euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

  1. Каміль Клысіньскі. Пра закрытыя межы, расійскія дроны, беларускіх палітвязняў

    7시간 전

    Каміль Клысіньскі. Пра закрытыя межы, расійскія дроны, беларускіх палітвязняў

    Вучэнні “Захад-2025” сталі нагодай для поўнага закрыцця Польшчай межаў з Беларуссю. У тым ліку — чыгуначных грузаперавозак, што ўдарыць не толькі па інтарэсах Мінска ці Крамля, але і Кітая. Такое рашэнне не стала цалкам нечаканым на фоне няспыннага шантажу Польшчы мігрантамі і затрымання КДБ польскага манаха. Нібыта рэакцыяй на закрыццё межаў сталася атака расійскіх дронаў па Польшчы ноччу 10 верасня. Што адметна, начальнік Генштаба Беларусі Муравейка заявіў, што беларускія вайскоўцы былі ў кантакце з польскімі калегамі і дапамагалі ім адсочваць і нават збіваць шахеды. Ці насамрэч звязана закрыццё межаў з вучэннямі “Захад-2025” і пры чым тут затрыманне польскага манаха КДБ? Ці сапраўды вучэнні нясуць рэальную пагрозу Захаду і ці хоча Лукашэнка эскалацыі на польскай мяжы? Ці здольны Лукашэнка пазбегнуць уцягвання Беларусі ў гібрыдную вайну Расіі супраць ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński).

    39분
  2. Аліна Харысава: мая нацыянальная ідэя ў словах — захоўвай, культывуй, стварай!

    8시간 전

    Аліна Харысава: мая нацыянальная ідэя ў словах — захоўвай, культывуй, стварай!

    11 верасня ў эфіры Еўрарадыё — паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Згуртавання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава. Нам неабходна навучыцца ганарыцца сабой і сваімі здольнасцямі ці кампетэнцыямі. Бо такі гонар, які мае пад сабой абгрунтаванне і які даказаны рэальнымі дзеяннямі можа быць часткай, складнікам нацыянальнай ідэнтычнасці. Трэба ганарыцца гісторыяй, але толькі на ёй сёння сваю ідэнтычнасць не пабудуеш, неабходныя яшчэ і нейкія скіраваныя ў будучыню памкненні, за якія не сорамна, перакананая Аліна Харысава. Пра тое, як моладзь успрымае сваю ідэнтычнасць і ці час разважаць над такімі пытаннямі, ці спатрэбяцца некалі на радзіме тыя кампетэнцыі, якімі беларусы авалодваюць у эміграцыі і ці не прасцей беларусам пабудаваць сабе сваю Беларусь па-за межамі Айчыны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Харысавай.

    1시간
  3. Арцём Брухан. Не дыверсіяй — дык харасментам: з якім багажом КР набліжаецца да новых выбараў?

    10시간 전

    Арцём Брухан. Не дыверсіяй — дык харасментам: з якім багажом КР набліжаецца да новых выбараў?

    Чарговы скандал з удзелам чальцоў Каардынацыйнай рады наноў паставіў як пытанне аб працэдурах бяспекі ў гэтай структуры дэмсіл, так і пытанне магчымасцяў па супрацьдзеянні праявам харасменту. І ўсё гэта на фоне актывізацыі за мяжой спецслужб як лукашэнкаўскага, так і пуцінскага рэжымаў. Але калі не азірацца на магчымыя пагрозы з боку спецслужб, то не зашкодзіць падумаць пра тое, як розныя сексуалізаваныя скандалы ўплываюць на імідж усіх дэмсіл у вачах прадстаўнікоў розных еўрапейскіх (і не толькі) стурктур і інстытуцый. Як скандал з удзелам чальцоў КР Паўла Латушкі і Вольгі Карпушонак адбіўся на працы Каардынаыйнай рады і ці будуць нарэшце выпрацаваныя ўнутраныя пратаколы бяспекі КР? Ці толькі вучэнні “Захад-2025” сталі нагодай для закрыцця Польшчай мяжы з Беларуссю і як гэта сітауцыя адаб’ецца на беларусах — як унутры краіны, так і за яе межамі? Ці варта разлічваць на працяг стратэгічнага дыялога дэмсіл з ЗША і чаму ізноў пачалі абмяркоўваць тэму магчымасці абрання прэзідэнта Беларусі на Усенародным беларускім сходзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.

