euroradiofm

Аркадзь Мошас. “Нобелеўка” для Трампа: ці дапаможа памкненне яе атрымаць вызваліць палітвязняў?

Лукашэнкаўская прапаганда не спыняецца хваліцца “вынікамі” паездкі свайго боса ў Кітай. Маўляў, і ў пасяджэнні ШАС паўдзельнічаў, і з лідарамі краін-удзельніц перамовы вёў, і дзесяткі сустрэч з бізнесамі рознымі правёў. І гэта не кажучы пра сам парад у Пекіне. Проста нейкі трыумф міжгалактычнага ўзроўню. А па вяртанні не меншы сюрпрыз —прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноўку ўзгадаў Лукашэнку і назваў яго “моцным лідарам”. Ну, адным з тых “моцных лідараў, відаць, якія за кратамі трымаюць у якасці закладнікаў сваіх палітычных апанентаў. І рэпрэсуюць уласны народ. Але з якім перамовы, як вынікае са слоў Трампа, працягваюцца няспынна. Якая карысць была ад паездкі Лукашэнкі ў Кітай і ці сапраўды яна падвысіла яго легітымнасць? Чаму далучэнне Лукашэнкі да антыамерыканскай кааліцыі не паўплывала на жаданне Трампа весці з ім перамовы? Ці наблізіліся Расія і Україна да перамір’я і як Еўропа рыхтуецца да супрацьстаяння з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.