Idea X

Euroradio

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

  1. Арцём Брухан: жыць у вольнай і незалежнай краіне без вайны — мая ідэя

    -9 Ч

    Арцём Брухан: жыць у вольнай і незалежнай краіне без вайны — мая ідэя

    14 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан. Беларус з бел-чырвона-белым сцягам і беларус са сцягам чырвона-зялёным — абодва лічаць сябе беларусамі. Такім чынам, беларуская свядомасць у нас ужо ёсць. Іншая справа, што грунтуецца яна на розных падмурках. Але кожны з гэтых беларусаў хоча жыць сам і каб дзеці яго жылі ў сваёй дзяржаве, усе яны хочуць, каб гэтая дзяржава квітнела, каб не было вайны. І некалі мы здолеем паразумецца і жыць з рознымі меркаваннямі, але ў адзінай і сваёй краіне, перакананы Арцём Брухан. Пра тое, чаму так і не была сфармуляваная нацыянальная ідэя на дзяржаўным узроўні пры Лукашэнку, як нам захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі і ці будзе роў з кракадзіламі на мяжы з Расіяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Арцёмам Бруханам.

    1 ч. 7 мин.
  2. Ігар Карней: тры складнікі маёй ідэі — гісторыя, годнасць і салідарнасць

    7 АВГ.

    Ігар Карней: тры складнікі маёй ідэі — гісторыя, годнасць і салідарнасць

    7 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, журналіст Ігар Карней. Толькі веданне гісторыі і сваёй краіны, і свайго народу, і свайго роду дасць нам падмурак для самапавагі. Бо без гэта пачуцця немагчыма пабудаваць сваю дзяржаву. А без сваёй нацыянальнай дзяржавы у нас, як нацыі, не будзе будучыні. Як бы мы сёння ні казалі пра глабалізацыю і сусвет без межаў. Бо сусвет любіць разнастайнасць. А яна ў нашай нацыянальнай адметнасці — у мове, культуры, традыцях і нашай гісторыі, перакананы Ігар Карней. Пра тое, чаму так важна захоўваць сваю ідэнтычнасць у любых самых неспрыяльных умовах, ці здольныя мы да нацыянальнага прымірэння і ці ці патрэбны нам будзе пасля перамогі агульнанайцыянальны сеанс псіхатэрапіі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Карнеем.

    1 ч. 2 мин.
  3. Андрэй Манкевіч: шануйце сваё і рабіце яго модным — мая нацыянальная ідэя

    31 ИЮЛ.

    Андрэй Манкевіч: шануйце сваё і рабіце яго модным — мая нацыянальная ідэя

    31 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — музыка і фронтмэн гурта “паўтарычалавека” Андрэй Манкевіч. Беларусы праз новыя пакуты і здзекі прыйшлі да разумення, што шукаць сілы для выжывання і захавання сябе неабходна ў сваім: сваёй гісторыі і культуры, сваіх героях і сваіх паразах, сваіх продках і сваіх традыцыях. Нават калі гэтыя традыцыі падаюцца не адпаведнымі часу. Але менавіта ў гэтых нацыянальных каштоўнасцях і ёсць наш падмурак, на якім мы здолеем выстаяць самі і пабудаваць свой новы дом, перакананы Андрэй Манкевіч. Пра тое, чаму тое, што сёння перажывае беларуская нацыя, можна і трэба апісваць па-беларуску, што рабіць, каб вярнуць сабе сваю ідэнтычнасць і ці магчыма вярнуць сабе сваю краіну без крыві, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Манкевічам.

    45 мин.
  4. Вольга Гардзейчык-Мазярска: Асвета і Прыгажосць — такая мая ідэя

    10 ИЮЛ.

    Вольга Гардзейчык-Мазярска: Асвета і Прыгажосць — такая мая ідэя

    10 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускай дыяспары, арганізатарка “Купалля” ў Варшаве, заснавальніца Беларускага хору ў Варшаве і тэатральнай групы “Купалінка” Вольга Гардзейчык-Мазярска. У нас шмат годных людзей, якія маглі б стаць галасамі нацыі, непісанымі аўтарытэтамі для ўсіх, але чамусці сёння ў беларускага грамадства такіх аўтарытэтаў няма. І ў гэтым вялікая праблема, нават бяда. Толькі не трэба казаць, што нацыя не выказвае патрэбы мець такіх аўтарытэтаў, але гэта і не справа нацыі. Справа нацыі ў тым, каб ўтвараць своеасаблівую раку, якая нас нясе, а ўжо справа ўмоўнай эліты рабіць усё неабходнае, каб такія “няпісаныя аўтарытэты” ў нацыі з’яўляліся і кіравалі плынямі гэтай ракі, перакананая Вольга Гардзейчык-Мазярска. Пра тое, якое значэнне для нас, як для нацыі, маюць мова і традыцыі, чаму так важна захаваць сваю ідэнтычнасць і навошта нацыі патрэбныя “галасы” і “аўтарытэты”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Гардзейчык-Мазярскай.

    1 ч.
  5. Мікіта Забуга: “Наша мова — наша зброя!” — у гэтым наша нацыянальная ідэя

    3 ИЮЛ.

    Мікіта Забуга: “Наша мова — наша зброя!” — у гэтым наша нацыянальная ідэя

    3 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Нацыянальнай Геральдычнай рады, выконваючы абавязкі старшыні падраздзялення БПЛА палка ім. Кастуся Каліноўскага Мікіта "Аксон" Забуга. Захаванне сваіх нацыянальных каштоўнасцяў, сваёй мовы і культуры, усведамленне сваёй беларускай ідэнтычнасці — сёння для нас гэта не прыгожыя словы ці даніна модзе, а праблема выжывання. Выжывання нас як нацыі. Менавіта таму для беларусаў крытычна важна захоўваць і пашыраць беларускасць унутры сябе. І мы з гэтай праблемай выжывання нацыі абавязкова справімся, як спраўляліся тысячы гадоў, перакананы Мікіта Забуга. Пра тое, як сёння беларусам знайсці і захаваць сваю беларускасць, ці здольныя мы змагацца за свае каштоўнасці і ці маем шанец на вяртанне сабе сваёй краіны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Забугам.

    1 ч. 6 мин.
  6. Кацярына Манкевіч: выміраць, але выжываць і спяваць гаротныя песні — мая ідэя

    26 ИЮН.

    Кацярына Манкевіч: выміраць, але выжываць і спяваць гаротныя песні — мая ідэя

    26 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальніца і фронтвумэн гуртоў “Hangover in Minsk” і “Dymna Lotva” Кацярына Манкевіч. Не правыя тыя, хто наракае на амаль поўную адсутнасць у беларускім фальклоры бесклапотна-вясёлых песень. Але справа ў тым, што гістарычны лёс у нашага народа такі, што і весялосці не было — адкуль у спевах узяцца. Тым не менш, мы, спяваючы свае гаротныя песні, выжылі. І працягваем выжываць. Насуперак усім тым, хто марыць нас знішчыць. І таму можна з упэўненасцю сказаць, што менавіта ў гаротнасці нашых песень — наша сіла, перакананая Кацярына Манкевіч. Пра тое, як звязаныя беларускі фальклор і беларускі блэк-метал, чаму для нас так важна захаваць сваю мову і культуру, а таксама пра тое, ці не быў 2020 год памылкай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Манкевіч.

    1 ч. 1 мин.

Об этом подкасте

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Еще от провайдера «Euroradio»