    44분
  4. Аляксандр Фрыдман. Ці запрацуе "5 артыкул" NATO пасля расійскай атакі дронамі па Польшчы

    1일 전

    Аляксандр Фрыдман. Ці запрацуе "5 артыкул" NATO пасля расійскай атакі дронамі па Польшчы

    9 верасня стала вядома, што Польшча закрывае межы з Беларуссю з-за пагрозы, якую нясуць беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2025", і ўжо ноччу расійскія дроны атакавалі Польшчу. Для іх знішчэння ўзнімалася авіяцыя, і паведамляецца, што частка дронаў была збітая. Адначасова чарговы шпіёнскі скандал набірае моц у Еўропе. Што адметна, гэтым разам адзначыліся спецслужбы… Беларусі. Менавіта па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Беларусі і быў затрыманы ў Румыніі былы намеснік дырэктара Службы разведкі і бяспекі Малдовы Аляксандру Балан. Але на гэтым справа не скончылася: Балан уваходзіў у сетку агентаў, іншыя ўдзельнікі якой дзейнічалі ў Чэхіі і ў Польшчы. Ці стане атака расійскіх дронаў па Польшчы падставай для задзейнічання краінамі NATO "5 артыкула"? Ці гатвая Еўропа супрацьстаяць дзеянню варожых спецслужб і як гэтая сітуацыя можа адбіцца на беларускай дыяспары? Чаму Лукашэнка не рэагуе на заклікі Трампа вызваліць “1400 закладнікаў з-за кратаў” і ці пераканаюць прэзідэнта ЗША абстрэлы Польшчы і ўкраінскіх гарадоў у неабходнасці нарэшце націснуць на Пуціна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

    48분
  5. Іван Ступак. “Захад-2025”: Польшча закрывае межы, Літва ўзмацняе кантроль, а Украіна?

    1일 전

    Іван Ступак. “Захад-2025”: Польшча закрывае межы, Літва ўзмацняе кантроль, а Украіна?

    Апоўначы з чацвярга, 11 верасня, на пятніцу, 12 верасня Польшча цалкам закрывае мяжу з Беларуссю. У тым ліку чыгуначныя пераходы. Як заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск, гэта адказ на вучэнні "Захад-2025" у Беларусі. Але заканчэнне вучэнняў не прывядзе да аўтаматычнага адкрыцця руху праз беларуска-польскую мяжу. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервінскі кажа, што “пераходы будуць адкрытыя толькі тады, калі мы будзем на 100 працэнтаў упэўненыя, што для Польшчы, для польскіх грамадзян гэта не ўяўляе ніякай пагрозы”. І ўсё гэта адбываецца на фоне шпіёнскага скандалу, справакаванага беларускімі спецслужбамі, які закрануў Венгрыю, Чэхію і Польшчу. Што прымусіла Польшчу пайсці на закрыцё межаў, якія выявіліся пагрозы ў звязку з вучэннямі “Захад-2025”? Калі вучэнні сапраўды нясуць рэальную пагрозу суседнім краінам, то як на магчымыя выклікі рыхтуецца рэагаваць Украіна і чаму па шляху Польшчы не пайшла Літва? Пра што сведчыць выяўленая шпіёнская сетка агентаў, якія нібыта працавалі на лукашэнкаўскія спецслужбы, і ці гатовая Еўропа супрацьстаяць спецслужбам Расіі і Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украіскага Інстытута будучані, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак

    40분

평가 및 리뷰

4
최고 5점
7개의 평가

소개

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

Euroradio의 콘텐츠 더 보기

좋아할 만한 다른 항목