euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Піт Паўлаў. “APOŠNІ”: ці стане гэты альбом сапраўды апошнім у кар’еры N.R.M.by

    HACE 1 DÍA

    Піт Паўлаў. “APOŠNІ”: ці стане гэты альбом сапраўды апошнім у кар’еры N.R.M.by

    Музыкі гурта N.R.M.by рыхтуюць да запісу альбом з інтрыгуючай назвай ”APOŠNі”. Праца над ім зацягнулася на некалькі гадоў, і нават ствараецца ўражанне, што так робіцца менавіта таму, што альбом мусіць сапраўды стаць апошнім… Так гэта ці не вы даведаецеся (ці не даведаецеся) па выніку нашай гутаркі з фронтменам гурта Пітам Паўлавым. А пакуль маеце магчымасць спрычыніцца да з’яўлення гэтага альбома — музыкі запусцілі краўндфандынгавы збор з гэтай нагоды. Ці стане альбом сапраўды апошнім у кар’еры гурта альбо назва не больш чым інтрыга? Чаму праца над альбомам так зацягнулася і чым ён адрозніваецца ад папярэдніх прац гурта? Чым быў адметны веснавы акустычны тур Піта Паўлава і над якімі праектамі ён сёння працуе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен гурта N.R.M.by Піт Паўлаў

    42 min
  2. Юрый Дракахруст.

    HACE 1 DÍA

    Юрый Дракахруст.

    Ісці на саступкі рэжыму дзеля вызвалення палітвязняў ці працягваць ціск, спадзяючыся, што гэта прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязняў — дыскусіі на гэтую тэму набылі асаблівую вастрыню і накал пасля выхаду на волю Сяргея Ціханоўскага. І да асаблівай рэзкасці ў выказваннях асобных удзельнікаў дыскусій штурхаюць словы як Сяргея, так і Святланы Ціханоўскіх, якія заклікаюць заходніх палітыкаў узмацняць ціск на Лукашэнку і абавязкова пакараць яго за ўсе злачынствы. Ціск ці паслабленні — якія хібы ёсць і ў аднаго, і ў другога падыходу? Як заклікі прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці здольныя паўплываць на перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці адбываюцца яны ўвогуле пасля візіту Келага да Лукашэнкі? Ці ёсць спадзеў на “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю” і ці варта ўсіх прыхільнікаў палітыкі ціску запісваць у “проксі Офіса”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.

    51 min
  3. Аляксей Дзікавіцкі.

    HACE 1 DÍA

    Аляксей Дзікавіцкі.

    Недзе з месяц таму Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік праекта “Belarus Tomorrow” выступіў з нечаканай прапановай да беларусаў у замежжы: ствараць у дыяспарах нацыянальныя арганізацыі, што маглі б абараняць іх і адстойваць іх інтарэсы ў краінах пражывання. У краінах, з якіх большасць беларусаў на радзіму з эміграцыі не вернецца. Што важна — ствараць такія арганізацыі павінны беларусы “знізу” і за свае сродкі, не спадзеючыся на гранты. Навошта беларусам, асабліва ў Польшчы, яшчэ нейкія дадатковыя арганізацыі, якіх структур дыяспарам не хапае (і ці ведаюць пра гэта самі дыяспары)? Ці змогуць “арганізаваныя знізу” структуры зрабіць больш, чым робяць структуры існуючыя, хай сабе яны і не знізу былі арганізаваныя? Як гэтыя арганізацыі будуць фінансавацца, калі будуць прынцыпова адмаўляцца ад грантавай падтрымкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік праекта “Belarus Tomorrow” Аляксей Дзікавіцкі.

    43 min
  4. Павел Латушка.

    HACE 2 DÍAS

    Павел Латушка.

    Аб'яднаны пераходны кабінет прызналі ў Беларусі “тэрарыстычнай арганізацыяй”. Адпаведнае рашэнне прыняў Вярхоўны суд па заяве генпракурора Андрэя Шведа. Такім чынам фактычна прыраўняўшы бяскрыўдны ўрад у выгнанні айчынных дэмсіл, напрыклад, да групоўкі ХАМАС. Якая, дарэчы, у Беларусі не забароненая і, адпаведна, тэрарыстычнай арганізацыяй не лічыцца. Да ўсяго адказаць на пытанне, хто здзяйсняе злачынствы і рэпрэсіі адносна грамадзян Беларусі, не складана. Што, дарэчы, і стала адной з прычын, чаму ўзнікла пытанне аб выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі ад імя Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе… Што азначае для АПК прызнанне яго “тэрарыстычнай арганізацыяй”? Ці павялічылася верагоднасць таго, што Лукашэнка апынецца на лаве падсудных у Гаазе? Як вызначыць, што ціск на рэжым прыносіць станоўчы вынік і ці не час дэмсілам сапраўды змяніць рыторыку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка

    52 min
  5. Валерый Кавалеўскі. Ці магчымы дыялог паміж рэжымам і грамадзянскай супольнасцю

    HACE 2 DÍAS

    Валерый Кавалеўскі. Ці магчымы дыялог паміж рэжымам і грамадзянскай супольнасцю

    У дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам, які прывёў да вызвалення з-за кратаў пэўнай колькасци палітвязняў, асобдныя палітыкі і эксперты пабачылі пачатак працэсаў, здольных прывесці да пазітыўных зменаў у Беларусі. Што праўда, не да канца зразумела, колькі з больш як 300 вызваленых лукашэнкаўскім рэжымам цягам апошняга года выйшлі на волю ў выніку перамоў, а колькі — па-за іх межамі. Але ў любым выпадку ўзгаданыя эксперты лічаць шкоднымі любыя спробы і дзеянні будзь-каго, якія могуць сарваць далейшыя перамовы. І далейшыя вызваленні. А можа нават і “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю”… Ці ўплывае на сітуацыю з вызваленнямі вязняў лукашэнкаўскім рэжымам пазіцыя, якую займаюць тыя ці іншыя прадстаўнікі дэмсіл і ці ўлічваецца гэта пазіцыя перамоўшчыкамі з боку ЗША? Як у Еўропе рэагуюць на прапановы аднавіць дыялог з Лукашэнкам і чаму нічога на гэтым шляху з боку ЕС не робіцца? Ці сапраўды існуе спадзеў на нейкі “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю” і як яго бачыць Кавалеўскі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.

    48 min

Calificaciones y reseñas

4
de 5
7 calificaciones

Acerca de

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Más de Euroradio

También te podría interesar

Para escuchar episodios explícitos, inicia sesión.

Mantente al día con este programa

Inicia sesión o regístrate para seguir programas, guardar episodios y enterarte de las últimas novedades.

Elige un país o región

Africa, Oriente Medio e India

Asia-Pacífico

Europa

Latinoamérica y el Caribe

Estados Unidos y Canadá