Падчас сустрэчы з прапагандыстамі Лукашэнка заявіў, што дэмсілам патрэбныя людзі за кратамі, інакш не будзе, чым ціснуць на рэжым. Але ці так гэта насамрэч і што адбудзецца, калі ўсе палітвязні сапраўды выйдуць на волю? Кіраўнік Беларусі таксама намякае, што мог бы размаўляць з апазіцыяй праз Эйсмант, але не разумее, што могуць прапанаваць Беларусі людзі, якія па яго перакананнях “развалілі краіну”. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і спецыялістам па міжнародным крымінальным праве Алесем Міхалевічам. Таксама абмяркуем новую інфармацыю пра Анжаліку Мельнікаву, якую нібыта знайшлі ў Беларусі, і таямнічае знікненне Анатоля Котава, які спачатку быў “правай рукою” Паўла Латушкі, але пасля “цалкам выйшаў з даверу” і спрабаваў стварыць кааліцыю з Валерыем Цапкалам і Вольгай Карач. І, нарэшце, пра скандал у Варшаве: пасля канцэрта Макса Каржа з Польшчы ўжо выслалі 23 чалавекі, у тым ліку, паводле афіцыйных звестак, беларусаў. Наколькі гэта правамерна і як паўплывае на стаўленне да ўсёй дыяспары?
Информация
- Подкаст
- ЧастотаЕжедневно
- Опубликовано25 августа 2025 г. в 12:30 UTC
- Длительность44 мин.
- ОграниченияБез ненормативной лексики