euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Анастасія Касцюгова. “Так альбо ніяк”: як беларусы паспрачаліся з-за вызвалення палітвязняў

    5 小時前

    Анастасія Касцюгова. “Так альбо ніяк”: як беларусы паспрачаліся з-за вызвалення палітвязняў

    11 верасня ў выніку перамоў і дамоўленасцяў прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Лукашэнкам на волю выйшла чарговая група вязняў — 52 чалавекі. З якіх 38 — грамадзяне Беларусі, прызнаныя правабаронцамі палітвязнямі. Як і папярэднія групы вызваленых такім чынам закладнікаў, гэтых людзей прымусова вывезлі за межы краіны, у Літву. Здавалася нічога новага, менавіта на такіх умовах рэжым пагадзіўся вызваляць людзей. Вось толькі ў гэтай групе быў Мікола Статкевіч, які не пагадзіўся з такімі ўмовамі, такім вызваленнем і такой свабодай. І вярнуўся з мяжы ў Беларусь. Што трыгернула беларускае грамадства і падзяліла яго адносна прыняцця такога вызвалення — з абавязковай прымусовай дэпартацыяй. Чаму тэма вызвалення з абавязковай дэпартацыяй так трыгернула беларускае грамадства і ці ёсць тут насамрэч пра што спрачацца? Чаму не варта ўзнімаць тэму вывазу людзей з краіны перад перамоўшчыкамі і ці сапраўды гэта можа перамовы сарваць? Ці маюць прадстаўнікі любой з плыняў дэмсіл хоць нейкі ўплыў на змест перамоваў паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці магчымая адліга пры Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова.

    48 分鐘
  2. Аляксандр Класкоўскі. Дрон над Варшавай і крытыка ў бок Ціханоўскага. Што меў на ўвазе Статкевіч?

    5 小時前

    Аляксандр Класкоўскі. Дрон над Варшавай і крытыка ў бок Ціханоўскага. Што меў на ўвазе Статкевіч?

    Вучэнні “Захад-2025” заканчваюцца, але эксперты працягваюць спрачацца — ці нясуць яны сапраўдную пагрозу? — Зразумела адно, — кажа нямецкі палітычны аглядальнік Петэр Цідэ, — Пуцін дэманструе сілу ў той час, пакуль краіны НАТА не гатовыя. Пацверджанне гэтаму — нядаўняя атака дронаў на Польшчу: з 25 БПЛА збілі толькі тры. Тым часам яшчэ адзін назіральны дрон праляцеў над рэзідэнцыяй прэзідэнта Караля Наўроцкага ў Варшаве. Навіна пра гэта з’явілася 15 верасня — у дзень візіта ў Польшчу міністра замежных спраў Кітая Вана І. Затрыманыя — маладыя украінец і беларуска. Лукашэнка ўжо паспеў адрэагаваць, маўляў “да ўсіх гэтых беспілотнікаў Беларусь не мае ніякага дачынення”. Пра ўсё гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё гаворым з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандрам Класкоўскім.

    42 分鐘
  3. Наталля Васілевіч. "Сяджу тут за веру”: чаму рэжым цісне на святароў і імкнецца іх вербаваць

    7 小時前

    Наталля Васілевіч. "Сяджу тут за веру”: чаму рэжым цісне на святароў і імкнецца іх вербаваць

    Сярод вызваленых 11 верасня вязняў шмат вернікаў. І менавіта вера, па іх словах, дапамагла ім вытрымаць усё тыя катаванні, якіх звыш меры ў лукашэнкаўскіх турмах. Як, дарэчы, шмат у месцах зняволення і святароў рознага веравызнання. Бо рэжым не спыняецца ў сваіх рэпрэсіях супраць як вернікаў, так і святароў. Як не спыняецца ў катаваннях і спробах тых святароў завербаваць — каб яны працавалі на карысць спецслужбаў. Чаму рэжым не спыняецца ў пераследзе святароў і як затрыманні, да прыкладу, прадстаўнікоў касцёла дапамогуць наладзіць адносіны з той жа Польшчай? Як вернікі з розных канфесій і краін падтрымліваюць зняволеных вернікаў у Беларусі і чаму спецслужбы так упарта спрабуюць завербаваць святароў? Па чыёй ініцыятыве пры манастырах і прыходах ствараюцца розныя “ваенна-патрыятычныя” клубы і пры чым тут вера і міліцыя? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч.

