Беларускі рэжым усё часцей глядзіць на ўсход: не толькі на Маскву, але і на Пекін. Сустрэча Лукашэнкі з Сі Цзіньпінам у Кітаі паказала — кіраўнік дзяржавы адкрыта кажа пра жаданне вучыцца ў "старэйшага брата". Мудра, акуратна, без рэвалюцый — так, як у Кітаі. І гаворка тут не толькі пра эканоміку ці інвестыцыі, але і пра палітычную мадэль. Кітай прапануе супрацоўніцтва ў навуцы, тэхналогіях і прамысловасці. Лукашэнка ж, здаецца, бачыць у гэтым яшчэ і гатовы "рэцэпт" для Беларусі — ад індустрыяльных паркаў да таго, як утрымаць сістэму без зменаў. Дык што насамрэч стаіць за гэтым збліжэннем: прагматызм, стратэгія ці чарговая залежнасць? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з палітычным аглядальнікам Арцёмам Шрайбманам.
Informations
- Émission
- FréquenceTous les jours
- Publiée2 septembre 2025 à 10:34 UTC
- Durée48 min
- ClassificationTous publics