Зялёныя Размовы

Выпуск 1. Міжнародная кліматычная палітыка і роля Беларусі ў ёй

Гераіня першага выпуску - Марыя Фалалеева, экспертка па кліматычнай палітыцы з Беларусі, якая сёння пражывае ў Ірландыі. 

Вы даведаецеся, як змяняецца эканоміка з нагоды змены клімату, і ці з'яўляецца катастрофай прагназуемае пацяпленне на 2 градусы. Якая зараз кліматычная палітыка Беларусі, ці сапраўды такія канферэнцыі як COP27 гэта проста марнаванне слоў і часу, і якая краіна больш гатова да наступстваў змены клімату, ЗША ці Бангладэш.