euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Міхаіл Кірылюк. Без юрыста не абысціся: скандал вакол Латушкі ды гучная заява Ціханоўскай.

    -1 J

    Міхаіл Кірылюк. Без юрыста не абысціся: скандал вакол Латушкі ды гучная заява Ціханоўскай.

    У беларускім інфармацыйным полі зноў бурліць! Гэтым разам у цэнтры скандалу апынуўся Павел Латушка, які днямі распавёў, што атрымаў пашпарт Новай Беларусі. Сябра Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла кіраўніка НАУ ў “ціску, гвалце і сексуальным дамаганні”. Сітуацыя вельмі заблытаная — палітык абяцае, што будзе абараняць сваю рэпутацыю ўсімі магчымымі метадамі. Тым часам з’явіліся новыя звесткі пра былога паплечніка Паўла Латушкі — Анатоля Котава. Паводле крыніц турэцкай паліцыі, палітактывіст, якога шукаюць ужо амаль два тыдні, сплыў з Трабзона на прыватнай яхце — у кірунку Сочы. Дзе ён цяпер — загадка. Між іншым лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, сустракаючыся з міністрамі замежных спраў ЕС, адзначыла, што сёння падтрымку дэмакратычнай Беларусі варта разглядаць як інвестыцыю ў бяспеку ўсяго кантынента. Ці пачынаюць у Бруселі сапраўды так успрымаць беларускі кейс, і што гэта можа значаць для адносін паміж Мінскам і Масквой? Пра ўсё гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і адвакатам Міхаілам Кірылюком.

    50 min

Notes et avis

4
sur 5
7 notes

À propos

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Plus de contenus par Euroradio

Vous aimeriez peut‑être aussi