Паступова, але нязменна міграцыйная палітыка ў краінах Еўрасаюзу змяняецца не ў лепшы бок для мігрантаў. Адпаведна, з новымі выклікамі і складанасцямі сутыкаюцца і беларусы. Нават у выпадках, калі яны былі вымушаныя выехаць з Беларусі ў выніку палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі і маюць таму падцверджанне. Таму надзвычай важнымі з’яўляюцца людзі, структуры і ініцыятывы, якія дапамагаюць суайчыннікам вырашыць пытанні з легалізацыяй і ўсім астатнім. Тут можна ўзгадваць і Офіс Ціханоўскай, і Аб’яднаны пераходны кабінет, і нават КР. Але часцей бяруць на сябе цяжар дапамогі Народныя амбасады. Ці атрымліваецца ў Народных амбасад не толькі адвакатаваць інтарэсы беларусаў у сваіх краінах, але і дапамагаць з легалізацыяй ды іншымі праблемамі? Якія задачы вырашае дэлегацыя дэмсіл у ПАСЕ і ці ёсць практычная карысць ад працы гэтай дэлегацыі? Якія ўражанні засталіся ад Канферэнцыі і ці не прыйшоў час дэмсілам задумацца пра змену стратэгіі і перамовы з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, каардынатарка Народных амбасад Беларусі, актывістка беларускай дыяспары Славеніі Аляксандра Мамаева.
정보
- 프로그램
- 주기매일 업데이트
- 발행일2025년 8월 12일 오전 10:10 UTC
- 길이51분
- 등급전체 연령 사용가