18 ліпеня Еўрасаюз ухваліў 18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Перад ухваленннем гэтага пакета эксперты найперш разважалі пра тое, як на эканоміцы краіны і на шараговых грамадзянах адаб’ецца “банкаўская” частка санкцый, звязаная з абмежаваннямі па транзакцыях. Але гэтым санкцыйны ўдар не абмяжоўваецца: пад санкцыі патрапілі 8 беларускіх прадспрвемстваў, якія працуюць на ваенна-прамысловы комплекс і абслугоўваюць расійскую армію. Нюанс у тым, што такіх прадпрыемстваў, якія атрымліваюць заказы ад расійскага ВПК, не адна сотня. Ці сапраўды 18-ы пакет санкцый такі балючы для Масквы і Мінска, як пра яго гавораць прыхільнікі санкцыйнага ціску? Чаму пад санкцыі трапілі толькі 8 беларускіх прадпрыемстваў з таго вялікага спісу, што падрыхтаваў BELPOL і ў якім маюцца доказы працы беларускіх вытворцаў на карысць расійскіх акупацыйных войскаў? Ці магчыма сумясціць ціск і перамовы з рэжымам у спробах вызваліць палітвязняў з-за кратаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Мацвеем Купрэйчыкам
Информация
- Подкаст
- ЧастотаЕжедневно
- Опубликовано21 июля 2025 г. в 12:02 UTC
- Длительность57 мин.
- ОграниченияБез ненормативной лексики