    49 分鐘
  4. Аляксандр Фрыдман. "Скажыце, калі пачынаць!": ці гатовая Еўропа адмовіцца ад гандлю з Расіяй

    1 天前

    Аляксандр Фрыдман. "Скажыце, калі пачынаць!": ці гатовая Еўропа адмовіцца ад гандлю з Расіяй

    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, у чарговы раз расчараваўшыся ў Пуціне, заявіў, што гатовы імгненна ўвесці жорсткія санкцыі адносна Расіі. Імгненна, але пасля таго, як краіны Еўрасаюза цалкам адмовяцца ад набыцця расійскіх энеграносбітаў. Не раней. Што праўда, Трампу весці перамовы з Лукашэнкам, які не хавае сваёй падтрымкі і дапамогі Пуціну ў вайне з Украінай, ніякім чынам не перашкаджае пазіцыя Еўропы па гэтым (перамоўным) пытанні. Магчыма, гэта і добра, бо пазіцыя Трампа дазваляе выцягваць з лукашэнкаўскіх турмаў палітвязняў, а пазіцыя еўрапейская — не. Адно: не ўсе вызваленыя палітвязні задаволеныя ўмовамі вызвалення, калі яны магчымыя толькі адначасова з прымусовай дэпартацыяй з краіны. Ці гатовая Еўропа выканаць патрабаванні Трампа дзеля ўзмацнення сумеснага ціску на Расію? Ці адпавядае ўзроўню выклікаў рэакцыя краін ЕС на расійскія дроны ў паветры Польшчы ды іншых краін NATO? Калі чакаць адкрыцця межаў з Беларуссю, пры чым тут Кітай і працэс вызвалення палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    52 分鐘
  5. Мікола Дзядок. "Свет не ўяўляе, які жах творыцца ў Беларусі"

    1 天前

    Мікола Дзядок. "Свет не ўяўляе, які жах творыцца ў Беларусі"

    Анархіст і блогер Мікола Дзядок быў затрыманы позна ўвечары 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС у загарадным доме ў пасёлку Сасновы. Пры затрыманні быў моцна збіты, і гэта было добра відаць на тым відэя, у якім лукашэнкаўскія карнікі змусілі зняцца актывіста. У выніку Міколу прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі, але ўжо ў калоніі дадалі яшчэ 1 год па папулярным у адміністрацыі карных устаноў артыкуле "за непадпарадкаванне адміністрацыі". 11 верасня 2025 года ў складзе групы з 52 закладнікаў рэжыма, Мікола Дзядок быў вызвалены і прымусова вывезены з Беларусі. За 5 гадоў зняволення Мікола фактычна год правёў у штрафным ізалятары… Чаму рэжым так ненавідзіць анархістаў і ці адрозніваецца стаўленне да актыстаў гэтай плыні ад стаўлення да іншых зняволеных? Якія катаванні ўжываюцца ў адносінах да палітычных і як турма мяняе чалавека? Ці верыць Мікола ў магчымасць паразумецца з прыхільнікамі рэжыму і якім бачыць працяг сваёй барацьбы за свабоду краіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітвязнем, журналістам, пісьменнікам і актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком

    46 分鐘
  6. Ці атрымаецца ў Кітая зняць замок з польскай мяжы і на якіх умовах

    1 天前

    Ці атрымаецца ў Кітая зняць замок з польскай мяжы і на якіх умовах

    Рашэнне Польшчы цалкам закрыць мяжу з Беларуссю ў адказ на вучэнні “Захад-2025”, міграцыйны крызіс на мяжы, затрыманне манаха Гавэла, нежаданне вызваляць незаконна асуджанага палітвязня Анджэя Пачобута і шмат што яшчэ атрымала шырокі рэзананс. І тыя з Мінска, хто яшчэ нядаўна казаў пра тое, як на іх не ўплываюць санкцыі, пабеглі скардзіцца на дзеянні Варшавы ў ААН. Сваю незадаволенасць дзеяннямі польскіх уладаў выказалі з Масквы. Дайшло нават да Пекіна: міністр замежных спраў Кітая 15 верасня прыехаў у Варшаву. І ўсё гэта на фоне перамоў Вашынгтона з Лукашэнкам, вызвалення з прымусовай дэпартацыяй палітвязняў наўзамен замарозкі пэўных санкцыій і расійскіх атак беспілотнікаў на краіны ЕС. Ці закрыла б Польшча мяжу з Беларуссю без узгаднення гэтага дзеяння з Трампам і чаго з гэтай нагоды чакаць ад перамоў з кітайскім міністрам? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі “вялікая здзелка” з Трампам, калі да перамоўнага працэсу не далучацца краіны ЕС? Чаму для Лукашэнкі так важна ўсіх вызваленых у выніку дамоўленасцяў з Трампам выштурхнуць за мяжу і як мусіць змяніцца стратэгія дэмсіл ў новых палітчных варунках? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

    50 分鐘

評分與評論

4
(滿分 5 顆星)
7 則評分

簡介

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

「Euroradio」的更多內容

你可能也會喜歡