
Алена Агарэлышава. Асабістае = публічнае? Як жыць у свеце, дзе ўсе абмяркоўваюць тваю бялізну.
Хто гатуе ў сям’і Ціханоўскіх? Ці была Анжаліка Мельнікава палюбоўніцай? Усё гэта чамусьці раптам становіцца прадметам агульнанацыянальнай увагі — быццам Беларусь жыве ў адной вялікай камуналцы. Але дзе праходзіць мяжа паміж публічнай адказнасцю і банальным падгляданнем? І чаму грамадства так хоча ўсё ведаць? Разам з гендарнай даследчыцай Аленай Агарэлышавай разбярэмся, што такое “публічная інтымнасць” і ці можа яна існаваць без гвалту. Пагаворым, чаму нават калі гаворка ідзе пра рэальныя праблемы (як у гісторыі са Стрыжакам), мы часта паглыбляемся ў абмеркаванне асабістага, а не сутнаснага. І галоўнае — як асвятляць такія тэмы без сексізму, ганьбы і паўторнай траўматызацыі.
Информация
- Подкаст
- ЧастотаЕжедневно
- Опубликовано25 июля 2025 г. в 13:03 UTC
- Длительность53 мин.
- ОграниченияБез ненормативной лексики