Чыноўнікі то хваляцца самым нізкім беспрацоўем ў краіне, то наракаюць на недахоп працоўных рук. Чаму гэтых рук раптоўна стала катастрафічна не хапаць, чыноўнікі не прызнаюцца, але выйсце знайшлі — з дапамогай міліцыі “ўладкоўваць” на працу беспрацоўных дармаедаў. Ну і працягваюць ваяваць з яшчэ адным даўнім ворагам беларускай эканмікі — сэканд-хэндамі. Тымі, за якія так перажываў Кныровіч, але якія ніякія заходнія санкцыі забіць не змаглі. Што адбываецца на рынку працы і чаму чыноўнікам не даюць спакою нешматлікія “прынцыповыя” беспрацоўныя? Ці сапраўды сэканды ўяўляюць пагрозу айчыннай лёгкай прамысловасці і чаму запаволіўся рост ВУП і заробкаў? Чаму працоўныя мігранты не спяшаюцца ехаць у Беларусь і навошта Алісе Рыжычэнка пасада ў АПК? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
Información
- Programa
- FrecuenciaCada día
- Publicado18 de julio de 2025, 1:05 p.m. UTC
- Duración59 min
- ClasificaciónApto