euroradiofm

Euroradio
euroradiofm

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Міхаіл Самусь. Нічога асабістага: якія пагрозы нясе жаданне Лукашэнкі зарабіць на вайне

    21 GIỜ TRƯỚC

    Міхаіл Самусь. Нічога асабістага: якія пагрозы нясе жаданне Лукашэнкі зарабіць на вайне

    Лукашэнка працягвае сустрэчы з кіраўнікамі свайго ўзроўню — губернатарамі расійскіх рэгіёнаў. Гэтым разам у Мінск завітаў кіраўнік Самарскай вобласці. Здавалася б, нічым не адрозная сустрэча з шэрагу такіх жа сустрэч з губернатарамі іншых рэгіёнаў. Калі б не атметнасць тых галінаў, у якіх Лукашэнка хацеў бы наладзіць супрацу з самарцамі: самалёта- і ракетабудаўніцтва, рамонт і вытворчасць бронетэхнікі. І вішанька на крывавым торце — будаўніцтва ў Беларусі завода па вырабе беспілотнікаў. Тых, якія потым расійскія акупацыйныя войскі будуць выкарыстоўваць для атак на ўкраінскія гарады. Як ва Украіне ацэньваюць узровень уцягнутасці беларускай прамысловасці ў працу на расійскі ваенна-прамысловы комплекс? Ці стане расійскі завод па вытворчасці беспілотнікаў у Беларусі законнай цэллю для ўкраінскіх ваенных альбо выраб любой прадукцыі — суверэннае права краіны? Чаму Лукашэнка не баіцца ісці на ўсё больш шчыльную супрацу з расійскім ВПК? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь

    44 phút
  2. Вайна за ўраджай і… валюту: што адбываецца на палях і ў абменніках

    22 GIỜ TRƯỚC

    Вайна за ўраджай і… валюту: што адбываецца на палях і ў абменніках

    Пакуль усе абмяркоўваюць як на эканоміку краіны і шараговых беларусаў паўплывае 18-ы пакет еўрапейскіх санкцый, у самой Беларусі нечаканыя змены “валютных трэндаў”. Калі апошнія як мінімум два месяцы попыт на валюты быў меншы за прапанову, то цяпер сітуацыя адваротная і ўсім жадаючым долараў не хапае. Можна было б спісаць усё на сезон земежных тураў і адпачынкаў, але ў экспертаў ёсць сумневы наконт гэтага тлумачэння. З іншага боку, гэта ўсё робяць на фоне той вайны, якую вядзе Лукашэнка, — вайны за ўраджай. А як без вайны дасягнуць пастаўленых мэтаў і сабраць 11 мільёнаў тон збожжа?! Чаму ў Беларусі ўсе гады не збіраюць ураджай, а ідуць на бой за яго і ў чым сакральнасць лічбы 11 мільёнаў тон? Ці адчуе рэжым Лукашэнкі ўдар ад 18-га пакета санкцый і ці быў у гэтах новых санкцыях сэнс? Што адбываецца на рынку валют і навошта беларусам раптам спатрэбіліся долары і еўра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі

    43 phút
  3. Нацыянальны дыялог: ці магчымы ён пры жыцці Лукашэнкі

    23 GIỜ TRƯỚC

    Нацыянальны дыялог: ці магчымы ён пры жыцці Лукашэнкі

    Апошнім часам з боку рэжымнай прапаганды пачалі гучаць словы пра “раскол нацыі” і неабходнасць “нацыянальнага дыялогу”, каб дасягнуць нейкага “прымірэння”. Пры гэтым, пагрозы ў бок прыхільнікаў пераменаў і апанентаў Лукашэнкі з боку як самога Лукашэнкі, так і яго карнікаў і прапагандыстаў не спыняюцца. Але (насуперак логіцы) спадзяванні на нейкі “круглы стол”, накшталт таго, які зладзілі камуністычныя ўлады Польшчы і прадстаўнікі апазіцыйнай “Салідарнасці”, ёсць і ў прадстаўнікоў дэмсіл. Ці існуе сёння ў Беларусі “раскол нацыі” і ці магчымымы нейкі “нацыянальны дыялог” пры жывым Лукашэнку? Чаму тэма прымірэння жыве побач з імкненнем пакараць усіх ворагаў рэжыма ў галовах Лукашэнкі і яго карнікаў і не выклікае дысанансу? Ці ёсць у сусветнай гісторыі прыклады прымірэння з дыктатарскімі рэжымамі праз “круглыя сталы” і пры чым тут realpolitik? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным

    49 phút
  4. Беларускія прадпрыемствы пацярпелі за працу на расійскую “ваенку”

    1 NGÀY TRƯỚC

    Беларускія прадпрыемствы пацярпелі за працу на расійскую “ваенку”

    18 ліпеня Еўрасаюз ухваліў 18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Перад ухваленннем гэтага пакета эксперты найперш разважалі пра тое, як на эканоміцы краіны і на шараговых грамадзянах адаб’ецца “банкаўская” частка санкцый, звязаная з абмежаваннямі па транзакцыях. Але гэтым санкцыйны ўдар не абмяжоўваецца: пад санкцыі патрапілі 8 беларускіх прадспрвемстваў, якія працуюць на ваенна-прамысловы комплекс і абслугоўваюць расійскую армію. Нюанс у тым, што такіх прадпрыемстваў, якія атрымліваюць заказы ад расійскага ВПК, не адна сотня. Ці сапраўды 18-ы пакет санкцый такі балючы для Масквы і Мінска, як пра яго гавораць прыхільнікі санкцыйнага ціску? Чаму пад санкцыі трапілі толькі 8 беларускіх прадпрыемстваў з таго вялікага спісу, што падрыхтаваў BELPOL і ў якім маюцца доказы працы беларускіх вытворцаў на карысць расійскіх акупацыйных войскаў? Ці магчыма сумясціць ціск і перамовы з рэжымам у спробах вызваліць палітвязняў з-за кратаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Мацвеем Купрэйчыкам

    57 phút

Xếp Hạng & Nhận Xét

4
/5
7 Xếp hạng

Giới Thiệu

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Nội Dung Khác Của Euroradio

Có Thể Bạn Cũng Thích

Bạn cần đăng nhập để nghe các tập có chứa nội dung thô tục.

Luôn cập nhật thông tin về chương trình này

Đăng nhập hoặc đăng ký để theo dõi các chương trình, lưu các tập và nhận những thông tin cập nhật mới nhất.

Chọn quốc gia hoặc vùng

Châu Phi, Trung Đông và Ấn Độ

Châu Á Thái Bình Dương

Châu Âu

Châu Mỹ Latinh và Caribê

Hoa Kỳ và Canada