск 4. Экадом, з чаго ўсё пачыналася

    Выпуск 4. Экадом, з чаго ўсё пачыналася

    Чацвёртую зялёную размову мы будзем весці з Ірынай Сухій, экаактывісткай і экаабаронцай, сузаснавальніцай Экадома і ўдзельніцай Беларускай антыядзернай кампаніі. Вы даведаецеся як экалагічны лад жыцця прыходзіў у беларускае грамадства,  якімі шляхамі праходзілі беларускія прыродаахоўныя арганізацыі і што яны робяць зараз.

    • 39 min
    Выпуск 3. Пермакультура і арганічная сельская гаспадарка

    Выпуск 3. Пермакультура і арганічная сельская гаспадарка

    У трэцім выпуску "Зялёных Размоў" мы апынемся ў ледзь кранутым восенню Тбілісі каб паслухаць найцікавыя гісторыі Зуры Карбелашвілі, грузінскага майстра пермакультуры і спецыяліста па арганічнай сельскай гаспадарцы.

    Ён дакладна растлумачыць чым арганічная сельская гаспадарка адрозніваецца ад прамысловай, якія прынцыпы закладзены ў яе аснове і ці павінны арганічныя прадукты каштаваць больш за звычайныя. Дзіўная філасофія і глыбокія веды Зуры ператвараюць размову ў сапраўднае падарожжа, у якім вы таксама даведаецеся якіх памераў былі традыцыйныя грузінскія збаны для віна, чаму ў Тбілісі зараз так спякотна і ці можна зладзіць рэвалюцыю з дапамогай адной саломінкі.

    • 1 hr 11 min
    Выпуск 2. Выклікі для расейскай экалагічнай супольнасці

    Выпуск 2. Выклікі для расейскай экалагічнай супольнасці

    У другім выпуску "Зялёных Размоў" мы запрашаем вас пасядзець у віленскай кавярне з Канстанцінам Фаміным, былым медыякаардынатарам "Greenpeace Россия" і ўдзельнікам Climat Action Network International, а таксама праваабаронцам "Першага Аддзелу".

    Ён раскажа пра тое, як спалучаюцца тэорыя і практыка экалагічнага актывізму і пра свой дзіўны насычаны шлях у ім. Вы даведаецеся на чым будавалася расійская кліматычная палітыка раней, якія праблемы, планы і мары расійскія кліматычныя актывісты маюць зараз, і ці можна абараніць прыроду толькі адной асобна ўзятай краіны.

    • 47 min
    Выпуск 1. Міжнародная кліматычная палітыка і роля Беларусі ў ёй

    Выпуск 1. Міжнародная кліматычная палітыка і роля Беларусі ў ёй

    Гераіня першага выпуску - Марыя Фалалеева, экспертка па кліматычнай палітыцы з Беларусі, якая сёння пражывае ў Ірландыі. 

    Вы даведаецеся, як змяняецца эканоміка з нагоды змены клімату, і ці з'яўляецца катастрофай прагназуемае пацяпленне на 2 градусы. Якая зараз кліматычная палітыка Беларусі, ці сапраўды такія канферэнцыі як COP27 гэта проста марнаванне слоў і часу, і якая краіна больш гатова да наступстваў змены клімату, ЗША ці Бангладэш. 

    • 41 min

Top Podcasts In Society & Culture

Stuff You Should Know
iHeartPodcasts
Fail Better with David Duchovny
Lemonada Media
This American Life
This American Life
The Ezra Klein Show
New York Times Opinion
Freakonomics Radio
Freakonomics Radio + Stitcher
Soul Boom
Rainn Wilson