Адным кадрам

Адным кадрам #6: Граф Тышкевіч. Незвычайнае сэлфі

Гумар, эксцэнтрычнасць і люстэрка эпохі ў здымках графа Тышкевіча

Уявіце сабе сямейны фотаздымак арыстакратаў у канцы 19 стагоддзя. Які ён? Сур'ёзныя твары? Шляхетная постаць? Карункі ды каралі? Сённяшні здымак дакладна вас здзівіць!

У шостым выпуску падкаста Адным Кадрам прыглядаемся да сямейнага (аўта)партрэта графа Бенэдзікта Генрыка Тышкевіча. Паразмаўляем пра сямейную фатаграфію і агульначалавечыя каштоўнасці ды сімвалы, пра эксцэнтрычныя і гуллівыя фотаздымкі 19 стагоддзя, а таксама пра жыццё і творчасць графа Тышкевіча, вартыя прыгодніцкага рамана ці серыяла.

Бенэдзікт Генрык Тышкевіч нарадзіўся ў 1852 годзе ў мястэчку Немежыс пад Вільняй. 

З 1876 года граф удзельнічае ў фотавыставах (на першай з іх ён выстаўляў свае здымкі з Алжыру) і атрымлівае ўзнагароды за свае здымкі.

Адукаваны арыстакрат граф Тышкевіч пабачыў свет і захаваў памяць аб гэтым у сваіх шматлікіх фатаграфіях. Са сваіх падарожжаў па Амерыцы, Азіі, Афрыцы і Еўропе граф прывозіць дакументальныя здымкі, у сваіх маёнтках ён робіць шмат партрэтаў шляхты і сялян, дакументуе мясцовыя звычкі і традыцыі, а таксама робіць шмат пастановачных амаль тэатралізаваных здымкаў.

Граф так захапляўся фатаграфіяй, што пабудаваў 2 фоталабараторыіі ў сваіх маёнтках: адну ў Парыжы, адну – ў Вялым, недалёка ад Менска.

Унікальныя фатаграфіі графа Тышкевіча вельмі адпавядаюць тагачасным тэндэнцыям фатаграфіі ў Еўропе і з’яўляюцца ўнікальным дакументам сваёй эпохі.

У 1935 годзе на поўдні Францыі, у горадзе Мантон графа не стала. Яму было 83 гады. Пахаваны ён у Ніцы побач з маці.

Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы выпуска Вільнюскай галерэі мастацтваў.

Adnym kadram team thanks Vilnius Picture Gallery (Vilniaus paveikslų Galeria) for the help in preparation of the episode

https://www.lndm.lt/

https://www.instagram.com/vilniauspaveikslugalerija

Выстава работ графа Тышкевіча ў Францыі:

https://saisonlituanie.com/event/entre-la-lituanie-et-la-france-les-deux-mondes-du-comte-tyszkiewicz-dans-ses-photographies-du-19e-siecle/

Аўтарка і вядучая праекту – Юлія Ружэчка 

https://www.instagram.com/ruzhechka

ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

https://www.instagram.com/fsh1minsk/

Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:

https://buymeacoffee.com/fsh1

Дзякуй, што слухаеце нас!

Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.