euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Вадзім Мажэйка. Трамп пагражае санкцыямі Украіне — спецслужбы прагназуюць новыя войны

    14분 전

    Вадзім Мажэйка. Трамп пагражае санкцыямі Украіне — спецслужбы прагназуюць новыя войны

    Дональд Трамп зноў гучна аб’явіў пра свой план скончыць вайну ва Украіне да канца 2025 года — і не толькі праз дыпламатыю. Цяпер ён пагражае санкцыямі не толькі Маскве, але і Кіеву, адзначаючы, што абодва бакі нясуць адказнасць за затрымку міру. Тым часам Беларусь і Расія рыхтуюцца да сумесных вайсковых вучэнняў “Захад-2025”, якія пройдуць на тэрыторыі нашай краіны 12–16 верасня. Паведамляецца, што агульная мэта манеўраў заключаецца ў тым, каб праверыць магчымасці саюзнікаў "па забеспячэнні агульнай ваеннай бяспекі і гатоўнасці да адбіцця магчымай агрэсіі". Усё гэта адбываецца на фоне трывожных прагнозаў амерыканскіх спецслужбаў пра тое, што ў наступныя пяць гадоў у свеце могуць разгарэцца яшчэ пяць новых войн — ад Расіі і Балтыі да іншых гарачых кропак свету. Што гэта значыць для Беларусі і Лукашэнкі, які працягвае наладжваць кантакты з Кітаем (у тым ліку, ў сферы бяспекі) і руйнаваць адносіны з еўрапескімі суседзямі (у тым ліку, адпраўляючы пад польскую мяжу мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі)? Чаго чакаць ад расійска-беларускіх вучэнняў? Як будзе рэагаваць Еўрасаюз? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё разважае палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.

    29분
  2. Міхаіл Кірылюк. Ок, Лукашэнка выпускае 1000 палітвязняў — што з астатнімі і што далей?

    59분 전

    Міхаіл Кірылюк. Ок, Лукашэнка выпускае 1000 палітвязняў — што з астатнімі і што далей?

    Калі Лукашэнка пад ціскам Трампа вызваліць тысячу палітвязняў, што рабіць астатнім, хто застанецца па-за спісам? Ці зможа дзяржава гарантаваць іх бяспеку і права на жыццё без пераследу, і ці не пачнецца новая хваля рэпрэсій? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і адвакатам Міхаілам Кірылюком, шукаючы адказы на пытанні палітычнай справядлівасці і кампрамісу. Таксама абмяркуем спецыяльную вытворчасць Следчага камітэта ў адносінах да Елены Жывоглод, Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага, а таксама да Аляксея Лявончыка, Андрэя Стрыжака ды іншых супрацоўнікаў BYSOL і ByHelp. Актывісты абвінавачваюцца па дзясятках артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ад паклёпу да тэракта. Як дзейнічаць у гэтай сітуацыі цяпер і што будзе пры змене ўлады? Ці можна існаваць справядлівасць без помсты і безадказнасці? Не менш вострым застаецца пытанне люстрацыі: хто і як будзе правяраць дзяржаўных службоўцаў, як знайсці баланс паміж справядлівасцю і прымірэннем? Ці сапраўды ўсе, хто працаваў пры Лукашэнку, будуць адхіленыя? Яшчэ адна важная тэма — Расія афіцыйна плануе выйсці з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў, крытыкуючы дзейнасць Камітэта па правах чалавека. Як гэта паўплывае на правы людзей і міжнародныя стандарты ў рэгіёне?

    39분
  3. Павел Усаў. Трамп прызнае толькі Лукашэнку — і ніякіх Ціханоўскіх?

    2시간 전

    Павел Усаў. Трамп прызнае толькі Лукашэнку — і ніякіх Ціханоўскіх?

    Сазвон Трампа з Лукашэнкам нібыта намеціў перазагрузку — не толькі ў адносінах Беларусі і ЗША, але і ў адносінах Захаду з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Пакуль што мы не заўважаем ніякіх зменаў. Але тое, што ў Вашынгтоне лічаць магчымым вывесці мінск з міжнароднай ізаляцыі, фактычна азначае, што Офісу Святланы Ціханоўскай давядзецца пасунуцца на міжнародных мерапрыемствах, на якія могуць неўзабаве вярнуцца "афіцыйныя" беларускія дэлегацыі. Што ў гэтым плане можа змяніць паездка Сяргея Ціханоўскага ў ЗША і Канаду? Навошта прапагандыст Ігар Тур прыйшоў у апазіцыйны чат даказваць, што менавіта такія, як ён, у Беларусі — большасць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

    54분
  4. Анастасія Лузгіна. Інфляцыя, ВУП і крыптавалюта: экспертка BEROC пра тое, што чакае беларусаў

    1일 전

    Анастасія Лузгіна. Інфляцыя, ВУП і крыптавалюта: экспертка BEROC пра тое, што чакае беларусаў

    "Вынікі працы ПВТ за першае паўгоддзе выклікаюць асцярожны аптымізм". Прынамсі, пра гэта гаворыць прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, прыводзячы ў прыклад рост колькасці рэзідэнтаў парка, работнікаў у яго кампаніях, а таксама выручку і экспарт. У той жа час чыноўнік дадае, што супакойвацца рана. Што насамрэч адбываецца з крыпта-індустрыяй Беларусі і няўжо пасля масавага адтоку профільных спецыялістаў і кампаній ёсць надзея ўбачыць Беларусь у ліку самых развітых ІТ-дзяржаў свету? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым са старэйшай супрацоўніцай аналітычнага цэнтра BEROC Анастасіяй Лузгіной. Таксама абмяркуем стан знешняга і ўнутранага турызму Беларусі, справы ў банках, узровень інфляцыі і рост ВУП.

    46분
  5. Наталля Васілевіч. Касцёл, палітыка і вязні сумлення — ці магчымы новыя цуды ў Беларусі?

    1일 전

    Наталля Васілевіч. Касцёл, палітыка і вязні сумлення — ці магчымы новыя цуды ў Беларусі?

    Беларусь зноў можа апынуцца ў цэнтры ўвагі Ватыкана: у кастрычніку 2025-га ў Пінску чакаюць кардынала Клаўдыё Гуджэроці, які ўжо прымаў непасрэдны ўдзел у вызваленні палітвязняў у мінулым. На гэтым фоне гучыць заклік Дональда Трампа да Лукашэнкі выпусціць больш за 1300 палітзняволенных. Ці можа гісторыя паўтарыцца, і ці здольны Касцёл сёння ўплываць на лёс тых, хто за кратамі? Адначасова мы бачым іншыя трывожныя знакі: беларускі епіскапат маўчыць пра вайну ва Украіне, у Бабруйску ладзяць моладзевы фэст з удзелам Z-артыстаў, а “папскі рыцар” запускае разам з сынам Лукашэнкі сетку алкакрам. Паралельна гэтаму гісторыі пра парушэнне рэлігійных правоў у турмах, якія распавядае Сяргей Ціханоўскі, гучаць асабліва балюча. Пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталляй Васілевіч.

    49분

평가 및 리뷰

4
최고 5점
7개의 평가

소개

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Euroradio의 콘텐츠 더 보기

좋아할 만한 다른 항목