11 верасня 2025 года нечакана стала знакавым днём для Беларусі. У выніку перамоваў з амерыканцамі Лукашэнка вызваліў 52 палітвязняў. Іх дэпартавалі ў Літву, але Мікалай Статкевіч не захацеў з'язджаць з Беларусі — і мы цяпер ізноў нічога не ведаем пра тое, дзе ён і як ён. У адказ ЗША знялі крыху абмежаванняў з "Белавія". Гэта добра (мы з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам патлумачым, чаму), але беларускія самалёты ўсё роўна ў бліжэйшай будучыні не паляцяць у заходнім кірунку. Пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу праз Беларусь усе ўжо забыліся. Але ён запэўніў палякаў у тым, што мяжу з Беларуссю трэба закрыць. І паўплываў на тое, што адкрыццё мяжы адвязалі ад заканчэння вайсковых вучэнняў "Захад" — дакладнай даты няма.
信息
- 节目
- 频率一日一更
- 发布时间2025年9月12日 UTC 11:00
- 长度52 分钟
- 分级儿童适宜